Тыбэт
Тыбэ́т (па-тыбэцку: བོད་ — трансьлітарацыя Ўайлі: bod, вымаўленьне (лхаскі дыялект): бё, па-кітайску: 西藏, Сіцзан) — раён Цэнтральнай Азіі, разьмешчаны на Тыбэцкім сугор’і. У розныя пэрыяды гісторыі Тыбэт быў незалежнай дзяржавай альбо тэрыторыяй у складзе Мангольскай імпэрыі або васальнай зямлёй цынскага Кітая. У 1951 годзе акупаваны Кітаем. Тыбэцкая апазыцыя расцэньвае палітыку кітайскіх камуністычных уладаў у рэгіёне як генацыд тыбэцкага народу. Традыцыйна тэрыторыя Тыбэту дзялілася на правінцыі Ў-Цанг, Кхам і Амда. Тыбэцкі аўтаномны раён (ТАР) у Кітаі займае менш за палову ўсяго гістарычнага Тыбэту (правінцыя Ў-Цанг і заходняя частка Кхама), а насельніцтва ТАР складае ўсяго толькі адну траціну ад насельніцтва гістарычнага Тыбэту. Тэрыторыя гістарычнага Амда і астатняя частка Кхама адміністрацыйна ўваходзяць у правінцыі Юньнань, Сычуань, Цынхай і Ганьсу.
Геаграфія
рэдагавацьПлошча (уключаючы правінцыі Ў-Цанг, Кхам і Амда) — 1,2 млн км². Сярэдняя вышыня тэрыторыі: 4000 мэтраў над узроўнем мора. Самая высокая гара: Джамалунгма (Эвэрэст).
На тэрыторыі Тыбэту бярэ выток шэраг вялікіх рэк, якія працякаюць затым па тэрыторыі пражыванmня іншых народаў і таму больш вядомыя па назвах на мовах гэтых народаў (паказаныя ў дужках), а не на тыбэцкай. Гэта Ярлунг Цангпа (Брахмапутра), Ма[чу] (Жоўтая рака), Дру[чу] (Янцзы), Сэнге Кхабаб (Інд), Пхунг[чу] (інд.: Арун), Гьялма Нгу[чу] (бірм.: Салуін) і За[чу] (Мэконг).
Найбуйныя азёры: Цонганпа, Нам[цо], Ямдрок Ю[цо], Міпхам [Цо] (Мансаравар).
Сярэдняя тэмпэратура: 14 °C у ліпені і −4 °C у студзені.
Сярэдні ўзровень ападкаў: моцна адрозніваецца, у заходніх абласьцях 1 мм у студзені і 25 мм у ліпені; ва ўсходніх абласьцях 25—30 мм у студзені і 80 мм у ліпені.
Карысныя выкапні: 126 розных мінэралаў, сярод якіх сьвідры, уран, жалеза, храміт, золата, літый, баксіт, медзь, вугаль, соль, лушчак, цын, нафта і іншыя.
Статус
рэдагавацьУ цяперашні час тэрыторыя гістарычнага Тыбэту ўваходзіць у склад Кітаю, аднак у Дхарамсале (Індыя) знаходзіцца ўрад Тыбэту ў выгнаньні, кіраўніком якога да 2002 году зьяўляўся Далай-лама XIV.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьТыбэцкі аўтаномны раён | |
Тыбэцкія аўтаномныя акругі | |
Тыбэцкія аўтаномныя паветы |
Кітайскія ўлады падзялілі Тыбэт на наступныя адміністрацыйныя адзінкі:
- Тыбэцкі аўтаномны раён;
- Тыбэцкія аўтаномныя акругі ў правінцыі Цынхай;
- Тыбэцкая аўтаномная акруга і Тыбэцкі аўтаномны павет у правінцыі Ганьсу;
- Тыбэцкія аўтаномныя акругі і Тыбэцкі аўтаномны павет у правінцыі Сычуань;
- Тыбэцкая аўтаномная акруга ў правінцыі Юньнань.
Насельніцтва
рэдагавацьТыбэтцы занятыя ў асноўным у сельскай гаспадарцы і жывёлагадоўлі. Кітайцы, якія пражываюць на тэрыторыі Тыбэту — у кіраваньні, гандлі, сэктары абслугоўваньня. Зьвязана гэта з тым, што да ўключэньня ў склад Кітаю Тыбэт адрозьніваўся маларазвітай аграрнай эканомікай. Адмыслоўцаў для новых галін, ствараных кітайскім урадам, сярод этнічных тыбэтцаў не было.
Пытаньне аб колькасьці і нацыянальным складзе насельніцтва Тыбэту вельмі складанае. Зьвязана гэта, па-першае, з адсутнасьцю дакладнага азначэньня тэрыторыі Тыбэту, па-другое з прадузятасьцю крыніц. Урад Тыбэту ў выгнаньні паведамляе аб шасьці мільёнах этнічных тыбэтцаў і сямі з паловай мільёнах этнічных кітайцаў (Хань). Аднак урад Кітая прыводзіць наступныя дадзеныя:
- Тыбэцкі аўтаномны раён: 2,4 мільёна тыбэтцаў, 190 тысяч іншых нацыянальнасьцяў (у асноўным хань — кітайцы)
- Усе аўтаномныя тыбэцкія раёны разам: 5 мільёнаў тыбэтцаў і 2,3 мільёна прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў. Варта адзначыць, што па меркаваньні Тыбэцкага ўраду ў выгнаньні шматлікія тэрыторыі гістарычнага Тыбэту ня маюць у цяперашнім Кітаі аўтаномнага статусу.
- Так званы «Вялікі Тыбэт», да якога тыбэцкі ўрад у выгнаньні адносіць таксама тэрыторыі, якія ня маюць у цяперашнім Кітаі аўтаномнага статусу: 5,2 мільёну тыбэтцаў, 3,6 мільёну хань (кітайцаў) і 1,6 мільёну прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў (падлікі паводле зьвестак кітайскага перапісу насельніцтва 2000 году).
Узровень пісьменнасьці сярод тыбэтцаў складае прыблізна 50%[1].
Тыбэцкая абшчына за мяжой
рэдагавацьКолькасьць тыбэтцаў у выгнаньні — каля 134 тыс. чалавек: у Індыі — 100 000 чалавек, у Нэпале — 20 000, у Бутане — 1500, у Швайцарыі — 2000, у Эўропе — 400, у Аўстраліі і Новай Зэляндыі — 200, у ЗША — 8000, у Канадзе — 1200, у Скандынавіі — 100.
Сымболіка
рэдагавацьДа ўваходжаньня ў склад Кітаю Тыбэт меў свае сьцяг і герб. У цяперашні час яны выкарыстоўваюцца тыбэцкім урадам у выгнаньні. У Кітаі жа яны разглядаюцца як знакі сэпаратызму.
Гісторыя
рэдагавацьУ эпоху кіраваньня кітайскай дынастыі Цын Тыбэт пераходзіць пад кантроль Пэкіна. Пасьля падзеньня манархіі ў Кітаі Тыбэт аб’яўляе аб сваёй незалежнасьці. У 1949 годзе пасьля перамогі КПК над Гаміньданам у грамадзянскай вайне новы ўрад Мао Дзэ-дуна стаў настойваць на тым, што Тыбэт зьяўляецца часткай Кітаю. У 1951 годзе кітайскія войскі ўварваліся ва Ўсходні Тыбэт і, разграміўшы тыбэцкае войска, акупавалі краіну.
Культура
рэдагавацьЭтнічныя тыбэтцы вызнаюць тыбэцкі будызм і рэлігію бон. Тыбэцкая мова адносіцца да тыбэта-бірманскай моўнай групы сіна-тыбэцкай моўнай сям’і. З моманту ўваходжаньня ў склад Кітаю афіцыйнай мовай на тэрыторыі Тыбэту зьяўляецца кітайская, аднак справаводзтва дазволена весьці і на тыбэцкай, таксама ў пачатковай школе навучаньне часта вядзецца на тыбэцкай, з паступовым пераходам на кітайскую мову ў старэйшых клясах[2].
Падаткі
рэдагаваць4 чэрвеня 1926 году ў Тыбэце Далай-ламам быў уведзены падатак на вушы. Краіна стварала войска, тэрмінова патрабаваліся грошы, а ўсе звычайныя падаткі ўжо былі. Трэба прызнаць, што ніхто з тыбэтцаў не адрэзаў сабе вушы, каб не плаціць падатак. Усё сапраўды плацілі. Грошы на войска былі сабраныя на працягу аднаго году[3].
Лідэрства па ліку неверагодных падаткаў належыць Тыбэту. За што толькі ні прымушалі раскашэльвацца на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў. Тыбэтцы павінны былі плаціць падатак на вясельле, на нараджэньне дзяцей, на права сьпяваць, танчыць, званіць у званок і біць у барабаны. Стомленаму вандроўцу не дазвалялася нават проста так задрамаць на траўцы: за начлег ён павінен быў заплаціць падатак гаспадарам зямлі.
Усяго на карысьць дзяржавы ў пачатку XX стагодзьдзя спаганялася 1892 падаткі.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьТыбэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Рэсурсы, якія адлюстроўваюць пункт гледжаньня тыбэцкіх апазыцыянэраў
рэдагаваць- сайт Цэнтра тыбэцкай культуры і інфармацыі ў Расеі (рас.)
- сайт Тыбэцкага Дома ў Маскве (рас.)
- Будызм Тыбэту (рас.)
- Amnesty International Report 2004
- Canada Tibet Committee
- The East Tibet Website
- Kham Aid Foundation — assistance programs and general travel info
- Central Tibetan Administration (Government in Exile)
- Faith in Exile — A video by the Guerrilla News Network
- Free Tibet website
- Freedom of expression violations in Tibet
- Olympic Watch (Committee for the 2008 Olympic Games in a Free and Democratic Country) on Tibet-related issues
- Repression in Tibet
- Repression in Tibet, 1987—1992
- Students for a Free Tibet
- The Government of Tibet in exile
- Tibet Online — Tibet Support Group
- Tibetan Studies WWW Virtual Library
- Beefy’s Nepal and Tibet Page — photos and information on Tibet (and Nepal)
- The Impact of China’s Reform Policy on the Nomads of Western Tibet by Melvyn C. Goldstein and Cynthia M. Beall — An examination of the impact of China’s post-1980 Tibet policy on a traditional nomadic area of Tibet’s Changtang (Northern Plateau) about 300 miles west-north-west of Lhasa in Phala Xiang, Ngamring county.
- Тыбэцкі будызм (рас.)
Рэсурсы, якія адлюстроўваюць пазыцыю КНР
рэдагаваць- China, Tibet and the Chinese nation
- China Tibet Information Center
- Chinese government white paper «Tibet — Its Ownership And Human Rights Situation» (1992)
- Chinese government white paper, «Tibet’s March Toward Modernization» (2001)
- Naming of Tibet (Simplified Chinese)
- PRC Government Tibet information
- Regional Ethnic Autonomy in Tibet (May 2004)
- Tibet Online (Simplified Chinese)
- Tibet Tour (Tibet Tourism Bureau Official Site)
- Tibet University (Simplified Chinese)
- White Paper on Ecological Improvement and Environmental Protection in Tibet
- White Paper on Tibetan Culture and Homayk
- The East Tibet Website
- Kham Aid Foundation — assistance programs and general travel info
Палітычна нэйтральныя рэсурсы
рэдагаваць- Large map of Tibet
- A Local Travel Agency
- Haiwei Trails — Timeline of Tibet
- The Tibet Map Institute
- Tibet Maps
- Railway map of China
- Tibet Tours
- Tibet Travel
- Tibetan Support Programme
- Тибет. Ру (рас.)
- Лхаса. Ру (рас.)
- Кайлаш. Ру (рас.)
- Будызм Тыбэту (рас.)
- 10 выдатных месцаў у Тыбэце, якія варта наведаць (рас.)
- Усевалад Аўчыньнікаў. Тыбэт стаў часткай Кітая яшчэ ў Сярэднія стагодзьдзі на сайце ІА «Інтэрфакс» (рас.)
- Андрэй Тарэнцьяў. Дазвольце запярэчыць. Адкрыты ліст кандыдата гістарычных навук, які апублікавы на сайце Захаваем Тыбэт! (рас.)
- Майкл Парэнці. Дружалюбны фэадалізм: міф аб Тыбэце (рас.)