Нікадзім Сілівановіч
Нікадзім Сілівановіч (па-расейску: Никодим Силиванович; 25 сьнежня 1834 — 1918 ці 1919) — беларускі й расейскі мастак, акадэмік Пецярбурскай акадэміі мастацтваў.
Нікадзім Сілівановіч | |
Імя пры нараджэньні | Нікадзім Юр’евіч Сілівановіч |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 сьнежня 1834 |
Месца нараджэньня | в. Цынцавічы Вялейскага раёну |
Дата сьмерці | 1918 альбо 1919 |
Месца сьмерці | |
Адукацыя | Пецярбурская акадэмія мастацтваў |
Месца вучобы | |
Занятак | партрэт, мазаіка |
Навуковая сфэра | малярства |
Плынь | акадэмізм, рэалізм |
Працы | «Партрэт габрэя», «Пацалунак Юды» |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБудучы мастак нарадзіўся ў сям’і селяніна й, нягледзячы на цяжкасьці паходжаньня, атрымаў агульную адукацыю ў павятовай пяцікляснай вучэльні ў Маладэчна. Невядома асоба мастака, які падрыхтаваў Нікадзіма дзеля наступнага навучаньня, але неўзабаве ў 1859 годзе ён паступіў у Пецярбурскую Імпэратарскую акадэмію мастацтваў, дзе спэцыялізаваўся на партрэтным жывапісе. Праз чатыры гады Сілівановіч атрымаў званьне вольнага мастака, пасьля чаго вярнуўся ў родную вёску.
Адсутнасьць попыту на працы мастака прымусіла Сілівановіча зьвярнуцца да царкоўнага жывапісу. У 1864 годзе ён быў запрошаны Лідзкім павятовым праўленьнем для аздабленьня праваслаўных храмаў павету. Пэўны час пісаў абразы й партрэты царкоўнікаў. Мажліва, што ў гэты час ім быў напісаны абраз з выявай Аляксандра Неўскага — 1864 год, месца знаходжаньня невядома[1].
Увесь час Сілівановіч адчувае патрэбу ва ўдасканаленьні прафэсійнага майстэрства, і ў 1870 годзе вяртаецца ў акадэмію, дзе натхнёна пачынае вучобу ў клясе мазаікі. Неўзабаве ён атрымлівае званьне кляснага мастака II ступені й прызначаецца малодшым мастаком акадэміі, празь некаторы час яму прысуджаецца I ступень.
Таленавітага мастака заўважыў Брулоў, які й прапанаваў Сілівановічу прыняць удзел у стварэньні мазаікі «Тайная вячэра» ў галоўным іканастасе Ісакіеўскага сабору ў Пецярбургу.
25 сьнежня 2009 году ў вёсцы Цынцавічы, на радзіме мастака, была ўсталяваная мэмарыяльная дошка — яна стала своеасаблівым падарункам мастаку ў гонар 175 гадоў з дня нараджэньня[1].
Творы
рэдагавацьКарціны мастака знаходзяцца па ўсім сьвеце, большая частка ў Летуве. Адна зь іх — «Салдат з хлопчыкам» — знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. Яшчэ адна — «У цямніцы» — захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Менску[2].
Карціны
рэдагаваць- «Салдат з хлопчыкам»
- «Партрэт габрэя»
- «Партрэт бацькі»
- «Галава дзяўчынкі»
- «Сталы пастух»
- «Дзеці ў двары»
- «У школу»
Мазаіка
рэдагаваць- «Дабравесьнік Матфей»
- «Дабравесьнік Лука»
- «Дабравесьнік Марк»
- «Пацалунак Юды»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Сьвятлана Цішко. Адкрыцьцё помніка акадэміку Сілівановічу // Рэгіянальная газэта, 12 сьнежня 2009 г. Праверана 15 траўня 2013 г.
- ^ В темнице