Млын
Млын — гаспадарчае збудаваньне, абсталяванае мэханізмам для абмалоту зерня. Асноўнымі часткамі млына зьяўляюцца жорны, што непасрэдна мелюць зерне, і рухаючы мэханізм, паводле якога млыны падзяляюцца на тры тыпы: вадзяныя, ветраныя (ці ветракі) і паравыя.

Вадзяны млын ля Спаса-Эўфарасіньнеўскага манастыра ў Полацку, 1911—1912
Галоўным элемэнтам млына зьяўляюцца жорны ў выглядзе двух цыліндрычных камянёў, якія ўласна і мелюць зерне. Розным, аднак, магла быць сіла, якая прыводзіла гэты мэханізм у рух. Таму млыны падзяляюцца на:
- Ветраныя млыны, або ветракі
- Вадзяныя млыны
- Паравыя млыны
На тэрыторыі Беларусі першымі зьявіліся вадзяныя млыны, верагодна яшчэ ў ХІІ ст. У другой палове ХІХ шырокае распаўсюджаньне набылі ветракі або ветраныя млыны.
Чалавека, які займаўся вытворчасьцю мукі, называлі млынаром.
ЛітаратураРэдагаваць
- Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974.