Яцэк Бартошчэ (па-польску: Jacek Bartoszcze; нар. 14 кастрычніка 1961 году ў Бэлжыцах[1] — пам. 20 жніўня 2005 году бліз вёскі Надрыбе-Двор у Люблінскім ваяводзтве[1]) — польскі вайсковы пілёт.

Яцэк Бартошчэ
Jacek Bartoszcze
14 кастрычніка 1961(1961-10-14)20 жніўня 2005(2005-08-20) (43 гады)
Месца нараджэньня Бэлжыцы
Месца сьмерці Надрыбе-Двор
Прыналежнасьць Польшча
Род войскаў паветраныя сілы
Гады службы 19852005
Званьне генэрал брыгады
Узнагароды
срэбны Крыж Заслугі
срэбны Крыж Заслугі
бронзавы Крыж Заслугі
бронзавы Крыж Заслугі

Яго дзед, жаўнер Арміі Краёвай, быў арыштаваны НКУС і тры году працаваў у лягеры[2]. Скончыў Вышэйшую афіцэрскую паветраную школу ў Дэмбліне[1], Акадэмію нацыянальнай абароны (1993), курс у Акадэміі ваеннай паветраных сіл ЗША[1].

Быў першым польскім пілётам, які кіраваў F-16 (1997)[3]. Камандаваў 40 палком зьнішчальна-бамбавікавай авіяцыі[3], 2 брыгадай тактычнай авіяцыі[3]. З 2003 году быў кіраўніком роду авіяцыйных войскаў паветраных войскаў — намесьнікам кіраўніка курсаў паветраных сіл[3]. 15 жніўня 2005 году атрымаў званьне генэрала брыгады[4]. Загінуў у выніку аварыі турыстычнага самалёту RV-6, разам з іншай асобай. Невядома, хто кіраваў гэтай машынай[2].

Пахаваньні адбыліся з вайсковым цырыманіялам у Бабіне (Люблінскае ваяводзтва) 24 жніўня 2005 году[1][3].

Узнагароды

рэдагаваць
  • Срэбны Крыж Заслугі (2005)[5],
  • Бронзавы Крыж Заслугі (1997)[6],
  • Срэбны мэдаль «Узброеныя сілы ў службе бацькаўшчыны»[1],
  • Срэбны мэдаль «За заслугі для абароны краіны»[1].