Цэнтон
Цэнто́н (па-лацінску: cento, род. склон centonis — коўдра ці адзеньне, пашытае з разнаколерных лапікаў) — верш, цалкам складзены з радкоў іншых вершаў. Радкі мусяць падбірацца такім чынам, каб увесь верш «з абрэзкаў» быў аб’яднаны нейкім агульным сэнсам ці, прынамсі, зграбнасьцю сынтаксычнай пабудовы, якая надае яму выгляд завершанага твору[1]. Пажадана, каб тэксты-першакрыніцы былі вядомыя чытачу (найлепей у гэтай якасьці прыдаюцца хрэстаматыйныя творы) — тады мастацкае ўзьдзеяньне цэнтону, заснаванае на памяці пра стары кантэкст, істотна ўзмацняецца[2].
Гранічна блізкім да цэнтону літаратурным жанрам зьяўляецца пастыш (італ. pasticcio — паштэт) — твор, укладзены з урыўкаў аднаго ці некалькіх аўтараў[3]. Калі цэнтонам прынята лічыць вершаваны твор, то пастышам — празаічны альбо драматургічны
Гісторыя
рэдагавацьЦэнтоны вядомыя з позьняй антычнасьці. У VI стагодзьдзі паэт Аўзоніюс склаў «Шлюбны цэнтон» з асобных радкоў Вэргіліюса. Варта зазначыць, што антычная паэзія не карысталася рыфмамі, таму стварэньне цэнтонаў не рабіла лішняй цяжкасьці. Рыфмаваньне цэнтонаў пачалі ажыцьцяўляць сярэднявечныя ваганты і паэты эпохі Адраджэньня. Так, напрыклад, вядомы гішпанскі паэт Лёпэ дэ Вэга (1562—1635) стварыў цэнтонавы санэт з радкоў Гарацыюса, Пэтраркі, Таса, Арыёста, Сэрафіна, Камоэнса і Баскана. Аднак з завяршэньнем эпохі барока цэнтоны выйшлі з моды, іх практыкавалі толькі зрэдку і дзеля жарту, ня ставячы вялікіх эстэтычных заданьняў[2].
Прыклад цэнтона
рэдагаваць
— Юрась Пацюпа. Арабескі[4] |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Центон // Квятковский А. Поэтический словарь. — Москва: Сов. энц., 1966. — С. 332.
- ^ а б Віктар Жыбуль. Цэнтон і мэтады трансфармацыі клясычных тэкстаў. — Беларускі калегіюм.
- ^ Віктар Жыбуль, Юры Пацюпа З разнаколерных лапікаў. Цэнтон і роднасныя яму з'явы ў беларускай паэзіі // Роднае слова. — Мн.: 2007. — № 1.
- ^ Юрась Пацюпа. Мэзальянсы, або Юрлівыя санэты // ARCHE Пачатак. — 2001. — № 1.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |