Лелістад

места ў Флеваляндзе (Нідэрлянды)

Ле́лістад (па-нідэрляндзку: Lelystad) — горад і найбуйнейшы паводле плошчы муніцыпалітэт у Нідэрляндах, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Флевалянд. Насельніцтва 77 495 чалавек (на 31 траўня 2018 году).

Лелістад
нід. Lelystad
Раён Батавіястад у Лелістадзе
Раён Батавіястад у Лелістадзе
Герб Лелістаду Сьцяг Лелістаду
Дата заснаваньня: 1 студзеня 1980
Краіна: Нідэрлянды
Правінцыя: Флевалянд
Кіраўнік: Ina Adema[d]
Плошча: 765,45 км²
Вышыня: -3 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 77 495 чал.
шчыльнасьць: 101,24 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 0320
Паштовы індэкс: 8200–8249
Геаграфічныя каардынаты: 52°31′0″ пн. ш. 5°29′0″ у. д. / 52.51667° пн. ш. 5.48333° у. д. / 52.51667; 5.48333Каардынаты: 52°31′0″ пн. ш. 5°29′0″ у. д. / 52.51667° пн. ш. 5.48333° у. д. / 52.51667; 5.48333
Лелістад на мапе Нідэрляндаў
Лелістад
Лелістад
Лелістад
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.lelystad.nl/

Гісторыя

рэдагаваць

Горад Лелістад заснаваны ў 1967 годзе на асушанай тэрыторыі. Сваё імя атрымаў у гонар Карнэліса Лелі — архітэктара, які распрацаваў праект дамбы Аўсьлёйтдэйк, будаўніцтва якой дазволіла ажыцьцявіць асушэньне. Сёньня горад знаходзіцца прыкладна на 5 м ніжэй за ўзровень мора.

Першыя жыхары прыбылі ў горад 28 верасьня 1967 году й з 1 студзеня 1980 году пачало дзейнічаць кіраўніцтва муніцыпалітэту. Да ўтварэньня правінцыі Флевалянд 9 студзеня 1986 году Лелістад адміністрацыйна не належаў ні да якой зь нідэрляндзкіх правінцыяў.

Першапачаткова горад меркаваўся як эканамічны цэнтар рэгіёну, аднак ягоны рост не апынуўся такім хуткім, як у суседняга Альмэрэ, які разьмешчаны бліжэй да Амстэрдаму.

Геаграфія

рэдагаваць

Лелістад знаходзіцца ў польдэры ў правінцыі Флевалянд. Муніцыпалітэт Лелістад мяжуе на захадзе з азёрамі Маркермээр і Эйсэльмээр, на поўдні з муніцыпалітэтамі Альмэрэ й Зээволдэ, на ўсходзе з муніцыпалітэтам Дронтэн.

Транспарт

рэдагаваць

Лелістад зьвязаны з Амстэрдамам як аўтамабільнай дарогай, так і чыгункай. Ля гораду разьмешчаны невялікі аэрапорт-спадарожнік амстэрдамскага аэрапорту Схіпголь, а таксама маецца марскі порт Батавіагавэн (Bataviahaven).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Лелістадсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • www.lelystad.nl Афіцыйная бачына муніцыпалітэту Лелістад (нід., анг.)
  • infocentrum.lelystad.nl Інфацэнтар Лелістад(нід., анг.)
  • [1] Гістарычныя здымкі Лелістаду й Флевалянду (нід., анг.)