Саід Чмагх (1 студзеня 196712 ліпеня 2007) — ірацкі кіроўца і тэлеапэратар інфармацыйнае агенцыі «Reuters», расстраляны амэрыканскім вайсковым шрубалётам у Багдадзе[1][2][3][4][5][6].

Саід Чмагх
سعيد شماغ
Відэазапіс расстрэлу журналіста з гелікаптэра AH-64 Apache
Дата нараджэньня 1 студзеня 1967
Месца нараджэньня Ірак
Дата сьмерці 12 ліпеня 2007 (40 гадоў)
Месца сьмерці Багдад, Ірак
Занятак ваенны карэспандэнт, журналіст
Месца працы
Дзеці 4

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Чмагх нарадзіўся 1 студзеня 1967 году ў Іраку. Уладкаваўся на працу ў «Reuters» перад інтэрвэнцыяй ЗША ў Ірак у 2003 годзе. Акрамя сваіх 4 дзяцей[1], ён падтрымоўваў яшчэ тры сям’і[7], а пасьля таго, як ірацкія паўстанцы забілі мужа сястры, таксама й яе сям’ю[7].

12 ліпеня 2007 году, пасьля некалькіх перастрэлак, два амэрыканскія шрубалёты AH-64 Apache заўважылі на адной з вуліцаў Багдаду купку людзей. Палічыўшы некаторых зь іх узброенымі, адкрылі па іх агонь[4][6][8]. Усе загінулі, акрамя Чмагха, які, цяжка паранены, спрабаваў адпаўзьці з вуліцы. Празь пяць хвілінаў да месца здарэньня пад’ехаў мікрааўтобус, людзі зь якога спрабавалі аказаць дапамогу Саіду. Яны таксама былі расстраляныя разам зь мікрааўтобусам. Усе дарослыя загінулі, цяжка параненыя двое дзяцей, якія знаходзіліся ў салёне[9].

Саід Чмагх і ягоны калега Намір Нур-Эльдзін сталі пятым і шостым супрацоўнікамі «Reuters», забітымі ў Іраку з часу пачатку амэрыканскае апэрацыі ў 2003 годзе. Усе шасьцёра забітыя амэрыканскімі жаўнерамі[1].

Агалоска

рэдагаваць

5 красавіка 2010 году відэазапіс здарэньня, запісаны адным са шрубалётаў, і перамовы па радыё, былі выкладзены на сайце Wikileaks[4].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ а б в Namir Noor-Eldeen and Saeed Chmagh (анг.). The Baron. Праверана 6 красавіка 2010 г.
  2. ^ Kiss, Jemima (12 ліпеня 2007) Reuters staff killed in Iraq (анг.). The GuardianПраверана 5 красавіка 2010 г.
  3. ^ Rubin, Alissa J. (13 ліпеня 2007) 2 Iraqi Journalists Killed as U.S. Forces Clash With Militias (анг.). The New York TimesПраверана 5 красавіка 2010 г.
  4. ^ а б в Bumiller, Elisabeth (5 красавіка 2010) Video Shows American Killing of Photographer (анг.). The New York TimesПраверана 5 красавіка 2010 г.
  5. ^ Franke-Ruta, Garance (5 красавіка 2010) Web site releases video of Baghdad attack that killed 2 journalists (анг.). The Washington PostПраверана 5 красавіка 2010 г.
  6. ^ а б Tyson, Ann Scott (15 верасьня 2009) Military's Killing of 2 Journalists in Iraq Detailed in New book (анг.). The Washington PostПраверана 5 красавіка 2010 г.
  7. ^ а б Jenny, Booth (6 красавіка 2010) Profiles: Iraq journalists killed by US gunships (анг.). Times OnlineПраверана 6 красавіка 2010 г.
  8. ^ McGreal, Chris (5 красавіка 2010) Wikileaks reveals video showing US air crew shooting down Iraqi civilians (анг.). The GuardianПраверана 5 красавіка 2010 г.
  9. ^ Goodman, Amy Massacre Caught on Tape: US Military Confirms Authenticity of Their Own Chilling Video Showing Killing of Journalists (анг.). Democracy Now!.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць