VVVVVV
VVVVVV — кампутарная гульня ў жанры плятформэр, распрацаваная і выдадзеная Тэры Кевэнэгам (Terry Cavanagh) для Windows і Mac OS у студзені 2010 году[1]. Вэрсія для Linux распрацоўвалася раней, але праз тэхнічныя складанасьці распрацоўка была прыпыненая.
VVVVVV | |
Дата выпуску | 11 студзеня 2010[1] |
---|---|
Жанр | puzzle-platformer[d] |
Ліцэнзія | платная ліцэнзія[d][2] |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Тэры Кевэнэг |
Выдаўцы | Kongregate, Valve (Steam) |
Мова інтэрфэйсу | ангельская мова[3], француская мова[3], валійская мова[3], гішпанская мова[3], нямецкая[3], ірляндзкая мова[3], арабская мова[3], расейская мова[3], польская мова[3], нідэрляндзкая[3], каталянская мова[3], традыцыйная кітайская[d][3], спрошчаная кітайская[d][3], турэцкая мова[3], украінская мова[3], бразыльская партугальская мова[d][3], партугальская[3], карэйская мова[3], сылеская мова і эспэранта |
Дызайнэр | Terry Cavanagh[d] |
Кампазытар | |
Тэхнічныя дэталі | |
Рухавік | Fl[d] |
Плятформы | Windows, Mac OS X, Adobe Flash |
Рэжым | Адзіночная гульня |
Носьбіт | лічбавы распаўсюд[d] і лічбавая загрузка[d] |
Кіраваньне | клявіятура |
Афіцыйны сайт | |
VVVVVV у Вікісховішчы |
У VVVVVV гулец кантралюе капітана Вірыдыяна, які згубіўся ў альтэрнатыўным вымярэньні ў пошуку зьніклых чальцоў каманды свайго касьмічнага карабля. Замест выкананьня прыжкоў гулец здольны кантраляваць кірунак гравітацыі, дазваляючы капітану Вірыдыяну пераскокваць паміж падлогай і стольлю ў межах узроўню.
На графічны стыль VVVVVV моцна паўплываў Commodore 64; таксама гульнявы саўндтрэк складаецца цалкам з чыпцюн-музыкі, створанай Магнусам Полсанам пад назвай PPPPPP.
Сюжэт
рэдагавацьГулец кантралюе капітана Вірыдыяна, які напрыканцы VVVVVV павінен эвакуяваць свой карабель разам са сваёй камандай у той час, калі на касьмічнае судна пачынае ўзьдзейнічаць «прасторавая інтэрфэрэнцыя» (анг. dimensional interference). Каманда ўцякае праз тэлепорт; аднак капітан знаходзіць сябе аддзеленым ад каманды, якая перамясьцілася ў іншы канец тэлепортэра. Па вяртаньні на карабель капітан заўважае, што судна трапіла ў альтэрнатыўнае вымярэньне (вымярэньне VVVVVV) і што яго каманда расьцярушылася па ўсёй прасторы гульнявога сьвету. Мэтай гульца, у ролі капітана Вірыдыяна, зьяўляецца выратаваньне зьніклых чальцоў каманды і выяўленьне прычыны прасторавай інтэрфэрэнцыі.
Геймплэй
рэдагавацьУ адрозьненьне ад многіх плятформавых гульняў у VVVVVV гулец ня здольны скакаць. Замест гэтага, стоячы на паверхні, ён зьмяняе кірунак дзеяньня гравітацыі, спрычыняючы капітана падаць уверх альбо далоўку[4]. Гулец выкарыстоўвае гэты спосаб паўсюль, мінаючы шматлікія небясьпекі ў форме чырвоных дзідаў і рухомых ворагаў. Пазьнейшыя лякацыі прадстаўляюць новыя спосабы кантраляваньня скажоным вымярэньнем: рухальныя плятформы альбо памяшканьні, якія па датыканьні да краю гульнявога экрану пераносяць гульнявога пэрсанажа ў супрацьлеглы бок памяшканьня. VVVVVV складаецца з шасьці асноўных узроўняў, якія знаходзяцца ў межах больш вялікага гульнявога сьвету[5]. Праз высокі ўзровень складанасьці гульня зьмяшчае шмат кантрольных пунктаў, да якіх пасьля сьмерці вяртаецца гульнявы пэрсанаж[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б VVVVVV for PC. GameSpot. Праверана 2010-12-01 г.
- ^ VVVVVV Source Code License v1.0
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Steam — 2003.
- ^ Michael McWhertor (2010-01-15) VVVVVV Micro-review: AAAAAAH!!!. Kotaku. Праверана 2010-12-01 г.
- ^ Kieron Gillen (2010-01-12) Wot I Think: VVVVVV. Rock, Paper, Shotgun. Праверана 2010-12-01 г.
- ^ Edge Staff (2010-01-08) Review: VVVVVV. Edge. Праверана 2010-12-01 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- VVVVVV афіцыйны сайт
- VVVVVV Wiki
- PPPPPP афіцыйны сайт
- VVVVVV на Kongregate
- VVVVVV на Steam