Слон — буйная жывёла, якая адносіцца да клясы сысуноў і сям’і слановыхі. Традыцыйна вылучаюць два віды, як то афрыканскі слон (лац. Loxodonta africana) і азіяцкі слон (лац. Elephas Maximus), хоць некаторыя дадзеныя сьведчаць аб тым, што саванавы афрыканскі слон і лясны афрыканскі слон зьяўляюцца асобнымі відамі. Сланы раскіданыя па ўсёй Афрыцы на поўдзень ад Сахары, а таксама іхны арэал маецца ў Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Слановыя зьяўляюцца адзінай захавалай сям’ёй у парадку хобатных, бо іншыя на сёньня зьяўляюцца вымерлымі, як то парадкі мамантавыя й мастадонты. Слон зьяўляецца найбуйнейшай сучаснай наземнай жывёлай, то бок самец афрыканскага слону можа дасягаць вышыні да 4 мэтраў і важыць пры гэтым да 7 тонаў. Усе сланы маюць некалькі адметных асаблівасьцяў, найбольш прыкметнай зь якіх зьяўляецца доўгі хобат, які выкарыстоўваецца для многіх мэтаў, у прыватнасьці для захопу аб’ектаў. У дадатак да гэтага разцы слану зь цягам эвалюцыі вырасьлі ў біўні, якія служаць у якасьці інструмэнта для пераносцы аб’ектаў, для капаньня зямлі й выкарыстоўваецца сланом у якасьці зброі. Вялікія вушы слана дапамагаюць яму кантраляваць тэмпэратуру свайго цела. Афрыканскія сланы маюць вялікія вушы й увогнутую сьпіну ў той час як азіяцкія сланы маюць меншыя вушы й выпуклую сьпіну.

Слон
Афрыканскі слон у нацыянальным парку Мікумі ў Танзаніі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадХобатныя
СямействаСлановыя

Сланы зьяўляюцца траваеднымі жывёламі й часьцяком жывуць у розных асяродзьдзях, як то ў саванне, лесе, пустэльні ці балоце, аднак аддаюць перавагу месцам каля крыніцы вады. Іншыя жывёлы, як правіла, трымаць дыстанцыю ад сланоў, драпежнікі, як то ільвы, тыгры, гіены й дзікія сабакі звычайна нацэлены толькі на яшчэ малых сланоў. Самкі, як правіла, жывуць у сямейных групах , якія могуць складацца з адной самкі зь ейнымі дзіцятамі альбо некалькіх самак з нашчадкамі. Такія групы, ачоленыя адной з самкаў вядомыя як матрыярхат.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Слонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • ElephantVoices. Інфармацыя пра тое, як сланы камунікуюць  (анг.)