«Ройтэрз» (анг. Reuters) — брытанскае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае Паўлем Ройтэрам у 1851 годзе. У асноўным спэцыялізуецца на зьбіраньні й распаўсюдзе фінансавай інфармацыі з сусьветных фондавых біржаў. Зь 2008 г. у выніку продажу ўваходзіць у склад амэрыканскага прадпрыемства «Томсан Ройтэрз». Карэспандэнтам у Беларусі зьяўляецца Андрэй Махоўскі[1].

«Ройтэрз»
Reuters Logo.svg
Reuters-Building-30SC.JPG
Тып Падразьдзяленьне
Заснаваная кастрычнік 1851
Заснавальнікі Паўль Ройтэр (нар. Ізраіль Ёзафат)
Уласьнікі Томсан Ройтэрз
Краіна Вялікабрытанія
Разьмяшчэньне Лёндан, Ангельшчына
Ключавыя фігуры Эндру Рэшбас
Галіна СМІ
Прадукцыя Навіны
Абарачэньне $372 млн (2012)
Лік супрацоўнікаў 14 000 чал.
Матчына кампанія «Томсан Ройтэрз»
Даччыныя кампаніі Reuters TV[d]

МінуўшчынаРэдагаваць

У 1858 г. Паўль Ройтэр адчыніў прадстаўніцтвы ў краінах мацерыковай Эўропы. У 1923-ым «Ройтэрз» пачаў выкарыстоўваць радыё для перадачы навінаў празь межы і адначасна запусьціў службу цэнавых катыровак і валютных курсаў на доўгіх хвалях. З 1964 пачалася перадача рынкавых катыровак пры дапамозе кампутара. У 1973 «Ройтэрз» запусьціў электронны рынак валюты. У 1981 упершыню ў сьвеце ўвёў заключэньне валютных дамоваў празь відэатэрміналы. У 1985 запусьціў церазьмежныя фотанавіны. У 1992 — першую міжнародную кампутарную службу валютных курсаў. У 1994 пачаў наўпроставае тэлевяшчаньне ваганьняў рынка на гандлёвых экранах.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Андрэй Махоўскі(анг.) // Ройтэрз Праверана 26 студзеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Reutersсховішча мультымэдыйных матэрыялаў