Доктар Албан
Доктар А́лбан, сапраўднае імя Албан Узома Нвапа (нарадзіўся 26 жніўня 1957, Агута, штат Імо, Нігерыя) — швэдзкі музыка і прадусар нігерыйскага паходжаньня. Найбольш вядомы як выканаўца сусьветнага гіту 1992 року «It’s My Life».
Др. Албан | |
Alban Uzoma Nwapa | |
Д-р Албан падчас канцэрту (2005) | |
Дата нараджэньня | 26 жніўня 1957 (67 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Імо, Нігерыя |
Грамадзянства | Швэцыя |
Прафэсія | Музыка |
Гады дзейнасьці | 1980-я — цяперашні час |
Псэўданімы | Dr. Alban |
Жанры | эўрадэнс, гіп-гоп, рэгі, дэнсхол |
Інструмэнты | голас[d] |
Псэўданімы | Dr. Alban |
Супрацоўніцтва | Лэйла К, Дэніз Поп, Кікі Даніэльсан, Sash!, Хадэўэй |
Лэйблы | Dr-Records |
Сайт | www.dralban.net |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьАлбан Узома Нвапа нарадзіўся ў сям’і сярэдняе клясы, у бацькоў было 10 дзяцей. Сярэднюю адукацыю атрымаў у каледжы Хрыста Цара у нігерыйскім месьце Аба. Ва ўзросьце 23 гадоў пераехаў у Швэцыю дзеля вывучэньня стаматалёгіі. Каб мець магчымасьць аплочваць адукацыю, уладкаваўся ды-джэем у стакгольмскі клюб «Alphabet Street». Гэта вельмі хутка зрабіла яго папулярным. Па сканчэньні навучаньня доктар Албан нават адкрыў сваю ўласную клініку, аднак дадаткова працягваў сваю музычную дзейнасьць.
У 1990, сустрэўшыся з Дэнізам Попам з лэйблу «SweMix», запісаў з удзелам рэп-сьпявачкі Лэйлы К першую ўласную песьню «Hello Africa». Дэбютны альбом «Hello Africa», які выйшаў ад імя доктара Албана, — даніна павагі сваёй адукацыі — быў прададзены па ўсім сьвеце ў колькасьці каля мільёну асобнікаў.
Другі альбом «One Love», які выйшаў наступным годам, пераўзышоў посьпех дэбютнага. Разышліся 1,6 мільёнаў самотнікаў зь песьняй «It’s My Life», якая заняла 1-е месца ў чартах Аўстрыі, Нідэрляндаў, Ізраілю, Швэцыі і Нямеччыны, а таксама 2-е ў Вялікабрытаніі. Гэта прынесла доктару Албану ўзнагароду на прэстыжным конкурсе World Music Award у Манака як найбольш пасьпяховаму афрыканскаму музыку—1993.
Наступны самотнік «One Love» быў прададзены ў 1,7 мільёнах асобнікаў і заняў 5-е месца ў Ізраілі. За ім усьлед рушылі альбомы «Look Who’s Talking» і «Born In Africa».
Доктар Албан стварыў уласную студыю гуказапісу «Dr. Records», дзе стаў выдаваць уласныя альбомы пачынаючы ад кружэлкі «Born in Africa», а таксама некаторых іншых выканаўцаў, такіх як La Cream і Daddy Showkey.
Удзельнічаў у запісе самотніку Sash! і дэбютнага альбому Lady D, жонкі свайго стрыечнага брата.
У 2007 быў выдадзены новы альбом «Back to basics». Ён прадаваўся толькі ў інтэрнэце праз афіцыйную бачыну. Адзіным выключэньнем стала Расея, дзе былі выдадзеныя CD і касэты.
У 2008 року разам з Хадэўэем выйшаў самотнік «I Love The 90’s». У 2009 зь ім жа выдаў яшчэ адзін самотнік.
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- 1991 «Hello Afrika»
- 1992 «One Love»
- 1994 «Look Who's Talking»
- 1996 «Born In Africa»
- 1997 «I Believe»
- 1997 «The Very Best Of 1990-1997»
- 2001 «Prescription»
- 2007 «Back To Basics»
- 2009 «On the Loose»
Самотнікі
рэдагаваць- 1990 «Hello Afrika» (Feat. Leila K.)
- 1990 «No Coke»
- 1991 «Sing Shi-Wo-Wo (Stop The Pollution)»
- 1991 «(We Are One Family) U & Mi»
- 1992 «It's My Life»
- 1992 «It's My Life (Raggadag Remix)»
- 1992 «One Love»
- 1993 «Sing Hallelujah»
- 1994 «Look Who's Talking»
- 1994 «Away From Home»
- 1994 «Let the Beat Go On»
- 1995 «Sweet Dreams» (Swing featuring Dr. Alban)
- 1995 «This Time I’m Free»
- 1996 «Born In Africa»
- 1996 «Hallelujah Day»
- 1997 «Long Time Ago»
- 1997 «Mr. DJ»
- 1998 «Papaya Coconut» (feat. Кікі Даніэльсан)
- 1999 «Colour The World» (feat. Sash! & Inka Auhagen)
- 2000 «Because Of You»
- 2000 «What Do I Do»
- 2002 «I like to move it» (з DJ Aligator)
- 2003 «Work Work»
- 2004 «Sing Hallelujah Recall 2004»
- 2005 «Sing Hallelujah (Remix)» (feat. Yamboo)
- 2007 «Somebody Call My Name (Habibi)» (feat. Melissa)
- 2007 «Don’t Joke With Fire»
- 2008 «I Love The 90’s» (feat. Хадэўэй)
- 2008 «My cool» (з Аль Азыфам & Адамам Тэнстам)
- 2009 «Carolina» (feat Charlie boy+Dekumzy)
- 2009 «Work work» (feat Charlie boy+Dekumzy)
Крыніцы і заўвагі
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьДоктар Албан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў