Эгіпет

дзяржава ў Паўночнай Афрыцы

Эгі́пет, Эґі́пет (па-арабску: مصر — Міср‎), Ара́бская Рэспу́бліка Эґі́пет (مهورية مصر العربية — Джамгурыя Міср аль-Арабія) — найбуйнейшая краіна Арабскага Ўсходу. Месьціцца на паўночным усходзе Афрыкі й часткова ў Азіі (Сынайскі паўвостраў). Мяжуе з Ізраілем, тэрыторыяй Палестыны (сэктару Газу), Суданам і Лібіяй. Па тэрыторыі Эгіпту праходзіць Суэцкі канал — найкарацейшы марскі шлях зь Міжземнага мора ў Індыйскі акіян.

Эгіпет
جمهورية مصر العربية
Сьцяг Эгіпту Герб Эгіпту
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Bilady, Bilady, Bilady»
Месцазнаходжаньне Эгіпту
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Каір
Найбуйнейшы горад Каір
Форма кіраваньня Рэспубліка
Абдэль Фатах аль-Сісі
Мустафа Мадбул
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
30-е месца ў сьвеце
1 002 450 км²
0,632
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць
15-е месца ў сьвеце
99 784 030[1]
84/км²
СУП
 • агульны (2014)
 • на душу насельніцтва
31 месца ў сьвеце
$576,350 млрд
$6714
Валюта Эгіпецкі фунт (EGP)
Часавы пас EET (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

28 лютага 1922 году
Аўтамабільны знак ET
Дамэн верхняга ўзроўню .eg
Тэлефонны код +20
Мапа Эгіпту
Мапа Эгіпту

Эгіпет зьяўляецца адной з самых густанаселеных краінаў Афрыкі й Блізкага Ўсходу. У пераважнай большасьці сваёй больш за 81 мільёнаў чалавек[2] жывуць каля берагоў ракі Ніл, у вобласьці каля 40 тысячаў км², дзе толькі знаходзіцца ворныя землі. Вялікія плошчы пустэльні Сахары зьяўляюцца маланаселенымі. Каля паловы жыхароў Эгіпту жывуць у гарадзкіх раёнах, найбольш густанаселенымі цэнтрамі зьяўляюцца гарады Каір і Александрыя, а таксама іншыя гарады ў дэльце Нілу.

Помнікі Эгіпту, як то піраміды Гізы й Вялікі Сьфінкс былі пабудаваны ў гады панаваньня старажытнай цывілізацыі Старажытнага Эгіпту. Ягоныя старажытныя руіны, Мэмфіс, Тэбы, Карнака й Даліна цароў за межамі Луксору, зьяўляюцца важнымі цэнтрамі археалягічных дасьледаваньняў. У індустрыі турызму занята каля 12% працоўнай сілы Эгіпту. Эканоміка Эгіпту зьяўляецца адной з найбольш разнастайных на Блізкім Усходзе, дзе такія сэктары, як то турызм, сельская гаспадарка, прамысловасьць і сфэра паслугаў, знаходзяцца амаль на роўных узроўнях.

У пачатку 2011 году ў Эгіпце адбылася рэвалюцыя, якая прывяла да скіданьня прэзыдэнта Хосьні Мубарака са сваёй пасады, якую ён займаў амаль 30 гадоў. Аднак новы дэмакратычна абраны прэзыдэнт краіны Магамэд Мурсі быў адхілены ад ўлады войскам праз шматлікія народныя хваляваньні супраць палітыкі партыі браты-мусульмане. Новым прэзыдэнтам у 2014 годзе стаў генэрал Абдэль Фатах аль-Сісі, які быў ініцыятарам адхіленьня Мурсі.

Гісторыя

рэдагаваць

Старажытны Эгіпет

рэдагаваць

Прыкладна ў 6000 гады да н. э., нэалітычная культура пачала разьвівацца ў даліне Ніла. Падчас эпохі нэаліту, некалькі дадынастычных культураў разьвіваліся незалежна адзін ад аднаго ў Верхнім і Ніжнім Эгіпце. Гэтыя культуры суіснавалі разам на працягу больш за дзьве тысячы гадоў, застаючыся культурна рознымі, але захоўваючы часты кантакт праз гандаль. Самыя раньнія вядомыя сьведчаньні эгіпецкіх герагліфічных надпісаў зьявіліся ў дадынастычны пэрыяд на керамічных сасудах прыкладна ў 3200 гады да н. э.

Аб’яднанае каралеўства было заснавана каля 3150 году да н. э. каралём Мэнэсам, што прывяло да стварэньня сэрыі дынастыяў, якія кіравалі Эгіптам на працягу наступных трох тысячагодзьдзяў. Эгіпецкая культура квітнела на працягу гэтага доўгага пэрыяду і заставалася выразна эгіпецкай у рэлігіі, мастацтве, мове і звычаях. Першыя дзьве кіруючыя дынастыі аб’яднанага Эгіпту падрыхтавалі глебу для Старажытнага царства. Падчас гэтага пэрыяду было пабудавана мноства пірамід, асабліва трэцяй дынастыяй піраміды Джосэра і чацьвёртай дынастыяй піраміды Гізы.

Першы прамежкавы пэрыяд уяўляў сабой час палітычных узрушэньняў на працягу прыкладна 150 гадоў. Больш моцныя паводкі Ніла і стабілізацыя ўлады, аднак, прывяла да новага росквіту краіны, дасягнуўшы піка ў пэрыяд панаваньня фараона Амэнэмхэта III. Другі пэрыяд раздробненасьці абвесьціў прыбыцьцё першай замежнай дынастыі ў Эгіпце, якая паходзіла з сэміцкіх гіксосаў. Захопнікі гіксосаў захапілі большую частку Ніжняга Эгіпту каля 1650 году да н. э. і заснавалі новую сталіцу ў Аварысе. Яны былі выцесьненыя кіраўнікоў Верхнягя Эгіпту на чале з Яхмасам I, які заснаваў XVIII дынастыю і перанёс сваю сталіцу з Мэмфіса ў Тэбы.

Новае царства, якое існавала каля 1550—1070 гадоў да н. э. пачалося з XVIII дынастыі, якая прывяла да ўзвышэньня Эгіпту ў якасьці моцнай сілы ў міжнародным маштабе. Краіна значна пашырылася на поўдзень да Нубіі, а таксама ўключаны часткі Леванта на ўсходзе. Гэты пэрыяд вядомы некаторымі выбітнымі фараонамі, як то Хатшэпсут, Тутмас III, Эхэнатэн і ягоная жонка Нэфэртыці, Тутанхамон і Рамсэс II.

Эліністычны Эгіпет

рэдагаваць

У IV стагодзьдзі да н. э. Эгіпет быў заваяваны Аляксандрам Македонскім, які паклаў пачатак грэцкаму панаваньню ў Эгіпце, які доўжыўся да захопу краіны Рымскай імпэрыяй.

Хрысьціянства было прынесена ў Эгіпет Сьвятым Маркам ў I стагодзьдзі. За валадараньнем Дыяклетыяна адбыўся пераход ад Рымскай да Бізантыйскай эры ў Эгіпце, калі да перасьледу была прымушана вялікая колькасьць эгіпецкіх хрысьціянаў. Новы Запавет быў да таго часу ўжо перакладзены на эгіпецкую мову. Пасьля Халкідонскага сабору ў 451 годзе, асаблівым статусам пачала валодаць эгіпецкая Копцкая царква.

Сярэднявечча

рэдагаваць

Бізантыйцы ня здолелі аднавіць кантроль над краінай пасьля кароткага пэрсыдзкага ўварваньня ў пачатку VII стагодзьдзя. Да 639—642 гадоў Эгіпет быў заваяваны ісламскай імпэрыяй на чале з арабамі-мусульманамі. Пасьля перамогі над бізантыйскім войскам у Эгіпце пачаў пашырацца іслам суніцкага толку. У пачатку гэтага пэрыяду, эгіпцяне пачалі зьмешваць сваю новую веру з былымі вераваньнямі і практыкамі, што прывяло да стварэньню розных суфійскіх ордэнаў, якія квітнеюць і па гэты дзень. Гэтыя раньнія абрады перажылі нават пэрыяд копцкага хрысьціянства.

Эгіпет заставаўся пад уладай мусульманскіх кіраўнікоў на працягу наступных шасьці стагодзьдзяў, прычым падчас панаваньня дынастыі Фатымідаў Каір некаторы час зьяўляўся сталіцай краіны. Пасьля страты ўлады курдзкай дынастыі Аюбідаў, мамлюкі, турэцка-чаркеская вайсковая каста, ўзяла пад свой ​​кантроль краіну каля 1250 году. У сярэдзіне XIV стагодзьдзя чорная сьмерць забіла каля 40% насельніцтва краіны.

Ад 2015 да 2018 году прэм’ер-міністрам Эгіпту быў Шэрыф Ісмаіл.

Палітыка

рэдагаваць

Унутраная палітыка

рэдагаваць
 
Магамэд Мурсі быў першым прэзыдэнтам Эгіпту, які быў абраны дэмакратычным шляхам
 
Дзейны прэзыдэнт Эгіпту генэрал аль-Сісі

У аснове ўнутранай палітыкі ўраду Эгіпту ляжыць курс на стварэньне шматпартыйнай дэмакратычнай сыстэмы і падтрыманьне стабільнасьці ў краіне. Ад 1981 году да рэвалюцыі 2011 году парлямэнт Эгіпту падаўжаў надзвычайнае становішча, якое было ўведзена пасьля забойства прэзыдэнта Анвара Садата.

Шматпартыйная сыстэма ў Эгіпце зацьвердзілася ў 1977 годзе. У цяперашні час у краіне легальна дзейнічаюць некалькі палітычных партыяў, партыя Братоў-мусульманаў прызнаная па-за законам і ейная дзейнасьць забаронена. У лістападзе 2011 і студзені 2012 году адбыліся выбары ў парлямэнт Эгіпту, які аднак быў у далейшым распушчаны. Наступныя парлямэнцкія выбары пройдуць на працягу 6 месяцаў пасьля ратыфікацыі канстытуцыі 18 студзеня 2014 году.

3 ліпеня 2013 году пасьля шматмільённай дэмантрацыі пратэсту па ўсім Эгіпце супраць палітыкі ісламіста Магамэда Мурсі, генэрал Абдэль Фатах аль-Сісі абвесьціў пра адхіленьне дзейнага прэзыдэнта ад улады і прыпыненьня даданьня зьменаў у канстытуцыю. У канцы траўня 2014 году прайшлі новыя выбары, дзе новым прэзыдэнтам стаў генэрал аль-Сісі. Да гэтага ўладу ў сваіх руках трымаў з 1981 па 2011 гады Хосьні Мубарак, які быў зрынуты з пасады пасьля рэвалюцыі 2011 году.

Вонкавая палітыка

рэдагаваць

Эгіпет зьяўляецца адным з асноўных рэгіянальных удзельнікаў дыпляматычных высілкаў, накіраваных на пераадоленьне крызіснага этапу блізкаўсходняга ўрэгуляваньня і аднаўленьне мірнага працэсу ў рэгіёне. У гэтым кантэксьце Эгіпет шчыльна ўзаемадзейнічае з ЗША, Расеяй і Эўразьвязам, падкрэсьлівае неабходнасьць актывізацыі адпаведных высілкаў усіх зацікаўленых бакоў, асабліва шчыльна і дынамічна працуе з Палестынай. Каір выступаў супраць ужываньня сілавых мэтадаў рашэньня ірацкай праблемы, быў ініцыятарам правядзеньня шэрагу міжарабскіх нарадаў па гэтым пытаньні.

Эгіпет — чалец Лігі арабскіх дзяржаваў (штаб-кватэра якой находзіцца ў Каіры), Афрыканскага зьвязу, Арганізацыі Ісламская канфэрэнцыя (АІК) і Руху недалучэньня. З 1993 году Эгіпет мае статус «адмысловага госьця» ў рамках АБСЭ. У чэрвені 2001 году падпісаў у Люксэмбургу дамову аб эканамічным партнэрстве з ЭЗ, якая ўступіла ў сілу 1 чэрвеня 2004 году, удзельнічае ў дыялёгу НАТО побач з краінамі Паўднёвага Міжземнамор’я.

Геаграфія

рэдагаваць
 
Рака Ніл цячэ праз сталіцу Каір
 
Здымак тэрыторыі Эгіпту з спадарожніка

Месьцячыся на 1 млн км²[3], Эгіпет зьяўляецца 31-й паводле плошчы краінаў сьвету. Тэрыторыя краіны адпавядае прыкладна памеру ўсёй Цэнтральнай Амэрыцы[4], у два разы большая за тэрыторыю Гішпаніі[5], і ў чатыры разы большая за тэрыторыю Вялікабрытаніі[6], а таксама мае агульны памер амэрыканскіх штатаў Тэхас і Каліфорнія[7]. Эгіпет разьмешчаны паміж 22 ° і 32 ° з.ш. і 24 ° і 36 ° у.д.

Тым ня менш, з-за засушлівага клімату Эгіпта, населеныя пункты сканцэнтраваны ўздоўж вузкай даліны Ніла й у ягонай дэльце, а гэта азначае, што каля 99% насельніцтва выкарыстоўвае толькі каля 5,5% ад агульнай плошчы зямель[8]. Эгіпет мяжуе зь Лібіяй на захадзе, Суданам на поўдні, і мае мяжу з сэктарам Газа й Ізраілем на ўсходзе. Важная роля Эгіпта ў геапалітыцы вынікае зь ягонага стратэгічнага становішча, зьяўляючыся транскантынэнтальнай нацыяй, якая валодае суднаходным водным шляхам Суэцкім каналам, які злучае Міжземнае мора зь Індыйскім акіянам шляхам Чырвонага мора.

Акрамя даліны Ніла, большасьцю пэйзажу Эгіпта зьяўляецца пустэльня. Вятры ствараюць пладавітыя пясковыя выдмы, якія дасягаюць часам велічыню большую за 30 мэтраў у вышыню. Эгіпет уключае ў сябе часткі пустэльні Сахара і Лібійскай пустэльні. Гэтыя пустэльні, якія абаранялі Царства фараонаў ад заходняй пагрозы былі прылічаны да «чырвонай зямлі» ў Старажытным Эгіпце.

Большая частка дажджоў у Эгіпце прыпадае на зімовыя месяцы[9]. На поўдзень ад Каіра, ападкі ў сярэднім складаюць каля 2 да 5 мм у год, якія праходзяць зь інтэрвалам у некалькі гадоў. На вельмі тонкай паласе паўночнага ўзьбярэжжа колькасьць ападкаў можа дасягаць 410 мм[10], галоўным чынам у пэрыяд паміж кастрычнікам і сакавіком. Сьнег выпадае ў горах Сыная й некаторых паўночных прыбярэжных гарадах. Мароз таксама можа назірацца ў на Сынайскім паўвостраве.

Сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 27 °C да 32 °С летам і да 43 °C на ўзьбярэжжы Чырвонага мора. Зімовыя тэмпэратуры ў сярэднім складаюць ад 13 °C да 21 °C. Устойлівы вецер з паўночнага захаду дапамагае зьнізіць тэмпэратуру ля ўзьбярэжжа Міжземнага мора. Да будаўніцтва Асуанскай плаціны, Ніл сваімі затапленьнямі штогод папаўняў глебы Эгіпту. Гэта давала краіне мець добры ўраджай на працягу многіх гадоў.

Эканоміка

рэдагаваць
 
Суэцкі канал

Эгіпет — адна з найбольш эканамічна разьвітых краінаў Блізкага Ўсходу і Афрыкі. Прырост СУП у 2005 годзе склаў 4,9% супраць 4,1% у 2004 годзе — да 96,2 млрд даляраў ЗША. Эканамічна актыўнае насельніцтва — 22,3 млн чалалавек. Узровень беспрацоўя, па афіцыйных дадзеных, складае 11,2% (10,7% у 2005 годзе). У структуры СУП на вытворчыя галіны прыпадае 52% (у тым ліку сельская гаспадарка — 14%, здабываючая і пераапрацоўваючая прамысловасьці — 33%, будаўніцтва — 5%), сфэру фінансаў і паслугаў — 48% (у тым ліку турызм — 12%, сацыяльныя паслугі — 16%). Вага прыватнага сэктару ў ВУП складае каля 75%.

Эканоміка Эгіпту шмат у чым залежыць ад замежнай дапамогі, аб’ём якой склаў у 2005 годзе 3 млрд даляраў ЗША. Галоўны донар — ЗША (1,835 млрд даляраў ЗША). Назапашаны аб’ём прамых замежных інвэстыцыяў (бяз нафты) — 6,3 млрд даляраў ЗША, у нафтагазавы сэктар за пэрыяд з 1981—2005 гады — 16 млрд даляраў.

Сельская гаспадарка

рэдагаваць

Плошча апрацоўваемых зямель — 4 млн га. Кліматычныя ўмовы дазваляюць зьбіраць па два ўраджаі на год. Прыдатныя для сельскагаспадарчай апрацоўкі землі не перавышаюць 4% тэрыторыі Эгіпту, амаль усе яны знаходзяцца ў прыватным валоданьні. Уласнай вытворчасьцю Эгіпет задавальняе ня больш 40% патрэбнасьцяў у харчаваньні.

Прамысловасьць

рэдагаваць

Галоўнымі галінамі прамысловасьці зьяўляюцца нафтагазаздабыўная, перапрацоўчая, харчовая, тэкстыльная, мэталюргічная і некаторыя галіны машынабудаваньня. Запасы нафты — каля 530 млн т., здабыча — 29 млн т. (32 млн т. у 2004 годзе). Экспарт 17 млн т. нафты і нафтапрадуктаў прынёс краіне ў 2005 годзе 5,3 млрд даляраў ЗША (у 2004 годзе — 4,2 млрд даляраў ЗША). Выведаныя запасы газу — 1,98 трлн м³ (15-е месца ў сьвеце), здабыча ў 2005 годзе — 37 млрд м³ (у 2004 годзе — 34 млрд м³).

Актыўна разьвіваецца турызм — у 2005 годзе Эгіпет, па афіцыйных дадзеных, наведала 8,6 млн замежных турыстаў (у 2004 годзе — 7 млн). Гэта прынесла скарбу Эгіпта 6,4 млрд даляраў ЗША (у 2004 годзе — 6 млрд). Гасьцінічны фонд — 155 тыс. нумароў.

Эгіпет валодае разьвітой банкаўскай сыстэмай. У краіне функцыянуюць 43 банкі. У 2005 годзе дазволена адчыненьне прамых аддзяленьняў замежных банкаў з статутным капіталам ня менш за 50 млн даляраў ЗША. Забясьпечаная ўнутраная канвэртавальнасьць эгіпецкага фунту, у лютым 2003 году абвешчаны яго вольны курс у дачыненьні даляра ЗША. Абменны курс у 2005 годзе — каля 5,75 фунтаў за даляр. Узровень інфляцыі ў 2005 годзе склаў 10,2%. Дэфіцыт дзяржбюджэту — 10,2 млрд даляраў (4,7 млрд даляраў — 2004 год). Золатавалютны запас — 22 млрд даляраў ЗША (у 2004 годзе — 15 млрд.). Асноўныя крыніцы паступленьня валюты ў 2005 годзе: прыбыткі ад турызму — 6,4 млрд даляраў, экспарт вуглевадароднай сыравіны — 5,3 млрд даляраў, паступленьні ад Суэцкага каналу — 3,5 млрд даляраў, грашовыя пераводы эгіпцянаў якія працуюць за мяжой — 3 млрд даляраў.

Аб’ём зьнешнегандлёвага абарачэньня ў 2005 годзе дасягнуў 38 млрд даляраў, экспарт — 13,8 млрд, імпарт — 24,2 млрд, дэфіцыт — 10,4 млрд. Пакрыцьцё імпарту экспартам — 57%. Асноўныя зьнешнегандлёвыя партнэры — ЗША, Нямеччына, Францыя, Італія. У 1995 годзе парлямэнт Эгіпту ратыфікаваў чалецтва Эгіпту ў СГА. У дакладзе ААН па праблемах «чалавечага разьвіцьця» за 2004 год Эгіпет па зводным паказчыку «ўзроўню і якасьці жыцьця» застаўся на 120 месцы сярод 177 абсьледаваных дзяржаваў, апынуўшыся ў пераліку «крытычных краін» з пункта гледжаньня маёмаснага расслаеньня грамадзтва.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Насельніцтва — 77,5 млн чалавек. Зь іх 3 — 3,5 млн чал. стала працуюць за мяжой. Тэмпы прыросту насельніцтва — да 2,5% у год. Этнічны склад аднастайны — 98% насельніцтва — арабы (зь іх 90% — мусульмане-суніты), каля 10% — хрысьціяне, пераважна копты (нашчадкі карэнных жыхароў краіны — старажытных эгіпцян). Шчыльнасьць у населеных раёнах — 1,5 — 2 тыс. чал. на 1 км². Сталіца — Каір (каля 18 млн чал.). Тэрыторыя — звыш 1 млн км² (у тым ліку Сынай — 130 тыс. км²). Фактычна заселена і засвоена 5,9% тэрыторыі, астатняе — пустэльня.

 
Старажытны мячэт у Каіры

Эгіпет зьяўляецца пераважна мусульмска-суніцкай краінай зь ісламам у якасьці дзяржаўнай рэлігіі. Доля прыхільнікаў розных рэлігіяў зьяўляецца спрэчнай тэмай у Эгіпце паводле розных крыніцаў. Каля 90% насельніцтва вызначаюць іслам[11][12]. Значная колькасьць мусульманскіх эгіпцянаў таксама прытрымліваюцца суфійскіх ордэнаў[13], а таксама маецца шыіцкая меншасьць. Іслам гуляе важную ролю ў жыцьці большасьці эгіпецкіх мусульман. Ісламскі заклік да малітвы гучыць пяць разоў на дзень, і мае нефармальны эфэкту на рэгуляваньне тэмпаў усяго, ад бізнэсу да сродкаў масавай інфармацыі і забаваў. Каір славіцца сваімі шматлікімі мінарэтамі і мае неафіцыйны назоў «горад 1000 мінарэтаў»[14]. Каір таксама ўключае ў сябе значную колькасьць царкоўных вежаў.

Іслам зьяўвіўся ў Эгіпце ў VII стагодзьдзі, а Эгіпет ператварыўся ў цэнтар палітыкі і культуры ў мусульманскім сьвеце. У часы панаваньня Анвара Садата іслам стаў афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй, а шарыят асноўнай крыніцай права[15].

Хрысьціянства

рэдагаваць
 
Мільёны эгіпцянаў прытрымліваюцца хрысьціянскай веры, як сябры копцкай праваслаўнай царквы Александрыі.

Існуе значная хрысьціянская меншасьць у Эгіпце, якія складаюць каля 10% насельніцтва[16][17]. Больш за 90% эгіпецкіх хрысьціянаў належаць да копцкай праваслаўнай царквы ў Александрыі[18]. Іншыя эгіпецкія хрысьціяне зьяўляюцца прыхільнікамі копцкай каталіцкай царквы, эвангеліцкай царквы Эгіпту і шэрагу іншых пратэстанцкіх дэнамінацыяў. Хрысьціянскія абшчыны разьмешчаны ў асноўным у гарадзкіх раёнах Каіра і Александрыі.

Копцкія хрысьціяне сутыкаюцца з дыскрымінацыяй на розных узроўнях дзяржаўнай улады, пачынаючы ад непрапарцыйнага прадстаўніцтва ў міністэрствах, і сканчаючы законамі, якія абмяжоўваюць іхныя магчымасьці на будаўніцтва або рамонт царквы[19]. Камісія ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе паставіла Эгіпет у кантрольны сьпіс маніторынгу рэлігійнай свабоды, што патрабуе ўважлівага назіраньня за характарам і ступеньню парушэньняў супраць свабоды веравызнаньня, якія папушчае ўрад[20].

Копцкія хрысьціяне мінімальна прадстаўлены ў праваахоўных органах, органах дзяржаўнай бясьпекі і дзяржаўнай службе, а таксама падвяргаюцца дыскрымінацыі на рынку працы на аснове іхнай рэлігіі[19]. Копцкія абшчыны, а таксама некалькі актывістаў па абароне правоў чалавека і інтэлігенцыі, сьцьвярджаюць, што колькасьць хрысьціянаў на пасадах ува ўрадзе не прапарцыйна колькасьці храсьціянскіх вернікаў. Яны таксама зьяўляюцца ахвярамі дыскрымінацыйных рэлігійных законаў, антыхрысьціянскіх судзьдзяў. Гэтак напрыклад эгіпецкі суд можа даць адмову мусульманскім эгіпцянам на зварот у хрысьціянства[19].

Паводле словаў Магда Халіль, з пачатку прэзыдэнцтва Хосьні Мубарака з 1981 году копты падвяргаліся за 1500 нападаў і страцілі мільёны даляраў уласнасьці[21]. Пасьля выгнаньня Мубарака, гвалт працягваецца. Часопіс The Weekly Standard адзначыў шэсьць выпадкаў антыхрысьціянскіх гвалтаў з боку экстрэмісцкіх групаў салафітаў, некаторыя зь якіх засталіся беспакаранымі[22].

Культура

рэдагаваць

Нацыянальнае сьвята: 23 ліпеня — Дзень Рэвалюцыі (1952 году).

  1. ^ Population, total - Egypt, Arab Rep. (анг.) World Population Prospects. United Nations Population Division (2022).
  2. ^ «Population Clock». Central Agency for Public Mobilization and Statistics. 16 April 2011.
  3. ^ World Factbook area rank order (анг.). Cia. Праверана 21 ліпеня 2024 г.
  4. ^ «More changes ahead for Egypt». Findarticles.com.
  5. ^ E. A. Pearce, Charles Gordon Smith, «The Times Books World Weather Guide», (Times Books/Random House: 1990), p.40
  6. ^ «Sun, sand and searing heat». Bbc.co.uk.
  7. ^ Robert Pateman, Salwa El-Hamamsy, «Egypt», (Marshall Cavendish: 2003), p.7
  8. ^ «Land use and Coastal Management in the Third Countries: Egypt as a case» (PDF).
  9. ^ Soliman, KH. «Rainfall over Egypt.» Quarterly Journal of the Royal Meteorological Society, vol. 80, issue 343, p. 104.
  10. ^ «Marsa Matruh, Egypt». Weatherbase.com.
  11. ^ «Background Note: Egypt». United States Department of State Bureau of Near Eastern Affairs. 10 November 2010.
  12. ^ «Mapping The Global Muslim Population» (PDF).
  13. ^ Hoffman, Valerie J. «Sufism, Mystics, and Saints in Modern Egypt». University of South Carolina Press, 1995.
  14. ^ Robin Barton (19 February 2001). «Cairo: Welcome to the city of 1,000 minarets». London: The Independent.
  15. ^ «Egypt». Berkley Center for Religion, Peace, and World Affairs.
  16. ^ Egypt (анг.) The World Factbook. ЦРУ. Праверана 21 ліпеня 2024 г.
  17. ^ «Egypt from "Foreign and Commonwealth Office"». Foreign and Commonwealth Office -UK Ministry of Foreign Affairs. 15 August 2008.
  18. ^ «Who are the Christians in the Middle East?». Betty Jane Bailey.
  19. ^ а б в «Christianity's Modern-Day Martyrs: Victims of Radical Islam – Rising Islamic Extremism Is Putting Pressure on Christians in Muslim Nations». Abcnews.go.com.
  20. ^ «USCIRF Watch List – USCIRF». Uscirf.gov.
  21. ^ Magdi Khalil (26 February 2010). «How the Mubarak Regime Enables the Persecution of Egypt's Copts :: Middle East Forum». Meforum.org.
  22. ^ «Egypt’s Other Extremists». The Weekly Standard.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць