Васіль Іванавіч Ігнаценка (па-ўкраінску: Василь Іванович Ігнатенко; 13 сакавіка 1961 в. Сьпярыжжа, Брагінскі раён, Гомельская вобласьць13 траўня 1986, Масква) — ліквідатар катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, камандзір аддзяленьня 6-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часткі па ахове гораду Прыпяць, Герой Украіны.

Васіль Ігнаценка
13 сакавіка 1961(1961-03-13)13 траўня 1986(1986-05-13) (25 гадоў)
Месца нараджэньня в. Спярыжжа, Брагінскі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР
Месца сьмерці Масква, РСФСР
Прыналежнасьць СССР
Званьне старэйшы сяржант
Узнагароды
Ордэн Залатая Зорка
Ордэн Залатая Зорка
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 13 сакавіка 1961 году ў вёсцы Сьпярыжжа Брагінскага раёну Беларусі. Бацькі — Іван Тарасавіч Ігнаценка і Тацьцяна Пятроўна Ігнаценка [1].

Пасьля заканчэньня Гомельскага вучылішча электратэхнікі працаваў па спэцыяльнасьці ў Бабруйску. На службу ў армію трапіў у адну з пажарных частак Масквы, дзе захапіўся пажарнай справай. Пасьля службы працаваў у спэцыялізаванай ваенізаванай пажарнай часцы № 6 г. Прыпяць. Старэйшы сяржант унутранай службы, майстар спорту СССР.

Васіль Ігнаценка прымаў непасрэдны ўдзел у тушэньні пажару на Чарнобыльскай АЭС уначы з 25 на 26 красавіка 1986 году. Ён быў у ліку першых пажарных, якія прыбылі на тушэньне пажару на чацьвёртым энэргаблёку ЧАЭС, у выніку атрымаў сьмяротную дозу радыяактыўнага апраменьваньня. Перавезены на лячэньне ў Маскву ў шостую клініку інстытуту біяфізыкі.

Памёр 13 траўня 1986 году. Пахаваны ў Маскве на Міцінскіх могілках.

  • 25 жніўня 2007 году ў г. Бярэзань усталяваная і асьвечаная памятная шыльда ў гонар герою Чарнобылю — Васіля Ігнаценкі[2]
  • манумэнт на цэнтральнай плошчы Брагіна
  • імем Васіля Ігнаценкі названыя вуліцы ў Брагіне, Бярэзані і Менску
  • бюст у вёсцы Буда-Люшава Буда-Кашалёўскага раёну
  • экспазыцыя ў Брагінскім гістарычным музэі (верасень 2008 году)

Узнагароды

рэдагаваць
  • ордэн Чырвонага Сьцягу (пасьмяротна) — узнагароджаны Ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 24 сьнежня 1986 году «За мужныя і самаадданыя дзеяньні, праяўленыя пры ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і ліквідацыі яе наступстваў» [3]
  • Адзнака Прэзыдэнта Ўкраіны — крыж «За мужнасьць» (пасьмяротна) — узнагароджаны Ўказам Прэзыдэнта Ўкраіны ад 8 траўня 1996 году «За асабістую мужнасьць і адвагу, праяўленыя пры ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» [4]
  • Герой Украіны (пасьмяротна, з уручэньнем ордэну Залатая Зорка) — узнагароджаны Ўказам Прэзыдэнта Ўкраіны ад 21 красавіка 2006 году «За гераічны подзьвіг у імя жыцьця цяперашніх і будучых пакаленьняў, асабістую мужнасьць і самаахвяраваньне, праяўленыя пры ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» [5]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць