F-16 Fighting Falcon
General Dynamics F-16 Fighting Falcon («сокал, які змагаецца») — шматфункцыянальны лёгкі зьнішчальнік, распрацаваны кампаніяй General Dynamics у ЗША. У 1993 General Dynamics прадала свой авіябудаўнічы бізнэс кампаніі Lockheed Corporation (у цяперашні час — Lockheed Martin). Дзякуючы сваёй унівэрсальнасьці і адносна невысокаму кошту, F-16 карыстаюцца посьпехам на міжнародным рынку ўзбраеньняў, знаходзяцца на ўзбраеньні 24 краін. F-16 зьяўляецца самым масавым зьнішчальнікам чацьвёртага пакаленьня — на 2009 год пабудавана больш за 4400 машын. Хоць F-16 больш не будуецца для ВПС ЗША, ён усё яшчэ вырабляецца на экспарт.
F-16 | |
---|---|
Тып самалёта: | зьнішчальнік |
Павозка (экіпаж), чал.: | 1 |
Краіна-вытворца: | ЗША |
Гісторыя: | |
Час эксплюатацыі: | з 1975 году |
Войны і канфлікты: | Лібанская вайна Вайна ў Пэрсыдзкай затоцы Вайна NATO супраць Югаславіі Другая Лібанская вайна Басьнійская вайна Вайна ў Аўганістане (2001) Вайна ў Іраку (2003) |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Першы палёт: | 2 лютага 1974 |
Вытворца: | General Dynamics (да 1993 году) Lockheed Martin (з 1993 году) |
Усяго выраблена: | 4400 (2009 год) |
Памеры: | |
даўжыня, м: | 15,03 |
Размах крылаў, м: | 9,45 |
Вышыня, м: | 5,09 |
Плошча крылаў, м²: | 27,87 |
Маса: | |
Пусты, кг: | 8 910 (з рухавіком F100) 9 017 (з рухавіком F110) |
Нармалёвая, кг: | 12 723 (з рухавіком F100) 12 852 (з рухавіком F110) |
Максымальная, кг: | 21 772 |
Рухавікі: | |
Рухавікі: | 1 × Pratt & Whitney F100-PW-229 ці 1 × General Electric F110-GE-129 |
Цяга, кгс: | 1 × 129,4 кН (F100) 1 × 131,6 кН (F100) |
Характарыстыкі: | |
Практычная столь, м: | 15 240 |
Узбраеньне: | |
Бомбавае: | Mark 82, [Mark 83, Mark 84 |
Абарончае: | 1 × 20 мм шасьцістволавая гармата M61A1 з 511 сн |
Ракетнае: | AIM-7, AIM-9, AIM-120, AIM-132, Python 3, Python 4, Derby, Sky Flash, Magic 2, AGM-45, AGM-65, AGM-84, AGM-88, AGM-154, AGM-158 , Penguin Mk3 |
Выявы ў: | Вікісховішчы |
Эксплюатацыя ў ВПС ЗША
рэдагавацьПрататып пад азначэньнем YF-16 (№ 72-01567) упершыню падняўся ў паветра 21 студзеня 1974 году, калі падчас праверкі на аэрадроме пілёт быў змушаны ўзьляцець, каб пазьбегнуць аварыйнай сытуацыі. Першы палёт па праграме выпрабаваньняў адбыўся 2 лютага таго ж году. У наступным годзе зьявіўся F-16A, а ў 1977 г. — двухмесны F-16B. У адпаведнасьці з сэрыяй «Блёк 15» (праграма паступовай мадэрнізацыі), самалёты гэтых варыянтаў абсталяваныя стабілізатарам павялічанай плошчы. Праграма ўдасканаленьня F-16 прынятая гэтак жа Бэльгіяй, Даніяй, Нідэрляндамі, Нарвэгіяй і ЗША. Паводле стандарту «Блёк 15», былі палепшаныя ўсё раней выпушчаныя машыны, на якіх усталяваныя новая радыёлякацыйная станцыя (РЛС) AGP-66 (V2A) і індыкатар на лабавым шкле. З кастрычніка 1986 г. ВПС ЗША прыступілі да мадэрнізацыі 270 F-16A/B па праграме ADF (па-ангельску: Air Defense Fighter[1]; змагар супрацьпаветранай абароны) для пераабсталяваньня самалётаў у зьнішчальнікі-перахопнікі СПА. Гэтыя машыны атрымалі ўдасканаленую РЛС, здольную адсочваць дробныя мэты, і пускавыя ўстаноўкі для ракет AIM-7 «Sparrow», здольных зьнішчаць аб’екты за межамі поля бачнасьці. F-16 СПА могуць несьці 6 КР AIM-120, AIM-7 або AIM-9 клясы «паветра-паветра».
Пэрспэктыўныя праграмы
рэдагавацьПраграмы наступнага ўдасканаленьня F-16 уключаюць CCV (па-ангельску: Control Configured Vehicle[2]; самалёты з канфігурацыяй, вызначанай сыстэмай кіраваньня) і AFTI (па-ангельску: Advanced Fighter Technology Integration[3]) — экспэрымэнтальная машына з патройнай лічбавай сыстэмай кіраваньня палётам і вялікімі падфюзэляжнымі грабянямі. F-16XL бясхваставой схемы, мог мець магутнае ўзбраеньне, вялікую далёкасьць палёту і лепшую манэўранасьць у параўнаньні з зыходным F-16. Першы палёт новага самалёта адбыўся 3 ліпеня 1982 г.[4], аднак лётныя выпрабаваньні па гэтай праграме былі згорнутыя ў канцы 1980-х гг. па ініцыятыве ВПС ЗША, а два пабудаваных самалёта былі перададзеныя NASA для дасьледчых мэт.
F-16 па краінах
рэдагаваць- Бахрэйн — 20 (на 2023 год)[5]
- Бэльгія — 53
- Вэнэсуэла — 18
- Грэцыя — 154
- Данія — 43 (на 2023 год)[6]
- Эгіпет — 206
- Ізраіль — 196
- Інданэзія — 33
- Ірак — 34
- Ярданія — 47 (на 2010 год)
- Італія — 34
- Марока — 23
- Нідэрлянды — 42
- Нарвэгія — 74
- Аб'яднаныя Арабскія Эміраты — 78
- Аман — 23
- Пакістан — 75
- Польшча — 48
- Партугалія — 45
- Паўднёвая Карэя — 164 (на 2010 год) купляюцца ў ЗША і вырабляюцца па ліцэнзіі
- Сынгапур — 60
- Тайлянд — 50 (на 2010 год)
- Тайвань — 140
- Турэччына — 213 (на 2010 год) вырабляюцца па ліцэнзіі
- Чылі — 46
- Марока 24 (на 2010 год)
- ЗША 1211 (на 2010 год)
Баявое ўжываньне
рэдагавацьПершы выпадак баявога ўжываньня F-16 зафіксаваны 26 красавіка 1981 году ў Лібане.
Афіцыйная статыстыка паветраных перамог і параз F-16
рэдагавацьПаводле афіцыйнай інфармацыі ВПС ЗША і NATO, F-16 ВПС ЗША і краін NATO атрымалі ў агульнай складанасьці 8 паветраных перамог. Усе перамогі былі здабытыя ў Іраку і на Балканах.
Акрамя таго, паводле афіцыйнай інфармацыі ВПС Ізраілю, ізраільскімі F-16 было здабыта каля 40 паветраных перамог над самалётамі ВПС Сырыі.
Такім чынам агульны лік паветраных перамог F-16 пад кіраваньнем пілётаў з ЗША, Ізраілю і краін NATO складае каля 50 самалётаў.
Баявыя страты
рэдагаваць- Па вэрсіі СССР, падчас Лібанскай вайны 1982 году, сырыйскім бокам было зьбіта 6 самалётаў F-16. Але ізраільскі бок абвяргае гэтую інфармацыю[7].
- 29 красавіка 1987 году на аўгана-пакістанскай мяжы адзін з F-16 быў страчаны пры нявысьветленых абставінах (прыводзіліся чатыры вэрсіі: альбо зьнішчальнік, які заходзіў зьнізу патрапіў пад бомбы, скінутыя зь МіГ-23, альбо быў зьбіты авіяпушкай МіГ-23, альбо перавысіў дапушчальную перагрузку і разваліўся ў паветры, альбо быў зьбіты ракетай кіраванага самалёта).
- Да 7 самалётаў F-16 страцілі ВПС ЗША падчас вайны ў Пэрсыдзкай затоцы ў 1991 годзе.
- 2 чэрвеня 1995 году, падчас апэрацыяў у Босьніі, быў страчаны адзін F-16 ВПС ЗША. Ён быў зьбіты зь зямлі, пілёт катапультаваўся.
- 8 кастрычніка 1996 году, падчас інцыдэнту на грэка-турэцкай мяжы, грэцкім зьнішчальнікам Міраж 2000 быў зьбіты турэцкі F-16, адзін з чальцоў павозкі якога загінуў.
- 2 траўня 1999 году падчас апэрацыі NATO супраць Югаславіі, зэнітна-ракэтным комплексам С-125 быў зьбіты самалёт F-16, пілёт катапультаваўся (сэрбскія і расейскія крыніцы называюць лічбу да 7 зьбітых F-16).
Небаявыя страты
рэдагаваць- У 1991 годзе падчас правядзеньня апэрацыі ў Пэрсыдзкай затоцы, з-за тых ці іншых выключна тэхнічных прычын, пацярпелі крушэньне 7 самалётаў F-16.
- 1 красавіка 2006 году адразу пасьля ўзьлёту з авіябазы Luke (Арызона) разьбіўся самалёт F-16 (пілёт катапультаваўся)[8].
- 5 красавіка 2006 году адразу пасьля ўзьлёту ўпаў самалёт F-16 (пілёт катапультаваўся)[9].
- У красавіку 2006 году падчас трэніравальнага палёту зьнішчальнік F-16 ВПС Паўднёвай Карэі рухнуў у Жоўтае мора (раён правінцыі Чхунчхон-Намдо).
- 8 ліпеня падчас трэніровачнага палёту разьбіўся F-16 ВПС Грэцыі (пілёт пасьпеў катапультавацца)[10].
- 14 верасьня 2006 году падчас трэніровачнага палёту разьбіўся F-16 ВПС Ярданіі[11].
- 10 сакавіка 2009 году ля берагоў штата Паўднёвая Караліна, пацярпеў крушэньне F-16 ВПС ЗША[12].
- 16 сьнежня 2009 году падчас вучэньняў у Тайляндзе «Залатая кобра», па тэхнічных прычынах пацярпеў крушэньне зьнішчальнік F-16, пілёт катапультаваўся[13].
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі
рэдагавацьПрыведзеныя характарыстыкі адпавядаюць мадыфікацыі F-16C Block 50/52:
- павозка — 1 пілёт
- даўжыня — 15,03 м
- размах крылаў — 9,45 м
- з ракетамі на канцах крыла: — 10,0 м
- вышыня — 5,09 м
- плошча крылаў — 27,87 м²
- Каэфіцыент падаўжэньня крыла:- 3,2
- Стрэлавіднасьць — 40°
- База шасьсі — 4,0 м
- Каляіна шасі — 2,36 м
- маса пустога
- з рухавіком F100: 8910 / 9358 кг (без/з канформнымі бакамі)
- з рухавіком F110: 9017 / 9466 кг (без/з канформнымі бакамі)
- маса падрыхтаванага
- нармалёвая ўзьлётная маса (з двума ракетамі «паветра-паветра», без ПТБ)
- з рухавіком F100: 12723 / 14548 кг (без/з канформнымі бакамі)
- з рухавіком F110: 12852 / 14661 кг (без/з канформнымі бакамі)
- максымальная узьлётная маса — 21772 кг
- Маса вонкавай нагрузкі: (з поўнай запраўкай унутраных бакаў)
- з рухавіком F100: 8855 / 9635 кг (без/з канформнымі бакамі)
- з рухавіком F110: 8742 / 9190 кг (без/з канформнымі бакамі)
- маса паліва — 3228 кг
- Аб’ём паліўных бакаў — 3986 л
- Падвясныя паліўныя бакі — 1 на 1136 л і 2 па 1402 л
- рухавік — 1 × General Electric F110-GE-129 (Block 50) (турба-рэактыўны з фарсажнай камэрай)
- фарсажная цяга — 131,6 кн
- максымальная хуткасьць — 2,0М на 12200 м
- баявы радыюс (Block 50):
- з канформнымі бакамі, 3940 л у ПТБ, 2×907 кг бомбы, па профілі вялікая-малая-малая-вялікая вышыня — 1361 км
- з канформнымі бакамі, 5542 л у ПТБ, 2×907 кг бомбы, па профілі вялікая-малая-малая-вялікая вышыня — 1565 км
- без канформных бакаў, 3940 л у ПТБ, 2×AIM-120, 2×AIM-9, паветраны патруль — 1759 км
- перегоначная адлегласьць =(Block 50)
- з канформнымі бакамі, 3940 л у ПТБ — 3981 км
- без канформных бакаў, 5542 л у ПТБ — 4472 км
- практычная столь — 15240 м
- Хуткапад'емнасьць ~275 м/з
- нагрузка — 781,2 кг/м² (пры максымальнай узьлётнай масе)
- цягаўзброеннасьць — 1,03 (без падвесак і канформных бакаў)
- Максымальная эксплюатацыйная перагрузка: +9 g
Узбраеньні:
- Гарматы — 1 × 20 мм шасьціствольная гармата M61A1 з 511 сн.
- кропкі падвескі — 9
- баявая нагрузка (пры +5,5 g):
- пад фюзэляжам — 1000 кг
- унутраныя — 2 × 2041 кг
- цэнтральныя — 2 × 1&587 кг
- вонкавыя — 2 × 318 кг
- на заканцоўках: 2 × 193 кг
- дадатковыя кропкі для падвеснага абсталяваньня па баках паветразаборніка: 2 × 408 кг
Бомбы:
- Кіравальныя ракеты:
Дадаткова:
- Гарматныя кантэйнэры: 1 × GPU-5/A з 30 мм гарматай
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ United States of America Air National Guard - ANG (анг.) F-16.net
- ^ Airframe Details for F-16 #72-1567 (анг.) F-16.net
- ^ Airframe Details for F-16 #75-0750 (анг.) F-16.net
- ^ F-16 XL (анг.) F-16.net
- ^ The Military Balance 2023.pdf
- ^ Danske F-16-fly pensioneres to år tidligere - baner vejen for donation til Ukraine (дацк.). DR (28 чэрвеня 2023).
- ^ Под жарким солнцем Сирии (рас.) Архіўная копія
- ^ В США разбился F-16 (рас.)
- ^ В Южной Корее разбился истребитель F-16 (рас.)
- ^ В Греции разбился самолет F-16 (рас.) — У Грэцыі разьбіўся самалёт F-16.
- ^ В Иордании разбился истребитель ВВС (рас.)
- ^ У берегов США в океан упал F-16 (рас.)
- ^ В Таиланде разбился истребитель F-16 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сайт, прысьвечаны зьнішчальніку F-16 (анг.)
- Перадача «Ваенная справа». Сэрыя аб F-16 на YouTube
- F-16E/F Block 60 Desert Falcon (рас.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|