Юры Малышэўскі
Ю́ры Малышэ́ўскі (нар. 10 студзеня 1956, Ніжняудзінск Іркуцкай вобласьці, Расея) — беларускі выціншчык. Народны майстар Рэспублікі Беларусь (1989), сябра Саюзу майстроў народнай творчасьці (з 1997).
Юры Малышэўскі | |
Дата нараджэньня | 10 студзеня 1956 (68 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | маляр, выцінанка |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў 1956 годзе ў г. Ніжняудзінск Іркуцкай вобласьці (Расея) ў сям’і вайскоўца. Праз тры гады сям’я пераехала ў Ружаны, на радзіму бацькі. Юры Малышэўскі скончыў ружанскую дзесяцігодку (1973), адначасова займаўся ў гуртку пад кіраўніцтвам вядомага цяпер плякатыста і журналіста Ўладзімера Крукоўскага.
Адслужыў у войску (1974—1976), у 1986 скончыў Маскоўскі завочны народны ўнівэрсытэт мастацтваў імя Н. Крупскай (факультэт жывапісу і графікі).
З 1987 працуе ў мастацкай майстэрні аддзелу культуры Пружанскага райвыканкаму. Кіруе дзіцячай студыяй народнай творчасьці па мастацтве выцінанкі і разьбы па дрэве.
Творчасьць
рэдагавацьНатхніў яго на стварэньне выцінанак на пачатку 70-х рокаў XX ст. прыклад мясцовага ксяндза, пробашча касьцёлу Сьв. Тройцы Міхася Варанецкага, які займаўся выразаньнем традыцыйных сурвэтак і карцінак-пано арнамэнтальнага і расьліннага характару[1]. Юры Малышэўскі ў творах адлюстроўвае тры тэмы: жыцьцё лесу і яго насельнікаў, гісторыя роднага мястэчка, дзейнасьць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
Акрамя выцінанкі, працуе таксама ў жывапісе, графіцы, рэстаўрацыі. Цікавіцца гісторыяй Ружанаў, зьбірае ўсё зьвязанае з родным мястэчкам.
Пэрсанальныя выставы праходзілі ў Менску, Пружанах (музэй «Пружанскі палацык»), Кобрыні, Пінску, Берасьці[2].
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць1987 — мэдаль ляўрэата выставы народнае творчасьці на ВДНГ у Маскве.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Сахута, Яўген. Ажурныя фантазіі. «Наша вера». Праверана 11 верасьня 2011 г.
- ^ Крукоўскі, Уладзімер (1 траўня 2007) Ружанскія ружы Культура. Рознае. «Наша Ніва». Праверана 11 верасьня 2011 г.
Літаратура
рэдагаваць- Здановіч І. Малышэўскі Юрый Станіслававіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — 144 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Алена Зялевіч. Сьвет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Палацыку // TUT.BY
- Раіса Зінчук. «Папяровыя шэдэўры» ў «Пружанскім палацыку»
- Юры Малышэўскі ў Facebook