Дамінік Геранім Радзівіл
Дамінік Геранім Радзівіл (4 жніўня 1786, места Белая Берасьцейскага ваяводзтва — 11 лістапада 1813, Бітва пад Ханаў) — вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай, палкоўнік войска Княства Варшаўскага і гвардыі Напалеона. XI ардынат на Нясьвіжы і Алыцы, валодаў маёнткамі Біржы, Дубінкі, Слуцак, Капыль.
Дамінік Геранім Радзівіл | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 4 жніўня 1786 |
Памёр | 11 лістапада 1813 |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Геранім Вінцэнт Радзівіл[1] Сафія Фрыдэрыка Турн-і-Таксіс[d] |
Дзеці | Стэфанія Радзівіл[d][1] і Аляксандар Дамінік Радзівіл[d][1] |
Дзейнасьць | вайсковец |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дамінік Радзівіл.
Дамінік Геранім Радзівіл — апошні наўпроставы прадстаўнік нясьвіскай мужчынскай лініі роду Радзівілаў.
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Гераніма Вінцэнта, падкаморага вялікага літоўскага, і Соф’і Дароты Фрыдэрыкі фон Турн-Таксіс. Страціў бацьку ў год свайго нараджэньня, апекваўся Каралем Станіславам «Пане Каханку», а з 1790 году — Адамам Чартарыйскім.
У 1804 годзе атрымаў тытул камэргера расейскага цара Аляксандра і пасяліўся ў Нясьвіжы. Паводле сьведчаньня Ўладзіслава Сыракомлі, у гэты час Нясьвіж «разьвіваўся і квітнеў, меў назву малой Варшавы». У замку аднавіўся радзівілаўскі тэатар, запрацавалі гандлёвыя ўстановы, пошта і рэстарацыя. Езуіцкая гімназія перайшла да дамініканаў. Дзеля яе забесьпячэньня аддаў вёску Скаробін. На Рынку ўзьнесьліся мураныя і добра забясьпечаныя купецкія крамы, дзе гандлявала шмат рамесьнікаў і купцоў[2].
У 1807 годзе ажаніўся з Ізабэлай Мнішак, аднак праз 14 дзён выехаў да свайго палаца ў Варшаве з Тэафіліяй Мараўскай, зь якой у 1809 годзе пабраўся шлюбам у другі раз. Ад Т. Мараўскай меў сына Аляксандра Дамініка і дачку Стэфанію.
З 1810 годду служыў у войску Княства Варшаўскага, меў званьне палкоўніка і камандаваў 8-м палком ўланаў. У чэрвені 1812 годзе наперадзе свайго палку ачоліў урачысты ўваход войскаў Напалеона ў Вільні, калі той паабяцаў свабоду і незалежнасьць ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у напалеонаўскай выправе на Маскву, за ўдзел у бітве пад Смаленскам узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёну.
З кастрычніка 1812 году атрымаў званьне маёра Імпэратарскай Гвардыі, браў удзел у бітве пад Ліпскам. Атрымаўшы цяжкую кантузію ў бітве пад Ханаў, памёр у Францыі 11 лістапада 1813 году.
Улады Расейскай імпэрыі сэквэстравалі маёнткі Дамініка Радзівіла за ўдзел яго ў вайне на баку Напалеона.
Галерэя
рэдагаваць-
Невядомы мастак, паміж 1800 і 1825
-
Жак Люі Давід, 1812
-
Невядомы мастак, XIX ст.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
-
Невядомы мастак, 1875
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт XIX ст. пэндзля невядомага мастака.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Radziwiłłowie herbu Trąby (пол.) — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ^ Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. — Менск: «Беларусь», 2007. [1]
Літаратура
рэдагаваць- Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. — Менск: «Беларусь», 2007. — 240 с.: іл. ІSBN 978-985-01-0740-4.