Пружанскі павет (Гарадзенская губэрня)
Пружа́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай, пасьля Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Цэнтар — места Пружаны.
Пружанскі павет | |
Пружанский уезд | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Губэрня | Гарадзенская |
Статус | павет Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Пружаны |
Дата ўтварэньня | 1795 |
Дата скасаваньня | 1920 |
Насельніцтва (1897) | 139 100 чал. |
Плошча | 4200 км² |
Пружанскі павет у складзе Гарадзенскай губэрні (1820) | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьУ 1886 павет налічваў 241 вясковую грамаду, 414 паселішчаў у 22 воласьцях.
Плошча, дзесяцін | У тым ліку ворнай | |
---|---|---|
Вясковых грамадаў | 126 345 | 70 265 |
Прыватнай уласнасьці | 97 608 | 27 626 |
Дзяржаўнай уласнасьці | 106 653 | 1066 |
Іншай уласнасьці | 2906 | 1201 |
Агулам | 333 512 | 100 158 |
Валасны падзел па стане на 1886 рок:
№ | Назва | Цэнтар | Насель- ніцтва | Коль- касьць двароў | Плошча, дзесяцін | Плошча ворнай зямлі, дзесяцін |
Колькасьць паселішчаў (вясковых суполак) |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Байкоўская | Бакуны | 2223 | 186 | 5927 | 2978 | 11 (7) |
2 | Белавеска-Аляксандраўская | Белавеж | 3686 | 515 | 10 038 | 6319 | 59 (11) |
3 | Вялікасельская | 2537 | 218 | 5809 | 2798 | 6 (7) | |
4 | Гарадзечанская | Гарадзечна | 2923 | 235 | 11 888 | 4738 | 12 (18) |
5 | Дабучынская | Агароднікі | 2922 | 304 | 6970 | 4062 | 8 (7) |
6 | Картуз-Бярозаўская | Бяроза-Картуская | 7476 | 589 | 17 902 | 6470 | 20 (11) |
7 | Котранская | 1971 | 152 | 8412 | 2937 | 11 (7) | |
8 | Ліноўская | 2741 | 203 | 6919 | 3059 | 7 (5) | |
9 | Малецкая | 4800 | 335 | 10 922 | 4973 | 15 (13) | |
10 | Масеўская | 4924 | 703 | 10 304 | 5574 | 51 (10) | |
11 | Мацьвееўская | 1619 | 124 | 6891 | 2093 | 8 (5) | |
12 | Мікіцкая | Смаляны | 2547 | 203 | 6639 | 3558 | 11 (8) |
13 | Міхайлаўская | Шані | 5208 | 464 | 15 792 | 6484 | 18 (11) |
14 | Мураўёўская | Мацяса | 6151 | 460 | 17 868 | 9011 | 24 (23) |
15 | Носкаўская | 4587 | 397 | 11 361 | 5174 | 29 (18) | |
16 | Равяціцкая | 4227 | 336 | 10 889 | 4396 | 16 (13) | |
17 | Рудніцкая | 4214 | 341 | 7529 | 3677 | 15 (15) | |
18 | Старуноўская | 3937 | 431 | 10 100 | 3171 | 27 (12) | |
19 | Сухопальская | 7089 | 622 | 20 785 | 7735 | 22 (18) | |
20 | Сялецкая | 7409 | 499 | 17 280 | 6083 | 28 (17) | |
21 | Чарнякоўская | 1885 | 137 | 8038 | 2033 | 9 (7) | |
22 | Шарашоўская | 7188 | 440 | 6179 | 2793 | 7 (3) |
У 1913 року павет складалі 19 воласьцяў[1] (гмінаў):
- Байкоўская воласьць (цэнтар — в. Бакуны)
- Белавеска-Аляксандраўская воласьць (цэнтар — в. Белавеж)
- Гарадзечанская воласьць (цэнтар — в. Шчарчова)
- Дабучынская воласьць (цэнтар — в. Агароднікі)
- Картуз-Бярозаўская воласьць
- Котранская воласьць
- Ліноўская воласьць
- Малецкая воласьць
- Масеўская воласьць
- Мікіцкая воласьць (цэнтар — в. Смаляны)
- Міхайлаўская воласьць (цэнтар — в. Шані)
- Мураўёўская воласьць (цэнтар — в. Мацяса)
- Носкаўская воласьць
- Равяціцкая воласьць
- Рудніцкая воласьць
- Сухопальская воласьць
- Сялецкая воласьць
- Чарнякоўская воласьць
- Шарашоўская воласьць
Насельніцтва
рэдагавацьУ 1886 року насельніцтва складала 93 767 асобаў (46 787 мужчынскага полу і 46 980 — жаночага)[2].
У 1887 року насельніцтва складала 110 037 асобаў (55 949 мужчынскага полу і 54 088 — жаночага)[3].
У 1878 року на тэрыторыі павету пражывалі 104 тыс. чалавек (у тым ліку 75 тыс. сялянаў), зь якіх 66 тысячаў вызнавалі праваслаўе, 13 тысячаў — каталіцтва, 14 тысячаў — юдаізм, зафіксаваныя таксама 397 пратэстантаў.
Паводзе перапісу 1897 року ў павеце пражывалі 139,1 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 75,5%; жыды — 12,8%; украінцы — 6,7%; расейцы — 3,0%; палякі — 1,4%. У павятовым месьце Пружаны пражывалі 7633 чалавекі[4].
Мінуўшчына
рэдагавацьПавет утвораны ў 1795 року на тэрыторыі, якая адышла да Расейскае імпэрыі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай, уваходзіў у склад Слонімскай губэрні. У 1797 перайшоў да Літоўскай губэрні, а ў 1801 — да Гарадзенскай.
У 1920 року павет паводле Рыскай дамовы ўлучаны ў склад Палескага ваяводзтва Другой Рэчы Паспалітай. Некалькі гмінаў адышлі да Беластоцкага ваяводзтва.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913.
- ^ Волости и важнейшие селения Европейской России. Выпуск V. Губернии Литовской и Белорусской областей. Санкт-Петербург, 1886. (рас.)
- ^ Pruzhany (анг.) Jewish Gen. Belarus SIG. Праверана 10 лістапада 2014 г.
- ^ Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
Літаратура
рэдагаваць- Prużański powiat // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 111
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2000 Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — С. 49.