Заходні край
Заходні край — неафіцыйная назва далучаных да Расейскай імпэрыі тэрыторыяў былой Рэчы Паспалітай за выняткам Царства Польскага. Уведзеная ў 1834 року гісторыкам і журналістам Маўрыцыем Махнацкім. У Польшчы таксама вядомыя як акупаваныя землі (па-польску: ziemie zabrane).
Да краю адносіліся наступныя землі Рэчы Паспалітай:
- зь першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772): Латвія (Латгалія), паўночная частка Полацкага, цалкам Мсьціслаўскае і Віцебскае ваяводзтвы, а таксама паўднёва-ўсходняя частка Менскага ваяводзтва (каля 92 000 км²)
- з другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793): рэшта Менскага, цалкам Кіеўскае, Брацлаўскае, часткова Віленскае і Падольскае ваяводзтвы, усходняя частка Валынскага, а таксама Берасьцейскае ваяводзтва (каля 250 000 км²)
- з трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795): усе тэрыторыі на ўсход ад Бугу (каля 120 000 км²) і, пасьля 1807 року, Беластоцкая вобласьць.
Гэты рэгіён не зьяўляўся афіцыйнаю адміністрацыйнаю адзінкаю Расеі, але ёсьць агульнай назваю для тэрыторыяў Паўночна-Заходняга і Паўднёва-Заходняга краю.
Глядзіце таксама
рэдагавацьГэта — накід артыкула па гісторыі Расеі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |