Глябовічы

шляхецкі род

Глябовічы — шляхецкі род гербу Ляліва, які ў XVI стагодзьдзі ўвайшоў у лік магнатаў Вялікага Княства Літоўскага[1].

Глябовічы
лац. Hlabovičy
Герб Глябовічаў
Герб Ляліва
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў: Вялікае Княства Літоўскае

Валодалі местамі Дуброўнай і Заслаўем, маёнткамі ў Аршанскім, Мазырскім і Наваградзкім паветах, на Смаленшчыне, Віцебшчыне і ў Каралеўстве Польскім, палацамі ў Вільні і Менску.

Прозьвішча

рэдагаваць

Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[2]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[3], а аснова -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Улеб; германскае імя Uleifr) — ад гоцкага laiba 'заставацца'[4], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[5][6]. Такім парадкам, імя Глеб азначае 'адданы пад Боскую абарону'[7] або 'нашчадак Бога'[8].

Паходжаньне

рэдагаваць
 
Герб Яна Глябовіча з Пагоняй, 1584 г.

Першы вядомы з роду — Глеб Вяжэвіч, ваявода смаленскі і дарагабускі.

Некаторыя дасьледнікі выводзяць паходжаньне роду ад Гедзіміна або ад маршалка Манівіда. Хутчэй за ўсё паходзяць з баяраў Смаленскай або Полацкай зямлі[9].

У Радзівіліядзе Яна Радвана Глябовічы (разам з Радзівіламі і Хадкевічамі) упамінаюцца як ліцьвіны: «…о Глябовічы, непараўнальны сьветач народу, зорка паміж ліцьвінаў» (лац. …o Heleboviciae lux unica gentis, in Litavis sydu)[10].

Найбольш вядомыя з роду

рэдагаваць
  1. ^ Рыбчонак С. Да праблемы паходжання магнатаў Глябовічаў — уладальнікаў Заслаўскага замка ў XVI ст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.). — Менск, 2014. С. 79.
  2. ^ Глеб // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 156.
  5. ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
  6. ^ Leifr, Nordic Names
  7. ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 79.
  8. ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 73.
  9. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 540.
  10. ^ Короткий В. «Литва», «Русь», «литвин», «русин» в памятниках литературы Великого Княжества Литовского XVI—XVII веков // Bibliotheca archivi lithuanici. — № 7. — Vilnius: Lietuvių kalbos institutas, 2009. C. 187—196.

Літаратура

рэдагаваць