Атрад (біялёгія)

таксанамічная катэгорыя ў заалёгіі

Атра́д (па-лацінску: ordo, мн. л. лац. ordines) — адзін з асноўных рангаў герархічнай клясыфікацыі ў заалягічнай сыстэматыцы.

Клясыфікацыйная дыяграма

У герархіі сыстэматычных катэгорыяў атрад стаіць ніжэй за клясы і вышэй за сямейства.

Часам ужываюцца таксама вытворныя катэгорыі:

  • у заалёгіі:
    • надатрад (лац. superordo) — вышэй за атрад,
    • падатрад (лац. subordo) — ніжэй за атрад,
    • інфраатрад (лац. infraordo) — ніжэй за падатрад;
  • у батаніцы:
    • надпарадак (лац. superordo) — вышэй за парадак,
    • падпарадак (лац. subordo) — ніжэй за парадак.

Гісторыя ўзьнікненьня

рэдагаваць
 
Вокладка першага выданьня Systema Naturae Карла Лінэя (1735)

Атрад як ранг герархічнай клясыфікацыі жывых арганізмаў упершыню быў уведзены ў выкарыстаньне ляйпцыскім батанікам Аўгустам Квірынусам Рывінусам (Бахманам) у ягоных батанічных працах 1690-х гг. Карл Лінэй быў першым, хто пасьлядоўна прымяніў катэгорыю атраду ў раздзяленьні ўсіх трох царстваў прыроды (мінэралаў, расьлінаў і жывёлаў) у сваёй працы «Сыстэма прыроды» (Systema Naturae) (1-е выданьне: 1735).

Батаніка

рэдагаваць

Парадкі расьлінаў, якія Карл Лінэй ужываў у кнігах «Сыстэма прыроды» (Systema Naturae) і «Віды расьлінаў» (Species Plantarum), былі штучныя, уведзеныя хіба для таго, каб падзяліць штучныя клясы сыстэмы на больш зручныя для запамінаньня і вызначэньня расьлінаў дробныя групы.

Адначасова Лінэй выкарыстоўваў катэгорыю парадку ў сваёй натуральнай сыстэме, апублікаванай у працах «Клясы расьлінаў» (Classes plantarum, 1738) і «Філязофія батанікі» (Philosophia botanica, 1751). Гэтыя групы атрымалі назву натуральных парадкаў і ў крыху перапрацаваным выглядзе ўжываліся ў натуральных сыстэмах расьлінаў цягам XVIII і XIX стст. (у т. л. ў сыстэмах у Prodromus Дэкандоля і Genera Plantarum Бэнтама і Гукера). У той самы час у францускай батанічнай літаратуры (пачынаючы працай Мішэля Адансона Familles naturelles des plantes (1763) і да пачатку XX стагодзьдзя ў якасьці эквіваленту лацінскага ordo ўжывалася францускае слова famille (мн. л. familles). Гэтая эквівалентнасьць была фармальна замацаваная правіламі батанічнай намэнклятуры (Lois de la nomenclature botanique, 1868) Альфонса Дэкандоля, якія былі папярэднікам сучаснага Міжнароднага кодэксу батанічнай намэнклятуры.

У першых Міжнародных правілах батанічнай намэнклятуры (1906) катэгорыя сямейства (familia) была замацаваная за групамі, якія дагэтуль зваліся ў франкамоўнай літаратуры «famille», у той час як назва парадак (ordo) была захаваная для больш высокага рангу, які ў XIX стагодзьдзі нярэдка называлі кагортай (cohors, мн. л. cohortes).

Некаторыя з сямействаў расьлінаў усё яшчэ захоўваюць назвы лінэевых «натуральных парадкаў» ці нават назвы далінэевых натуральных групаў, напрыклад, Palmae (пальмы) ці Labiatae (ясноткакветныя).

Заалёгія

рэдагаваць

У заалёгіі некаторыя лінэевыя атрады вытрымалі праверку часам. Некаторыя з прапанаваных ім назваў атрадаў усё яшчэ знаходзяцца ва ўжытку, напрыклад Lepidoptera для атраду, што аб’ядноўвае матылькі і матылёў, ці Diptera для атраду, што аб’ядноўвае мух і камароў.

Назвы атрадаў (парадкаў)

рэдагаваць

Назвы атрадаў (парадкаў), як і назвы іншых таксонаў, ранг якіх вышэй за род, зьяўляюцца унінаміяльнымі, то бок складаюцца з аднаго слова — назоўніка (ці прыметніка ў якасьці назоўніка) ў множным ліку, напісанага зь вялікай літары.

У батаніцы і бактэрыялёгіі для назвы парадкаў ужываецца стандартызаваны канчатак -ales, для назваў падпарадкаў — канчатак -ineae. Гэтыя канчаткі дадаюцца да асновы назвы тыповага роду (аснова вызначаецца паводле формы роднага склону): напрыклад, ад назвы роду Crossosoma (родны склон Crossosomatis) утвараецца назва парадку Crossosomatales (Красасомакветкавыя).

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Чарлз Джеффри. Биологическая номенклатура: Пер. с англ. — М.: Мир, 1980. — С. 16, 24—25.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць