Восіп Казлоўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Казлоўскі.
Во́сіп Казло́ўскі[a] (1757, засьценак Казловічы, Амсьціслаўскае ваяводзтва, цяпер Прапойскі раён Магілёўскай вобласьці — 11 сакавіка [ст. ст. 27 лютага] 1831, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя) — беларускі, польскі і расейскі кампазытар, арганіст.
Восіп Казлоўскі | |
Дата нараджэньня | 1757[1][2][3][…] або 10 верасьня 1759 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 сакавіка 1831[1][2] |
Месца сьмерці | |
Грамадзянства | Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя |
Прафэсія | кампазытар |
Навуковая сфэра | музыка[6], сьпеў[6], арганная музыка[d][6] і музычная адукацыя[d][6] |
Жанры | опэра |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў беларускай шляхецкай сям’і ў засьценку Казловічах ля Прапойску. Дзядзька Восіпа Васіль Трутоўскі (вядомы ў свой час гусьляр), заўважыўшы музычныя здольнасьці свайго пляменьніка, у 1768 року адвёз яго вучыцца ў варшаўскай капэле пры касьцёле Сьвятога Яна.
У 1773—1778 роках настаўнік музыкі Міхала Клеафаса Агінскага ў Гузаве пад Варшавай, бываў у рэзыдэнцыі гетмана Міхала Казімера Агінскага ў Слоніме. У 1780-я рокі на запрашэньне Р. А. Пацёмкіна пераехаў у Пецярбург, дзе хутка заваяваў усеагульнае прызнаньне і аўтарытэт як кампазытар і арганізатар музычнага жыцьця расейскай сталіцы (з 1799 року «інспэктар музыкі» імпэратарскіх тэатраў, з 1803 року «дырэктар музыкі»). Тут сустракаўся з Міхалам Клеафасам Агінскім, выдаваў яго творы. У пачатку XIX ст. наведваў яго маёнтак Залесьсе на Гарадзеншчыне, напісаў там музыку да спэктаклю «Дажынкі ў Залесьсі». Бываў у Гарадзішчы ў сядзібе Ракіцкіх, дзе браў удзел у канцэртах і даваў урокі музыкі Каралю Ельскаму[b].
Пасьля 1819 року пераехаў у Прапойск, дзе працаваў кіраўніком хору і аркестру графа Мурамцава. У 1824 року вярнуўся ў Пецярбург.
Творчасьць
рэдагавацьПапулярнасьць і славу Казлоўскаму як кампазытару прынёс сьвяточны палянэз «Гром победы, раздавайся», напісаны з нагоды ўзяцьця Ізмаіла ў 1791 року, які фактычна стаў дзяржаўным гімнам Расейскай імпэрыі (1791—1816).
Ягоныя творы напісаныя пераважна ў новых для тагачаснага расейскага музычнага мастацтва жанрах: «Рэквіем» (1798 рок, на сьмерць апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага), аркестравыя і фартэпіянныя палянэзы, лірычныя песьні-рамансы, у тым ліку 30 «Расейскіх песень», мелядрамы (музыка да трагедый Ж. Расіна, У. А. Озерава, Я. Б. Княжніна, А. Грузінцава і іншых).
Казлоўскі лічыцца клясыкам расейскай музыкі даглінкаўскай пары, стваральнікам героіка-драматычнага і лірыка-псыхалягічнага кірунку ў сымфанічнай музыцы, зьяўляецца правадніком новых, прынесеных з Захаду жанрава-стылявых плыняў у расейскім мастацтве, якія спрыялі яго «вестэрнізацыі» і якаснаму ўздыму. Галоўныя вобразна-эмацыянальныя сфэры музыкі Казлоўскага — прыўзьнята-сьвяточная, трагедыйная («бэтховенская») і лірыка-сэнтымэнтальная. У творах спалучаюцца рысы клясычнага і рамантычнага сьветаадчуваньняў. Творчасьць Казлоўскага, зьнітаваная з культурамі Беларусі, Польшчы і Расеі, зьяўляецца яркім і дасканалым узорам мастацтва пераходнай пары, што падрыхтавала наступленьне ўласна рамантычнай эпохі.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Іншая форма імя — Юзэф Казлоўскі
- ^ Гэтае меркаваньне В. Дадзіёмавай спрэчнае. У аркестры двара Гарадзішча Людвіка Ракіцкага ігралі бацька і сын Казімер і Антоні Казлоўскія, гл.: НГАБ у Менску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 77, а таксама: Двор-Гарадзішча альбо Тэльман (Брагінскі раён)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Риман Г. Козловский (рас.) // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель, пер. Б. П. Юргенсон — Москва: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 647.
- ^ а б Н. Л—ский Козловский, Иосиф Антонович (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1903. — Т. 9. — С. 41—42.
- ^ Н. С. Козловский, Осип Антонович (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVа. — С. 602.
- ^ а б Козловский Осип Антонович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ http://stmus.ru/Archive%20files/starmus-2015-2.pdf
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Літаратура
рэдагаваць- Дадзіёмава, В. У. Восіп Казлоўскі (1757—1831): Кароткі нарыс жыцця і творчасці / Уклад. Я.Паплаўскі. — Мн.: НТКА «Беларуская капэла», 1995. — 22 с.
- Дадзіёмава, В. У. Восіп Казлоўскі // Дадзіёмава В. У. Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларус: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва / В. У. Дадзіёмава; Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Кафедра беларускай музыкі, Праблемная навукова-даследчая лябараторыя музыкі. — Мн.: БДАМ, 2001. — С.119—136. — (Музычная культура Беларусі).