Удзельнік:Алёхно/Ліцьвіны

Ліцьвіны ў народных строях, канец XIX — пачатак XX ст.

Ліцьвіны[1] (літвіны[1], літва; ст.-бел. литвины[2]) — гістарычнае найменьне і саманазва ўраджэнцаў беларускіх земляў у Вялікім Княстве Літоўскім, якая выкарыстоўвалася поруч з русінамі[3][4][5][6][7]. Па Крэўскай уніі «ліцьвінамі» называліся каталікі ВКЛ у канфэсыйным сэнсе, а таксама ўсё жыхарства ў нацыянальным сэнсе, у той час як «русінамі» (а таксама «ліцьвіны рускае веры», «ліцьвіны грэчаскага закону» і да т. п.) у ВКЛ называліся праваслаўныя ў канфэсыйным сэнсе[8][9]. Паводле энцыкляпэдыі «Этнаграфія Беларусі» 1989 году, 4-га тому Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі (1997 год) і 9-га тому Беларускай энцыкляпэдыі (1999 год), гэта назва жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх летувісаў у XIV—XVIII стагодзьдзях, якая ў XVI—XVIII стагодзьдзях набыла гучаньне палітоніма — дзяржаўна-палітычнага вызначэньня ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага[10][11]. У XVI—XVIII стагодзьдзях назва «ліцьвіны» была найбольш абагульняльнай этнанімічнай формай самасьвядомасьці беларускага народу і адлюстроўвала найбольш шырокі ўзровень яго нацыянальнае кансалідацыі[12][13].

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Літва старажытная
 
Першы пісьмовы ўпамін Літвы (лац. «Litua» — чытаецца як «Літва»), 1009 г.

Пачатковай формай назвы народу ёсьць форма «ліцьвін» (Литвинъ, Litwini, Lethowini), якая ўжываецца ў розных (уласна літоўскіх, рускіх, польскіх, крыжацкіх ды іншых) сярэднявечных крыніцах[14].

Наконт этнічнага паходжаньня ліцьвінаў беларускія гісторыкі маюць розныя погляды:

Пры розных поглядах на этнічнае паходжаньне літвы розныя беларускія гісторыкі згаджаюцца, што ліцьвіны ўжо ў XIV—XV стагодзьдзях былі славянамі паводле мовы і сьвядомасьці і складалі адзін народ з славянскім жыхарствам Вялікага Княства Літоўскага (надаўшы яму нацыянальную назву «ліцьвінаў»).

Тытульны народ у праўных крыніцах Вялікага Княства Літоўскага рэдагаваць

Адным зь першых сьведчаньняў нацыянальнае кансалідацыі тытульнага народу ліцьвінаў у ВКЛ ёсьць утварэньне Літоўскае мітраполіі ў 1299 г. Дакумэнты гэтае мітраполіі не захаваліся, але ў бізантыйскіх крыніцах яе мітрапаліт меў тытул "мітрапаліта Літвы" (μητροπολίτης Λιτβων). Бізантыйскія афіцыйныя лісты 1364 і 1380 гг. паведамляюць, што Літоўская мітраполія была адноўлена ў 1354 г. "на жаданьне народу" Літвы[23].

Паводле прывілея Ягайлы 1387 г. і ліста Ягайлы і Вітаўта да віленскага біскупа Васілы з 1397 г., Віленскае каталіцкае біскупства было створана для "нацыі ліцьвінаў" (nacione Lithvanos), "народу літоўскага" (gentem Lithuanicam)[24]. Віленскае біскупства абыймала ўсе землі ўласна ВКЛ з Падняпроўем і Палессем (якія і называліся "Літвой" або "Літоўскім княствам"), у той час як Жамойцкае біскупства было створана ў 1417 г., паводле слоў прывілея вялікага князя Вітаўта, для асобнага "жамойцкага народу" (gens Samagitarum).

Першыя віленскія біскупы адзначаны ў дакумэнтах як "літоўскае нацыі" або "родам ліцьвін": Якуб Пліхта (1398–1407) (vicarium Lythuanie, eiusdemque nacionis et lingue), Мікалай Дзяжковіч (1453–1467) (Nicolaus Dzierzgowicz dictus, natione Lituanus), Андрэй Гасковіч (1481–1491) (Andreas Petri Goschovicz de Vilna, natione Lituanus)[25].

 
Тытульны ліст Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году

У дзяржаўных дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI стагодзьдзяў назва «Ліцьвіны» (або «Літоўскі народ») азначае як каталікоў (або жыхарства Літвы ў вузкім сэнсе), так і, у шырокім сэнсе, увесь народ уласна Вялікага Княства Літоўскага (без Жамойці). У дамовах з Псковам 1440 і 1480 гадоў вялікі князь Казімер ужываў назву «ліцьвіны» як агульнае азначэньне ўсяго народу Вялікага Княства Літоўскага («А мне великому князю Казимиру блюсти Псковитина как и своего Литвина; також и Псковичом блюсти Литвина, как и Псковитина»)[26][27][28]. Земскі прывілей Кіеўскай зямлі 1507 году абумоўліваў «…а Киянина, как и Литвина, во чти держати»[29][30]. На Віленскім сойме 1565 году разглядалася пытаньне «содноченья народу Літовского с Рускім»[31] (то бо касаваньня канфэсійных перапонаў паміж ліцьвінамі-каталікамі і русінамі-праваслаўнымі, дакананае Гарадзенскім прывілеем 1568 году), прытым прывілеі 1563—1568 гадоў зьвярталіся да «шляхты літовской», «станов літовскіх» (то бо да ўсёй шляхты і ўсіх станаў ВКЛ)[32].

У 9-м артыкуле трэцяга разьдзелу Літоўскага Статуту рэдакцыі 1566 году зазначаецца, што тытульнымі нацыямі Вялікага Княства Літоўскага ёсьць адно ліцьвіны і русіны, у той час як жамойты адносяцца да ліку «обчых, чужаземцаў і загранічнікаў»[a][33]:

  ...В том панстве Великом Князстве Литовском и во всих землях ему прыслухаючых достойностей духовных и свецких, городов, дворов и кгрунтов, староств в держаньи и пожываньи и вечностей жадных чужоземцом и заграничником ани суседом таго панства давати не маем; але то все мы и потомки нашы Великие Князи Литовские давати будуть повинны только Литве а Руси, родичом старожытным и врожонцам Великаго Князства Литовского и иных земль тому Великому Князству належачых. <...> ...Але на достоенства и всякий вряд духовный и свецкий не маеть быти обиран, ани от нас Господаря ставлен, только здавна продков своих уроженец Великого Князства Литовского Литвин и Русин.  
   
Ліцьвіны (Lituani), 1598 г.

У Гарадзенскім прывілеі 1568 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст пісаў, што хоць народ Вялікага Княства Літоўскага падзяляецца на «літву» і «русь» (у канфэсійным сэнсе — «рымского закону Литве, а греческого Руси»), гэта адзіны народ ВКЛ (заступнікамі якога ёсьць «шляхта літовская», «станы літовскія»)[34]:

  …Што вышей о народе том славном Великого Князства ач двоего закону хрестианского людей, але одного и однакого народу описано и поменено, (...) ровно и однако яко и рымского и всякого хрестианского закону и веры людех у Великом Князстве Литовском и во всих землях ку нему прыслухаючых належыт, гдыж сполне межы собою и с собою в одном панстве Великом Князстве Литовском и землях ему прыслухаючых и в границах одных мешкают и одным народом суть  

У акце Люблінскае уніі, выдадзеным прадстаўнікамі ВКЛ на сойме ў Любліне 1 ліпеня 1569 г., “літоўскі народ” (адзін з стваральнікаў Рэчы Паспалітае “абодвух народаў”) прадстаўлялі: гетман вялікі літоўскі і кашталян віленскі Грыгор Хадкевіч, ваявода троцкі Стэфан Збараскі, падканцлер і кашталян троцкі Астафей Валовіч, маршалак вялікі літоўскі і стараста ковенскі Ян Хадкевіч, біскуп віленскі Валяр’ян Пратасевіч, падскарбі земскі Мікалай Нарушэвіч, маршалак дворны Мікалай Крыштаф Радзівіл, крайчы літоўскі Ян Кішка, стольнік літоўскі Мікалай Дарагастайскі, а таксама паслы зь зямель і паветаў ВКЛ: з Троцкага ваяводства – падкаморы Андрэй Дзежка, харужы Троцкай зямлі Касьпер Раецкі, Міхайла Варона, з Жамойцкай зямлі – падкаморы Мікалай Станкевіч Білевіч, зь Віцебскага ваяводства – гараднічы віцебскі Андрэй Кісель, падсудак віцебскі Тымафей Гурко, з Мсьціслаўскага ваяводства – Ісай Шчолкан, Грыгор Макароўскі, зь Менскага ваяводства – харужы дворны ВКЛ Васіль Рагоза, зь Вількамірскага павету – Мікалай Конча, Крыштаф Размысовіч, зь Пінскага павету – войскі пінскі Станіслаў Шырма, падсудак пінскі Іван Дамановіч, з Мазырскага павету – Фёдар Лянковіч, Ян Клопат, з Рэчыцкага павету – пісар земскі рэчыцкі Андрэй Халецкі, Ізмайла Зянковіч, і інш.[35]

 
Леў Сапега

У прадмове да Літоўскага Статуту 1588 году падканцлер Леў Сапега адзначаў, што літоўскія правы і Статуты пісаны «ўласным языком» тытульнага народу ВКЛ:

  И то ест наша волность, которою се мы межи иншыми народы хрестиянскими хвалимъ, же пана, ижбы водле воли своее, а не водле правъ наших пановал, над собою не маем, а яко славы учстивое, такъ живота и маетности волно уживаем. <...> А если которому народу встыдъ правъ своихъ не умети, поготовю намъ, которые не обчым яким языком, але своимъ власнымъ права списаные маем и кождого часу, чого намъ потреба ку отпору всякое кривды, ведати можемъ.  

За часу караляваньня замежнае дынастыі Вазаў (1589–1668) яе контррэфармацыйная палітыка імкнулася разлучыць народ ВКЛ зноў па канфэсыйнай прыкмеце на “літву” (католікаў) і “русь” (праваслаўных або уніятаў). Але ў палітычным і нацыянальным сэнсе “літоўскім народам” працягваў называцца ўвесь народ Вялікага Княства Літоўскага (у сэнсе прывілеяў 1563–1568 гг. і умоў Люблінскае уніі 1569 г.), які ў сэнаце Рэчы Паспалітае прадстаўлялі ваяводы і кашталяны віленскія, троцкія, полацкія, віцебскія, мсьціслаўскія, смаленскія, менскія, наваградскія і берасьцейскія. У 1569–1795 гг. гэтыя пасады займалі пераважна роды Сапегаў, Радзівілаў, Хадкевічаў, Валовічаў, Вішнявецкіх, Агінскіх, Слушкаў, Тышкевічаў, Пацеяў і інш.

У акце “Каэквацыі літоўскіх станаў” 1697 г. (таксама вядомым як акт Каэквацыі “літоўскага народу”) ВКЛ прадстаўлялі: кашталян віцебскі Міхал Коцел, харужы ашмянскі Станіслаў Пазьняк, цівун і пісар троцкі Міхал Шчука, інстыгатар ВКЛ і войскі гарадзенскі Станіслаў Рукевіч, кухмістр ВКЛ і стараста ваўкавыскі Крыштаф Камароўскі, падсудак Віцебскага ваяводства Язэп Гурко, падкаморы берасьцейскі Людвік Пацей, харужы мсьціслаўскі Марцыян Валовіч, стараста менскі і чачэрскі і дэпутат ад Менскага ваяводства Крыштаф Завіша, стараста мазырскі Міхал Халецкі і інш.[36][37]

Гісторыя рэдагаваць

Да ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага рэдагаваць

Хаця этнакультурная сытуацыя ў Літве 10–13 ст. застаецца няяснаю, беларускія гісторыкі мелі бачаньне на пашырэньне славянскае культуры і хрысьціянства ў Літве ўжо ў 11–12 стагодзьдзях[38][39][40].

Шчыльныя і прыязныя дачыненьні літвы з полацка-менскімі князямі відаць у падзеях 1128–1132 гадоў, калі кіеўскія князі хадзілі «во Литву ко Изяславу», а «…Киянъ тогда много побиша Литва», у 1159–1167 г., калі менскі князь Валадар вадзіў літву ў паходы на Польшчу і на Полацк, у 1180 г., калі літва дапамагала полацка-менскім князём у вайне супраць смалянаў, у 1198 г., калі літва разам з палачанамі хадзіла на Вялікія Лукі, і іншых падзеях. Летапісы ВКЛ апавядаюць пра літоўскага князя Гінвіла-Юрыя (паводле хронікі Ратунда, ён хрысьціўся ў праваслаўі ў Наваградку ў 1148 г., а памёр у 1199 г. у Оршы), што ён “з псковяны і з смоляны воевал ся долго о граніцы прылеглые”. Ад 1200 г. літва разам з полацка-менскімі князямі ваявала проці крыжакоў: полацкі княжыч Усевалад быў зяцем літоўскага князя Даўгерда (“аднаго з самых магутных ліцьвінаў”), “быў як яго зяць для іх амаль сваім”, “часта ачольваў іхнія войскі” ды “заўжды памагаў ліцьвінам і радаю, і справаю”. У 1216 і 1223 г. полацкія князі зьбіралі “вялікае войска з русінаў і ліцьвінаў” для паходу на крыжакоў[41].

У Вялікім Княстве Літоўскім рэдагаваць

 
Кароль Міндоўг (выява з шляхецкага зборніка 18-га ст.)

Сярод лістоў першага вялікага князя літоўскага Міндоўга ёсьць меркаваная[b] грамата 1261 году, дзе ён мянуе свой народ у лаціне «Litwinos» («ліцьвіны»), а сябе тытулуе «rex Litwinorum» — «гаспадар ліцьвінаў»[43].

Менскі дасьледнік Алёхна Дайліда мяркуе, што назоў “ліцьвіны” ў першым пэрыядзе ВКЛ, да Крэўскай уніі (у 1238–1385 гг.) быў назовам мясцовае евангеліцкае канфэсыйнае супольнасьці і ўласна “Літоўскім” Вялікае Княства было названа падчас стварэньня з гэтым канфэсыйным сэнсам, – чым тлумачыцца імклівае пашырэньне ідэнтычнасьці “ліцьвінаў” у ВКЛ, крыжовыя паходы на ВКЛ розных каталіцкіх дзяржаў (з адпаведнай фразэалёгіяй: “вераадступныя хрысьціяне ліцьвіны” (perfidos christianos Letoinos, 1245 г.), пагроза “для веры” палякаў у 1294 і 1319 г. і т.п.), стварэньне Літоўскае мітраполіі ў 1299 г., славянізацыя ліцьвінаў і іншыя гістарычныя факты[44].

Польскі дакумэнт 1257 г. паведамляе, што Лукаў(pl) (70 км на захад ад Берасьця) месьціўся “на мяжы зь ліцьвінамі” (in confinio Letwanorum). Крыжацкія сьведчаньні 13–14 ст. шматкроць кажуць, што Горадня месьціцца ў Літве і ў Гарадзенскай воласьці жывуць ліцьвіны (Lethowini)[45]. У крыжацкім помніку “Паведамленьні аб літоўскіх дарогах” (складзены між 1384 і 1401 гг.) “Аўкштота або вышняя Літва” (Auxteten oder Ober-Littauen) абыймае Вільню, Горадню, Ваўкавыск, Слонім, Наваградак, Крэва і Валожын. Складзены ў канцы XIV ст. «Сьпіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» улучаў большасьць гарадоў на этнічнай тэрыторыі беларусаў у разьдзел “літоўскія гарады[46], сярод іх Ворша, Полацак, Віцебск, Слуцак, Менск, Наваградак, Барысаў, Крычаў[5].

 
Віленскі (мітрапалічы) збор Прачыстае, збудаваны вялікім князем Альгердам у 1347 г. (паводле малюнка 17-га ст.)

У 1299 г. была створана Літоўская мітраполія: яна абыймала Наваградскае, Полацкае і Тураўскае біскупствы (менаваныя ў бізантыйскім лісьце 1361 г. “літоўскімі” (των Λιτβων). Мітрапаліт меў тытул “мітрапаліт Літвы” (μητροπολίτης Λιτβων) і меў намесьнікаў у Горадні і Вільні (“из старины”, як адзначана ў лісьце 1451 г.)[47]. Літоўская мітраполія была першаю ўстановаю, на грунце якое адбылася кансалідацыя тытульнага народу ВКЛ, народу ліцьвінаў, што ясна відаць зь бізантыйскага дакумэнта пра падзеі 1354 г., які кажа, што Літоўская мітраполія была тады адноўлена на жаданьне “народу” Літвы:

  «…магутны князь Літоўскае зямлі (Альгерд) <…> гатовы быў на ўсё, каб <…> яго край быў самастойным і быў паднесены на ўзровень мітраполіі, кіраванае ўласным мітрапалітам, пра што і прасіў сьвяты і высокі збор; і гэты збор <…> паставіў пасланага адтуль і прызнанага дастойным кандыдата (Рамана) на мітрапаліта таго краю, згодна з жаданьнем яго народу, зь мясцовымі патрэбамі і жаданьнем згаданага князя»[48].  
 
Віленскія мучанікі-ліцьвіны Антоні (Круглец), Ян (Кумец) і Яўстах (Няжыла) (выява каля 1417 г.)

Ліцьвінамі былі віленскія пакутнікі 1347 году — Кумец, Круглец і Няжыла, дваране вялікага князя Альгерда. Жывоты кажуць, што яны былі “родомъ Литвы”, “Литовския ж им имена Кроуглець, Коумець, Нежило[49][50], прытым пабочныя зьвесткі яўна сьведчаць аб канфэсыйным характару гэтае ідэнтычнасьці “літвы”[51].

Шматлікія сьведчаньні розных крыніц аб Крэўскай уніі і зьнітаванай зь ёй рэлігійнай рэформе 1387–1388 гг. у Літве паказуюць, што пераводзілі на каталіцтва (меншаю часткаю) і на праваслаўе (большаю часткаю) канфэсыйную супольнасць ліцьвінаў (вернікаў былое Літоўскае мітраполіі), – з чаго робіцца зразумелым як пашырэньне ад таго часу назову “літва”, “ліцьвіны” як агульнанацыянальнага, так і славянскі моўны і культурны характар гэтага тытульнага народу ВКЛ[52]. “Літоўскімі” ад таго часу называюцца ўсе князі ВКЛ (незалежна ад веравызнаньня[c]), існуе “літоўскі” ваенны звычай (напрыклад, у друцкага князя Івана Бабы ў 1432 г.: “изрядивъ свой полк с копьи по литовски”), літоўская мерная сыстэма (з “літоўскі рублём”, “літоўскім грошам”, “літоўскім локцем”, “літоўскім гарнцам” і г.д.)[53].

У 1406 годзе, паводле Хронікі літоўскай і жамойцкай, адзін з баяраў вялікага князя літоўскага Вітаўта — «Андрэй ліцьвін» — на перамовах, калі Вітаўт важыўся ўкласьці мір зь непрыяцелем, крыкнуў вялікаму князю: «Не міры, Вітаўце, не міры»[d]. Дзеля гэтага Вітаўт даў Андрэю прозьвішча «Няміра», і ад яго пайшоў баярскі род Неміровічаў[54].

 
Ліцьвіны (праваруч) на Грунвальдзкім полі 15 ліпеня 1410 г.
 
Ліцьвіны вызваляюць Полацак з-пад маскоўскай акупацыі, 1579 г.

У Грунвальдзкай біцьве 1410 году ад Літвы бралі ўдзел віленская, наваградзкая, берасьцейская, ваўкавыская, віцебская, гарадзенская, дарагічынская, кіеўская, ковенская, крамянецкая, лідзкая, медніцквая, мельніцкая, пінская, полацкая, троцкая, тры смаленскія, старадубская ды іншыя харугвы. Разам, з 40 літоўскіх харугваў, 28 былі з этнічнай тэрыторыі беларусаў[55][56]. Усе яны выступілі пад гербам Пагоняй, апрача 10 вялікакняскіх, якія выступілі пад гербам Калюмнамі[57].

Віленскі біскуп Якуб Пліхта (1398–1407) паходзіў «зь Літвы, зь ейнага народу і мовы»[58] (лац. «Johannis dicti Plychta… vero vicarium Lythuanie, eiusdemque nacionis et lingue»[59]), а пазьней віленскімі біскупамі былі Мацей зь Вільні (1422—1453) “родам ліцьвін” (origine Lytwanum), Мікалай Дзяжковіч з Салечнікаў (1453—1467) “з народу ліцьвінаў” (natione Lituanus), Ян Ласовіч зь Вільні (1468—1481) “ліцьвін” (Lithuanus) ды Андрэй Гасковіч зь Вільні (1481—1491) “з народу ліцьвінаў” (natione Lituanus)[60].

У летапісным апавяданьні пра бітву пад Хойніцамі 1454 году вялікі князь Казімер называў «мае верныя слугі літва» паноў Алёхну Судзімонтавіча, Багдана Андрушкавіча, Яна Кучука, Станьку Касьцевіча і Івана Ільлініча[61]. У 1492 годзе, у час паднясеньня на вялікакняскі сталец Аляксандра, маршалак дворны Літавор Багданавіч Храбтовіч ад імя ўсіх літоўскіх князёў і паноў (Алелькавічаў, Гальшанскіх, Глінскіх ды іншых) выступіў з прамовай да гаспадара, у якой казаў: «памятай, што над літвой пануеш» і «просім цябе, каб <…> праўдзівым літоўскім і Вітаўтавым прыкладам нас радзіў і судзіў»[62].

У Кракаўскім унівэрсытэце у XV—XVI стагодзьдзях “ліцьвінамі” (Lithuanus) запісваліся ўсе студэнты з Вялікага Княства Літоўскага (зь Вільні, Дарагічына, Менску, Полацку, Пінску, Клецку і інш.), у тым ліку Францішак Скарына[63].

 
Ліцьвіны (Litvani) з «Nova et acurata totius Europae tabula», 1608 г.

Па ўтварэньні Рэчы Паспалітай (1569 г.) ураднікі з усіх ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага прадстаўлялі ў сенаце “літоўскі народ” ВКЛ, чым выказвалі сваю дзяржаўна-нацыянальную самасьвядомасць. «Мы і палякі, хоць і брацьця, але зусім адменных звычаяў», — пісаў у сваім лісьце да Крыштапа Радзівіла канцлер Леў Сапега ў канцы XVI ст.[64][65]

У статуце Літоўскага Трыбуналу (“Способ прав трыбунальскіх”) 1581 г. канцлер вялікі літоўскі Астафей Валовіч пісаў: “На тых сойміках вышей менованых кождое воеводство, земля або повет обіраті мають, і будуть повінны, межы собою особ годных богобойных, цнотлівых, прав і звычаев оного панства Велікаго князства Літовского умеетных”, прытым было заўважана, што “земля Жомойтская іж своі волності і звычаі особлівые мають... ”. Літоўскі Трыбунал быў найвышшым судом ВКЛ да 1795 г.

 
Літва. Мапа з атлясу 1692 году (перадрукоўвалася ў 1702 годзе)

У 1669 г. у прадмове да сваёй “Гісторыі Літвы” А. Віюк-Каяловіч выслаўляў гетмана Паўла Яна Сапегу як героя Літвы і пісаў, што яго абралі ваяводам віленскім і вялікім гетманам літоўскім “просьбамі ўсіх, на жаданьне войска і па выбару арыстакратыі” («omnium votis, studiis exercitus, nobilitatis suffragiis, auctoritate Regia, Palatinus Vilnensis et supremus Lituanae Militiae Imperator dictus»)[66].

 
Сойм у палацы Сапегаў у Горадні (малюнак 1716 г.)
 
Бортнік ліцьвін (Lütwin[e]). Адна зь першых этнаграфічных выяваў беларусаў, 1730—1740-я гг.[67]

“Каэквацыя” (ураўнаньне) правоў літоўскага народу 1697 г. спрыяла ўтварэньню адзінага “Польскага” шляхецкага народу Рэчы Паспалітае, але патрыятычная шляхта Літвы на працягу ўсяго 18-га стагодзьдзя падкрэсьлівала сваю нацыянальную адметнасьць ад палякаў.

“Літоўскія патрыёты” і “Айчына Вялікае Княства Літоўскае” вядомы з розных дакументаў соймікаў ВКЛ 18-га стагодзьдзя. Напрыклад, у 1729 г. соймік Віленскага ваяводства на чале з Багуславам Янам Чыжом, старастам прапойскім, даручыў паслом на вялікі сойм Бенедыкту Вольскаму і Яну Гарайну патрабаваць раздаваньня пасад у ВКЛ толькі “літоўскім” ураднікам і казаў аб “заслугах перад Айчынай” канцлера Міхала Вішнявецкага, кашталяна віцебскага Марцыяна Агінскага і канюшага ВКЛ Міхала Радзівіла[68].

У 1738 г. падчашы віленскі Ян Гарайн і судзьдзя гродскі віленскі Багуслаў Ян Чыж паклалі падваяводзе віленскаму Мікалаю Петрушэвічу інструкцыю для паслоў Віленскага ваяводства, у якой пісалі аб “заслугах для Айчыны” “патрыётаў” ВКЛ – маршалка Трыбунала Страшэвіча, падкаморага браслаўскага Рудаміны, падваяводы віленскага Петрушэвіча, стражніка ВКЛ Антонія Пацея, пісара ВКЛ Дамініка Валовіча, кашталяна віцебскага Юрыя Тышкевіча[69].

У 1756 г. соймік Наваградскага ваяводства на чале з мастаўнічым аршанскага павету Ігнацыем Якавіцкім патрабаваў ад галоўнага сойму, каб “Літоўскія ўрады” не раздавалі “каронным” (палякам) ды згадваў “заслугі для Айчыны нашай” канцлера ВКЛ Міхала Чартарыйскага, падканцлера Міхала Сапегі, гетмана польнага Міхала Масальскага і інш.[70].

Канстытуцыю гэнэральнае канфэдэрацыі ВКЛ 1764 г. прысьведчылі: біскуп віленскі Ігнацы Масальскі, кашталян троцкі Тадэўш Агінскі, чашнік ВКЛ Гервазі Аскерка, сакратар ВКЛ Томаш Зянковіч, інстыгатар ВКЛ Андрэй Зянковіч, канонікі віленскія Томаш Корсак, Мікалай Тышкевіч, Ігнацы Аскерка, стараста аршанскага павета Ян Ёзафовіч, стараста рэчыцкі Казімір Халецкі, пасол Полацкага ваяводства Ёзэф Сяліцкі, скарбнік мозырскі Станіслаў Пузына, абозны ўпіцкі Казімір Карп, войскі менскі Марцін Ваньковіч, стараста вяленскі Ян Хадкевіч, стражнік вількамірскага павета Антоні Тамашэвіч, чашнік аршанскі Казімір Рудніцкі-Сіпайла, чашнік браслаўскага павета Францішак Беліковіч, ротмістр мазырскага павета Яўхім Корсак, пісар земскі берасьцейскі Павал Бухавецкі і інш.[71].

Апошні кароль Рэчы Паспалітае Станіслаў Панятоўскі казаў: “Мы лічым сябе радавітым ліцьвінам, бо нарадзіліся і прынялі сьвяты хрост у Воўчыне (ля Бярэсьця), а будучы ў рыцэрскім стане, займалі пасаду Літоўскага стольніка”[72].

Апошні падскарбі вялікі літоўскі Міхал Клеафас Агінскі ў сваіх мэмуарах пісаў: “Найславутшыя роды Польшчы пераважна вядуць сваё паходжаньне зь Літвы. Чартарыйскія, Радзівілы, Агінскія, Сапегі, Тышкевічы, Пацы, Сангушкі – то ліцьвіны”[73].

 
Тадэвуш Касьцюшка

Водца паўстаньня 1794 году Тадэвуш Касьцюшка, ураджэнец Слонімшчыны, казаў: «Хіба я не ліцьвін, Ваш зямляк, Вамі абраны?». У лісьце да маскоўскага гаспадара Аляксандра I за два гады да сьмерці ён пісаў: «Нарадзіўся я ліцьвінам…»[74].

Пасьля Захопу (1795 г.) рэдагаваць

 
Шляхцянка-ліцьвінка ў сьвяточным строі (паводле моды таго часу). Ж. Гатын(ru), 1825 г.
   
«Ліцьвіны. Сяляне з ваколіцаў Вільні» (1841 г.) і «Тыпы беларусаў Магілёўскай губэрні» (1882 г.)

Ліцьвінамі працягваў называцца наш народ (усіх канфесый) да 1840-х гадоў. Вальнае прымусовае перайменаваньне расейскімі ўладамі ліцьвінаў у “беларусаў” ішло ад 1840-х гадоў (ад часу скасаваньня уніяцкае царквы ў 1839 г. і скасаваньня дзеяньня Літоўскага Статуту ў 1840 г.), а асабліва пасьля задушэньня паўстаньня 1863 г. (гл. разьдзел “Перайменаваньне ліцьвінаў у «беларусаў»”).

Працягвалі менаваць сябе ліцьвінамі многія нашыя грамадскія дзеячы: заснавальнік новай беларускай драматургіі і адзін з стваральнікаў сучаснай літаратурнай беларускай мовы Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808—1884), які нарадзіўся і правёў цэлае жыцьцё на Рэчыччыне і Меншчыне[75][54], народжаны на Случчыне паэт Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч) (1823—1862) (сучасьнікі менавалі яго «лірнікам літоўскім»[76], «літоўскім паэтам», «песьняром Літвы», а сам ён неаднаразова казаў «Я — ліцьвін» і падкрэсьліваў, што і яго прапрадзед быў «шчырым ліцьвінам»[77]), пісьменьнік Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816—1884), які нарадзіўся на Полаччыне і жыў у Віцебску[63][78], славуты навуковец Ігнат Дамейка (1802—1889)[79][80], пісьменьніца Эліза Ажэшка (1841—1910)[81] і іншыя.

Вінцэнт Каліноўскі ў адным зь невыдадзеных нумароў «Мужыцкае праўды» менаваў нашу зямлю літоўскаю, а народ літоўцамі[82][83]:

  Вы, дзецюкі, пэўне ня ведаеце, хто вы такія, як называецца гэта зямля, на якой нашы бацькі жылі <...> Зямля наша зь вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся літоўцы.  

У 19-ым і пачатку 20-га ст. суседнія народы – украінцы і расейцы – менавалі наш народ ліцьвінамі[84]. З вуснаў украінца пра беларуса можна было пачуць: «Хіба лихо озме литвина, щоб він не дзекнув». У 1889 годзе адзначалася, што «і за Бугам, напрыклад у Седлецкай губэрні, беларуса іначай не назавуць, як ліцьвінам»[f] (а ўжо ў наш час у ваколіцах Беластоку запісалі пра беларуса: «Як сыр не закуска, так ліцьвін — не чалавек!» або «Ліцьвін — то чортаў сын!»[63]).

Гісторык і краязнаўца Ўладзімер Міхневіч(ru) у 1899 годзе засьведчыў, што расейцы ў той час таксама ўсё яшчэ называлі беларусаў ліцьвінамі[g][86]. Як “ліцьвіны” апісаны ў 1901 і 1925 г. беларусы гістарычнай Старадубшчыны (часткі Чарнігаўскай губэрніі)[87][88]. Увогуле, у пагранічных зь Беларусьсю раёнах Расеі назва ліцьвіны існавала да сярэдзіны XX стагодзьдзя[89]. Жыхары Курскай і Арлоўскай абласьцей Расеі называлі беларусаў «ліцьвінамі» ажно да Другой сусьветнай вайны[63][90].

 
Менск Літоўскі. З вокладкі кнігі Аляксандра Ельскага, 1900 г.

Аб ужываньні назову “ліцьвіны” беларускімі сялянамі пісалі этнограф Павал Шэйн у 1902 г.[91], ксёндз Ян Жылінскі ў 1909 г.[92][93], клясык беларускай літаратуры Якуб Колас (Канстантын Міцкевіч) у сваёй аўтабіяграфічнай трылёгіі «На ростанях»[94][54] ды дзеяч беларускае дыяспары Яўхім Кіпель (1896—1969):

  У Бабруйшчыне, і там, дзе я рос, тады яшчэ быў папулярны назоў „Літва“, а мы былі „ліцьвіны“. Было й німала тых, хто памятаў, што й край называўся „Літвой“. Было яшчэ таксама шмат сьветкаў паўстаньня 1863—1864 гадоў. Мой дзед па бацьку быў у паўстаньні, ды ў Машнічах, Слаўкавічах, Байлюкох і іншых суседніх вёсках і сёлах яшчэ былі жывымі сьветкі ды ўдзельнікі паўстаньня. „Мы — Літва“, — казаў мне заўсёды мой дзед. Ды й іншыя дзяды нам, дзецям, заўсёды казалі, што тут заўсёды была Літва. <…> Памяць пра Літву перахоўвалі ня толькі нашыя дзяды ды паны, як Быкоўскі, але й маладзейшыя людзі, і гэтыя ўспаміны перадавалі нам»[95].  

Літоўская мова рэдагаваць

Першы запіс (1351 г.) рэдагаваць

У 1351 годзе князь Кейстут рушыў у Вугоршчыну ў выправу зь літоўскімі загонамі з Трокаў, Горадні, Дарагічына і Берасьця). У час сустрэчы вугорскі кароль Людвік (Лаёш) Вялікі і князь Кейстут учынілі мір, на знак замірэньня Кейстут загадаў зарэзаць быка і па забіцьці павярнуўся да свайго войска і пракрычаў “па-літоўску” (паводле вугорскай кронікі: lithwanice): «Рагаціна — розні нашы. Госпад на ны!» (па-стараславянску “на ны” азначае “на нас”), у запісе кронікі — “rogachina roznenachy gospanany”, што перамовілі яго ліцьвіны (Lithwani). З тым, што гэтая прамова ёсьць узорам славянскае мовы, пагаджаецца большасьць дасьледнікаў: А. Мяжынскі, А. Брукнэр, С. Роўэл[прыбраць шаблён], А. Золтан(be) ды іншыя[96].

Славянская літоўская мова рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Старабеларуская мова і Беларуская мова
 
Пячаць Жыгімонта Кейстутавіча з Пагоняй і кірылічным надпісам, 1411 г.

Віленскі біскуп Андрэй Васіла у 1397 г. сьведчыў, што яшчэ ў сярэдзіне 13 стагодзьдзя літоўскія князі прынялі "рускую" мову як мову сваіх двароў[97].

Вядомыя ад сярэдзіны 14-га стагодзьдзя шматлікія азначэньні ў лацінскіх дакумэнтах ліцьвінаў іх “народнае мовы” (in vulgari або vulgariter dicitur) даюць прыклады толькі беларускае мовы (“кулі ліпцу” (kule lipczv), “дзельніцы” (dzielnice), “сябрылы” (sabrili), “на чотыры сохі” (na czothiri sochi) і т.п.). У акце разьмежаваньня ВКЛ з Мазоўшам, укладзеным у 1358 г. у Горадні князямі Кейстутам, Патрыкеем, Войшвілтам і баярамі Айкшам, Алізарам і Васком Кірдзеевічамі, былі ўжыты трансьлітараваныя ў лаціну «гутарковыя» назвы памежных пунктаў «Каменны брод» (in vulgari a Kamyoni brod) і «вусьце вялікай стругі» (uscze welikey strugi)[98]. Безьліч падобных фраз бачым у дакумэнтах з архіву Віленскае капітулы, складзеных пасьля 1387 г. вялікімі князямі ды літоўскімі ўраднікамі (Манівідамі, Кясгайламі, Радзівіламі і інш.) па ўсёй Літве – у Вільні, Дзявілтаве, Вількаміру і г.д.[99][100].

Файл:Ліст вялікага князя Вітаўта з подпісам “Самъ” (1399).jpg
Ліст вялікага князя Вітаўта 1399 г. з подпісам “Сам[101]

Вялікі князь Ягайла ў прывілеі 1387 г. сьведчыў, што звычай гнаньня ворагаў “з нашай Літоўскай зямлі” “па-народнаму” (vulgo dicitur) называецца “пагоня” (pogonia). У граматах Ягайлы таксама ўжываліся такія “гутарковыя” словы, як “дзецкія” (vulgariter dzeckiye), “серабшчызна” (vulgo srzebrzyzna), “палюдзьдзе” (poludze apellato) і інш. У сваёй лацінскай грамаце для віленскай катэдры з 1423 г. вялікі князь Вітаўт пісаў, што “лукно шасьціпяднае” (lukno szescipedne) гэта “простанародны” (vulgariter) назоў меры мёду. Яго брат Жыгімонт Кейстутавіч у лацінскай грамаце для касьцёла ў Геранёнах у 1411 г. пісаў аб мерах, што “па-народнаму” называюцца “шасьціпяднае пудла” (vulgariter dicitur szesczipanthne pudlo) ды “пуд воску” (vulgariter dicitur pud vosku). Першы віленскі біскуп (1388—1398) Андрэй Васіла ў сваім тэстамэнце ўжыў “гутарковыя” (vulgariter) словы “нашыць” (naszycsz) ды “лысы жрэбеч” (lyssy szrzebyecz)[102].

У 1453 годзе ад пасады віленскага біскупа адмовіўся паляк Судзівой з Чэхла, бо заявіў вялікаму князю, што не ведае “літоўскае мовы” (лац. «Lithwanicum ydioma ignoro»). Тады гэтую пасаду атрымаў Мікалай Дзяжковіч з Салечнікаў, «родам Ліцьвін» (лац. «Nicolaus Dzierzgowicz dictus, natione Lituanus»)[103].

У 1501 г. вялікі князь Аляксандр загадаў віленскаму біскупу Альбэрту Табару прызначаць ксяндзоў, здольных прамаўляць казані ў «літоўскай мове» (Lythuanici idiomatis) у шэрагу парафіяльных касьцёлаў, у тым ліку ў Лідзе, Беліцы, Быстрыцы, Слоніме, Валожыне, Красным Сяле, Маладэчне, Радашкавічах, Койданаве, а таксама ў трох касьцёлах на ПадляшшыГонядзі і ваколіцах)[104]. У 1521 годзе ліст з патрабаваньнем трымаць пры касьцёле Сьвятых Янаў у Вільні «літоўскага казнадзея» (лац. «praedicatores vero plebanus Lithvanum») прысьведчылі сябры мескае рады Вільні на імя Бабіч, Мікалаевіч, Адзьвернік, Янушка Чорны, два Міхавічы, Сырамятнік, Воўк, Лаўрын і Мішусь[105]. Статут Віленскага біскупства 1528 году загадваў выкладаць навукі ў парафіяльных школах у літоўскай і польскай мовах (лац. «pariter utroque Lithuano et Polono idiomate)[106].

Аб славянскай мове ліцьвінаў сьведчылі і замежнікі. У 1440-х гадох славянскай менаваў літоўскую мову пісьменьнік і гуманіст, будучы рымскі папа Энэа Сыльвіё Пікаляміні: «Літва месьціцца на ўсход ад Польшчы. Мова народу — славянская»[h][108][109][10]. Ліцьвінаў менавалі славянскім народам, а літоўскую мову славянскаю такія эўрапейскія навукоўцы і дыпламаты, як Гэртман Шэдэль у «Сусьветнай хроніцы» (1493 год)[110][10], дырэктар Нюрнбэрскае гімназіі Ян Коклес Норык у «Дэкастыхоне» (1511 год)[i][10], Жыгімонт Гэрбэрштэйн, які наведваў ВКЛ між 1517 і 1526 гг.[112][113], Ян Багемскі ў працы «Звычаі ўсіх народаў» (1538 г.)[114]}}[10][115], вэнэцыянскі дыплямат Марка Фаскарына ў 1557 г.[116][117], Хроніка Эўрапейскай Сарматыі 1578 г.[118] і інш.

 
Старонка слоўніка П. Бярынды (другое выданьне, Куцейна пад Воршай, 1653 г.): «Пѣтель: чэскі і рускі — когут, валынскі — півень, літоўскі — пятух»

Гэтаксама менавалі нашу мову ў Масковіі, напрыклад, у актах Маскоўскай дзяржавы (запіс ад 1618 году): «… выехали из деревни человек с пятнадцать, а на них магерки литовския, и почали им говорить по-литовски: не утекайте-де!»[119][63].

Праваслаўны культурны дзяяч Ляўрэнці Зізані, ураджэнец Вялікага Княства Літоўскага, атаясамліваў літоўскую мову з старабеларускай[63][90]. Іншы культурны дзяяч і лексыкограф Памва Бярында таксама пад “літоўскай” разумеў славянскую мову ВКЛ: «петель (царкоўнаславянская мова): ческі і рускі — когут, волынскі — півень, літовскі — петух»[120].

У 1649 годзе віленская капітула пастанавіла прыймаць у сэмінарыю дыяцэзіі толькі моладзь, якая належным чынам ведала «літоўскую мову» (лац. linguae lituanicae), – гэты дакумэнт засьведчылі канонікі капітулы Геранім Сангушка, Аляксандр Хадкевіч, Адам Копаць, Юрый Валовіч, Андрэй Грыгаровіч і інш.[121]. У статуце Віленскага біскупства 1669 году біскуп Аляксандар Казімер Сапега забараняў даваць бэнэфіцыі іншаземцам, якія не ведаюць літоўскай (лац. litvanica) мовы, і загадваў прамаўляць казані ў касьцёлах дыяцэзіі па чарзе «адну ў літоўскай мове, адну ў польскай» (лац. «alteram in litvanica, alteram in polonica»)[122][123]. Сыноды Віленскага біскупства 1717 і 1744 гг. загадвалі прамаўляць казані ды навучаць люд у “народнай мове” (vernacula lingua)[124].

 
Удальрык Радзівіл

Гісторык мовы Сяргей Запрудзкі сярод сьведчаньняў менаваньня беларускае мовы «літоўскаю» прыводзіць аўтара лацінамоўнай польскай граматыкі Пятра Статорыюса-Стоенскага(pl)[j] (XVI ст.), славацкага падарожніка Даніэля Крмана(uk) і пісара вялікага літоўскага Ўдальрыка Радзівіла (1762—1770), які заклікаў да рэформы літоўскай граматыкі на фанэтычнай аснове[125]. Ён жа адзначае сярод тых, хто сьцьвярджаў, што ліцьвіны гаварылі на славянскай мове, апроч Гераніма Праскага, яшчэ Паолу Джовію Навакомскага(uk) і Конрада Геснэра(be)[126]. Гісторык Андрэй Катлярчук зьвяртае ўвагу на тое, што гістарычных ліцьвінаў да шэрагу славянамоўных народаў таксама залічваў швэдзкі навуковец Ёхан Гот Батвід(sv)[k][127].

 
Фрагмэнт мапы ВКЛ (Вэнэцыя, 1690 г.) з назвамі Вільні на розных мовах: Widaw на нямецкай, Vilna на італьянскай, Wilenski [горад, замак] на літоўскай (г. зн. беларускай), Wilna на польскай, Vilne на францускай, Vilna на лаціне[128]

Нямецкі дыплямат Яган Георг Корб(ru) у дзёньніку свайго падарожжа 1698 году ў Масковію пры апісаньні Жодзіна адзначыў, што свае заезныя двары ліцьвіны называюць «круг»[129] (лац. «Diversoria sua Lithuani Krug appellant»[130]).

На выдадзенай у 1690 годзе ў Вэнэцыі мапе Вялікага Княства Літоўскага падаваліся варыянты назваў асобных мясьцінаў на розных мовах, дзе для Вільні з пазнакай «Lit» (на літоўскай мове) падавалася назва «Віленскі [горад, замак]» («Wilenski»)[128].

Апошні кароль Рэчы Паспалітае Станіслаў Панятоўскі (які менаваў сябе “радавітым ліцьвінам” – гл. вышэй) падчас наведваньня Нясьвіжа ў 1784 г. зьвярнуўся да Караля Радзівіла “па-просту”: “Пане господару, каж віна даті, штоб в твоей хаце ліха не знаті[131]. На Чатырохгадовым сойме 1788–1792 гг. віленскі земскі судзьдзя Тадэвуш Корсак прамаўляў “зь літоўскім акцэнтам”, які ўражваў палякаў[132].

У той жа час (у 17–18 ст.) шэраг замежных дзеячаў (перадусім езуіты і ўлады Прусіі) шырока піярылі жамойцкую мову як “спрадвечную літоўскую”, што было ўжыта ў 19-ым ст. расейскімі ўладамі для пераносу імя літвы на жамойтаў.

Славянскаю менавалі літоўскую мову такія выданьні, як францускі “Вялікі гістарычны слоўнік” 1674 г. (un idiome de l'Esclavon)[133], Лёнданскі “Вялікі гістарычны слоўнік” 1693 г. (анг. «Lithuania <...> called by the inhabitants, Litwa; <...> Their language is a dialect of the Sclavonick»)[134], ангельская “Сусьветная гісторыя” 1747–1768 гг. (анг. «...Lithuania, called Litwa by the natives»)[135], француская энцыклапедыя 1751 г. (On y parle la langue Esclavonne)[136], а таксама расейскае выданьне «Лексикон треязычный» 1704 г.[137], расейскі літаратар Аляксандар Сумарокаў(ru) (1717—1777)[138], расейскі дзеяч Віктар Садкоўскі ў 1794 г.[63][139][90], расейскі пісьменьнік і выдавец Павел Свіньін(be) у 1839 г. (рас. «Язык Малороссийский <...> за Черниговым изменяется в Литовский»)[140] і інш.

Мовазнаўца Яўхім Карскі ў сваёй чытані пра старабеларускую мову, зробленай у 1893 годзе, прывёў некалькі назваў беларускай мовы, сярод якіх былі літоўская і літоўска-руская[141].

У 1922 годзе прафэсар гісторыі Віленскага ўнівэрсытэту Фэлікс Канечны(be) апублікаваў артыкул з прапановай тэрміналягічна аддзяляць летувіскую мову (польск. język letuwski) ад гістарычнай літоўскай (беларускай), а таксама Летуву (польск. Letuwa) ад гістарычнай Літвы і летувісаў (польск. Letuwini) ад гістарычных ліцьвінаў[l].

Спрэчныя згадкі “літоўскае” мовы рэдагаваць

Летувіскі бок і іх аднадумцы[143] высоўваюць шэраг зьвестак 15–16 ст., якія, на іх думку, ёсць прыкладамі балцкае (летувіскае) “літоўскае” мовы. Аднак такія прыклады або зьняпраўджваюцца ўласна зьместам цытаваных дакумэнтаў, або не даюць уласна фраз “літоўскае” мовы, або належаць замежнікам ды, у любым разе, не стасуюцца з шматлікімі зьвесткамі з уласна ВКЛ аб славянскай “літоўскай” мове:

  • Улюбёны давод летувісаў: што вялікі князь Вітаўт у сваім лацінскім лісьце да імпэратара Жыгімонта Люксэмбурскага 1420 году быццам пісаў, што слова Жамойць “па-літоўску азначае “ніжняя зямля”. Насамрэч, у тэксьце напісана, што слова Жамойць “перакладаецца ў літоўскую як “ніжняя зямля” (ideo Szomoyth vocatur, quod in lythwanico terra inferior interpretatur), а ў тым жа лісьце Вітаўт ужывае “народнае” слова “гайны”, што азначае логвы (indagines, alias in vulgari hayn): “гайна” гэта беларускае слова, вядомае ў слоўніках наймя з такім значэньнем. Таксама аб сваёй “народнай” мове Вітаўт ясна сьведчыў і ў іншых лістох, напрыклад, у лісьце віленскай катэдры 1423 г., дзе згадваў “простанародную” (vulgariter) меру “лукно шасьціпяднае” (lukno szescipedne). Больш таго, згаданая ў лісьце 1420 г. “Аўкштота” (як жамойты і крыжакі менавалі “вышнюю”, то бо ўласна Літву) не магла быць этнічна адзінай краінай з Жамойцю ўжо з той прычыны, што самім крыжаком было выдатна вядома (напрыклад, у помніку “Паведамленьні аб літоўскіх дарогах”, між 1384 і 1401 гг.), што “Аўкштота або вышняя Літва” (Auxteten oder Ober-Littauen) абыймае Вільню, Ваўкавыск, Наваградак, Крэва і Валожын[144].
  • Успамін Вітаўта пра тое, што на Луцкім сойме манархаў у студзені 1429 году ён зьвярнуўся па-літоўску да Ягайлы (лац. «nos vero in lithwanico diximus ad vos»)[145] – не кажа нічога аб зьмесьце тое “літоўскае” мовы.
  • Паведамленьне хранікара Яна Длугаша пра тое, што ў 1440 годзе вялікага князя Казімера Ягайлавіча, які нарадзіўся і выхоўваўся ў Кракаве, па прыбыцьці ў Вільню ліцьвіны Алелька Ўладзімеравіч, Юры Гальшанскі, Васіль Пуцята, Івашка Манівідавіч і Пятрашка Мантыгердавіч вучылі “сваёй мове і звычаям” (лац. «...officials Lithuanos adiungung et ipsum linguam et mores suos instruunt»). Ужо пералік гэтых асоб ясна кажа, якая была іх “літоўская” мова, а Пятрашка Мантыгердавіч прысьведчыў у 1434 г. наданьне для віленскай катэдры зямель у медніцкай, дубінскай, лынгменскай і няменчынскай валасьцях, дзе былі згаданы снасткі, “па-народнаму “язы” (vulgariter jazi) (“яз” – вядомая старажытная беларуская назва снасткі для лоўлі рыбы), а ў 1449 г. прысьведчыў наданьне для касьцёла ў Дубінках, дзе была згадана “сядзіба або інакш “дворэц” (allodium alias dworecz)[146].

Герб рэдагаваць

Асноўны артыкул: Пагоня
 
Пагоня з надмагільля Ягайлы

Паходжаньне дзяржаўнага гербу ліцьвінаў — Пагоні — мае сэмантычную повязь з старажытнай ваеннай традыцыяй народнай пагоні — найважнейшай функцыяй арганізацыі сярэднявечнага жыцьця і побыту[147].

Вялікі князь літоўскі Ягайла ў сваёй (лацінскай) грамаце ад 20 лютага 1387 году пісаў[148][149]:

  …паводле старажытнага звычаю, перасьлед ворага ёсьць абавязкам кожнага мужчыны ў нашым краі; гэткае паспалітае рушэньне дзеля выгнаньня ворага з нашае Літоўскае зямлі па-народнаму завецца „пагоня“.  

З прывілею вялікага князя літоўскага Ягайлы, 20 лютага 1387 г.

Паводле летапісаў ВКЛ, “Пагоню” ў якасьці гербу гаспадарства ўвёў князь Нарымунт, брат вялікага князя Тройдзеня (1270–1282):

  «… Той Нарымунт мел герб, або клейнот, рыцерства своего таковый, і тым печатовался, Велікому князству Літовскому зоставіл его, a то такій: в гербе муж збройный, на коню белом, в полю червоном, меч голый, яко бы кого гонячы держал над головою, і есть оттоля названый Погоня»[150].  
 
Гербы беларускіх ваяводзтваў і дзяржаўны герб БНР, 1918 г.

Выява гербу “Пагоня” вядома на пячатцы полацкага князя Глеба-Нарымонта 1338 г. і на пячатцы (зь кірылічным надпісам) вялікага князя літоўскага Альгерда 1366 г.[151].

Назва Пагоня робіцца шырока вядомаю ў канцы XV — пачатку XVI стагодзьдзя, відаць, у выніку асэнсаваньня гербавай выявы як сымбалю абаронцы Айчыны[152]. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст у 1562 годзе загадаў біць на Віленскай мынцы манэты-траякі: «А на сем з аднае стараны два першыя словы, каторымі ся пачынаець пісаці імя наша гаспадарскае, а з другое стараны … герб Пагоня». Дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага пад назвай Пагоня (ст.-бел. Погоня) сьцьвярджаецца ў статутах Вялікага Княства Літоўскага 1566 году[153] і 1588[154].

Афіцыйная беларуская гербавая назва Пагоня не пакідае ніякіх сумневаў у беларускай этнічнай прыналежнасьці грамадзтва, дзе зьявіўся і ўжываўся герб Вялікага Княства Літоўскага[153]. Летувіскі варыянт назвы гербу «výtis» («віціс») ёсьць новатворам канца XIX ст. і не мае ніякае сувязі з традыцыяй Вялікага Княства Літоўскага[155][156].

Перайменаваньне ліцьвінаў у «беларусаў» рэдагаваць

Упершыню назва «беларусы» («беларусцы») у дачыненьні да ліцьвінаў пачала ўжывацца ў маскоўскіх крыніцах XVII ст. у час войнаў Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай, у запісах маскоўскіх вайсковых пісараў, для азначэньня “беларускага” веравызнаньня праваслаўных ліцьвінаў і ўкраінцаў (на адрозьненьне ад ліцьвінаў-каталікоў[m]), напрыклад: «литвин белорусец Ошмянского повету», «литовка беларуска Мстиславского повету», «литвин белоруские веры» і г. д.[158] Тым часам, самі ліцьвіны (з усіх ваяводстваў ВКЛ) называлі сябе проста «ліцьвінамі», напр.: «литвин Корнейко Круковской, уроженец Оршанского повету, шляхтич белоруские веры»[159]), а сваю краіну Літвою. Мяркуецца, што азначэньне “беларусец” укладалі ў вусны ліцьвінаў маскоўскія пісары[158]. У 18-ым стагодзьдзі канфэсыёнім “беларусы” пашыраецца на землях створанага пад расейскім ваенным ціскам “Беларускага” біскупства ВКЛ (абыймала Полацк, Віцебск і Магілёў).

Па Захопе земляў Вялікага Княства Літоўскага (1772, 1793, 1795 гады) улады Расейскай імпэрыі, як адзначае гісторык Уладзімер Арлоў, спрыялі пашырэньню назвы беларусы, бо гэтая назва адпавядала іх імпэрскім рахубам і дазваляла разглядаць ліцьвінаў як галіну расейцаў («вялікарусаў»). Разам з тым, назва “беларусы” замацавалася за ўсім жыхарствам краю толькі на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў[160].

 
Мапа № 6 атлясу «Географический атлас Российской империи» (1851 г.)[161], дзе цэнтральная частка этнічнай тэрыторыі беларусаў (ад Беластока да Дняпра) мае подпіс «літоўцы» (рас. литовцы), а паўночна-ўсходняя частка — «беларусы» (рас. белорусы)

Хаця расейскія ўлады распачалі палітыку этнацыду ліцьвінаў адразу па Захопе 1795 г., першыя некалькі дзесяцігодзьдзяў яны не былі здольны адмаўляць народ ліцьвінаў і ўжывалі адпаведныя азначэньні нават у сваіх афіцыйных выданьнях. Ліцьвінамі (“литовцами”) менавалі наш народ, а нашу мову літоўскаю: кніга “Апісаньне зямель Расейскае дзяржавы” 1787 г.[162], кніга “Агляд Расейскае імперыі” 1793 г.[163], кніга “Апісаньне ўсіх народаў, што жывуць у Расейскай дзяржаве” 1799 г.[164], географ прафэсар Пецярбурскага пэдагагічнага інстытуту Еўдакім Зяблоўскі(ru) ў 1815 г.[165], расейскі чыноўнік Аляксандар Башняк(ru) у 1821 г.[166], расейскі гісторык і этнограф Іван Сьнегіроў(ru) у 1837 г.[167], расейскі пісьменьнік і выдавец Павел Свіньін(be) у 1839 г.[168] і іншыя крыніцы.

Вальнае перайменаваньне ліцьвінаў у “беларусаў” пачынаецца пасьля скасаваньня расейскімі ўладамі уніяцкае царквы ў 1839 г. З 1840-х гадоў пачынаецца ўжываньне назвы “литовцо-руссы[n][169] або “руссо-литвины”. Напісаную каля 1857 году і выдадзеную ў 1867 годзе кнігу пра гісторыю Тураўскай япархіі народжаны на Піншчыне архімандрыт Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі Анатолі (Станкевіч)(uk)[170] пачынаў наступнымі словамі[171]: «Якім бы бедным ня быў выгляд цяперашняга Турава, але ўсё-ткі памяць пра Тураў, як калыску праваслаўя ў Літве, сьвятая для ўсякага руса-ліцьвіна» (рас. «Как ни беден вид теперешнего Турова, но все-таки память о Турове, как колыбели православия в Литве, священна для всякого руссо-литвина»).

Дырэктыўнае, на загад расейскіх улад, перайменаваньне люду з ліцьвінаў у “беларусы” відаць на прыкладзе афіцыйных статыстычных дадзеных з Ваўкавышчыны: гэтак, у 1846 годзе на загад даць статыстыку па нацыянальнасьцях ваўкавыскі земскі спраўнік паведаміў, што ў Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні жыве 84 190 «літоўцаў праваслаўнага і каталіцкага веравызнаньняў» (чыстая большасьць жыхарства павету), то бо мясцовы ўраднік натуральным чынам пад «літоўцамі» разумеў ліцьвінаў-славянаў[172]. А паводле афіцыйных зьвестак губэрнскіх статыстычных камітэтаў 1861 г. (сабраных з дапамогай мясцовага духавенства), у Ваўкавыскім павеце налічвалася ўжо толькі 37 481 «літоўцаў», з астатняга насельніцтва павету 2816 чал. назвалі праваслаўнымі «вялікарасіянамі», 9032 чал. — каталікамі-«палякамі», 8578 чал. — «беларусамі», 2854 чал. — праваслаўнымі «яцьвягамі», 15 чал. — «маларасіянамі»[173]. Падобнае выцісканьне ўладамі ліцьвінаў у “беларусы” можна прасачыць на Гарадзеншчыне, Берасьцейшчыне, Меншчыне, Віленшчыне[173].

Афіцыйныя дадзеныя сьпісаньня жыхарства Расеі 1862 году ясна сьведчаць, што тады “литовцами” працягвалі менаваць католікаў Віленшчыны, Меншчыны, Берасьцейшчыны, – пры тым што ў Шавельскім (усходнім) павеце Жамойці было 0 (!) “литовцев” (“жмудь” складала 95,6% жыхарства), у Цельшаўскім (заходнім) павеце Жамойці было 79 “литовцев”, а ў Расенскім (паўднёвым) павеце Жамойці было 3.110 “литовцев” (з чаго ясна відаць, што “литовцами” ў Жамойці менавалі шляхту зь ліцьвінаў, якая пераважна жыла ля Неману); паводле сьпісаньня 1862 году, ва ўсёй Жамойці было 3.189 “литовцев”, у той час як на Валыні налічылі 11.243 “литовцев”.[174]

Прымусовы запіс усяго пагалоўна жыхарства ў “беларусы” быў распачаты пасьля задушэньня паўстаньня 1863 г. (неахвотныя запісвацца ў “беларусы” ліцьвіны былі запісаны ў “палякі” – бо расейская ўлада прыгатавала назву “літоўцаў” для жамойтаў, якіх было загадана менаваць “літоўцамі” царскім загадам з 15 жніўня 1866 г.). У 1869 г. расейскія ўлады апублікавалі статыстычныя зьвесткі пра этнічны склад падатнага жыхарства, дзе ўжо большасьць насельніцтва Гарадзенскай губэрні азначалася як “беларусы” (нацыянальнасьць жыхароў гэтым разам вызначалі расейскія паліцыйныя прыставы, якія дасылалі зьвесткі непасрэдна ў статыстычны камітэт)[175]. У 1866 г. інструкцыі па збору статыстычных зьвестак у Віленскай губэрні загадвалі лічыць літоўцамі толькі тых, хто ў хатнім побыце размаўляе “па-літоўску” (у сэнсе: па-летувіску)[176][o].

Як адзначае гісторык Павал Церашковіч, па 1860-х гадох тэрмін «ліцьвіны» («літоўцы») у дачыненьні да беларусаў зьнікае з афіцыйных дакумэнтаў і статыстыкі Расейскай імпэрыі[177]. Між тым, мяшчане, хоць і менавалі сябе “палякамі” (па канфесыйнай прыналежнасьці), яшчэ ў канцы 19-га ст. менавалі сваю родную славянскую мову “літоўскаю”[178]:

  Іншая цяжкасьць паходзіць ад таго, што на мясцовай мове, а пагатоў на польскай, нярэдка зьмешваюцца назвы «Беларусь» і «Літва», беларуская мова і літоўская[p], то бо паводле старадаўняй памяці пра тыя часы, калі Беларусь і Літва складалі адно цэлае, усё беларускае называлася літоўскім. Спытаеце вы, напрыклад, нейкую мяшчанку, хто яна такая? — Polka, адкажа яна вам. — Адкуль родам? — Z Litwy. Як гавораць дома? — Po litewsku. Між тым пры высьвятленьні больш дакладных зьвестак выяўляецца, што ні сама яна, ні яе родныя ні слова не разумеюць па-літоўску[q], а гавораць выняткова па-беларуску.  

Такім чынам, палітыка татальнай русіфікацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага, якую праводзілі ўлады Расейскай імпэрыі, спрыяла паступоваму зьнікненьню з ужытку назвы «ліцьвіны» ў гістарычным сэнсе[179][180] і яе адначаснаму замацаваньню за суседнім балтыйскім народам (летувісамі)[65]. Тым часам на ўсе землі ліцьвінаў пашырылася назва «Белая Русь», «Беларусь», якая раней ужывалася датычна Беларускага біскупства ВКЛ. Хоць ліцьвіны-беларусы ў афіцыйным жыцьці Расейскай імпэрыі нібыта спынілі сваё існаваньне як асобны народ, але ў рэальнасьці яны працягвалі захоўваць свае нацыянальныя традыцыі, культуру і мову[181].

У канцы XIX — пачатку XX ст. частка літоўскай шляхты (найперш буйныя землеўласьнікі — зямяне) не сьпяшалася і нават асьцерагалася прымаць назву «беларусы». Дачка Ежы Чапскага, які ў 1917 годзе ўсё ж назваў сябе беларусам[182], графіня Марыя Чапская (1894—1981) у сваім эсэ «Florian Czarnyszewicz» (1965 год, Парыж) патлумачыла, якое стаўленьне было ў літоўскай шляхты да сялянаў і чаму зямяне не прымалі назвы «беларусы», прыводзячы вытрымкі з палемічных лістоў Флярыяна Чарнышэвіча[прыбраць шаблён], напісаных па-беларуску да Кастуся Акулы і пазьней перасланых ёй копіяй[183]:

  Важна тое, што спадар ёсць сынам свайго краю. Я таксама ёсьць сын Вялікага Княства Літоўскага. Мой бацька і дзед, і дзед майго дзеда нарадзіліся і злажылі свае косьці ў гэтай зямлі; і суджу, што можна мне родны край кахаць і тужыць па ім, і думаць аб ім, і цешыцца, калі гаспадары чыняць штось мудрае і шляхетнае, і самоціцца, калі памнажаюць памылкі. <…> І не былі гэта караняжы, а сыны Вялікага Княства Літоўскага, многія ў доме ня мовілі па-польску, але назвы „бела-“ ці „чарнарусаў“ не прымалі, бо „рускі“ для іх азначаў тры чацьвертых маскаля. Называлі сябе палякамі, але чулі сваю своеасаблівасьць. І калі б тады якая мудрасьць, якісь аўтарытэт пагадзіўся і прывёў у жыцьцё найменьне „літоўца“ (у значэньні міцкевічаўскім) альбо крывічаніна, ахвотна бы тое прынялі.  

Палітык і грамадзкі дзяяч Зянон Пазьняк дае наступныя тлумачэньні, чаму дзеячы нацыянальна-вызвольнага руху пачатку 20-га стагодзьдзя мелі выступіць пад назвай «Беларусь»[184]:

І нарэшце, чаму нацыянальныя дзеячы ўмоўнай «Літвы», разумеючы гісторыю, ня выступілі пад аб’яднаўчым тэрмінам «Літва», але пад назвай «Беларусь»? Адказ на паверхні: таму што аб’яднаўчым тэрмінам у гэтай сытуацыі магла быць толькі Беларусь. Гэта ўжо была навуковая і палітычная рэальнасьць. Нашыя нацыянальныя дзеячы таго часу — гэта былі мудрыя людзі, якія грунтаваліся на аб’яднаўчай нацыянальнай ідэі, умелі стратэгічна думаць і глядзець наперад, абапіраліся на навуку і на рэчаіснасьць. Сытуацыя была такой, што калі б яны кансэрватыўна ці рамантычна выступілі пад назовам «Літва», то ўсходнюю Беларусь мы маглі б страціць назаўсёды. Царская Расея скарыстала б канфэсыйны падзел і тэрміналёгію ў сваіх інтарэсах з усёй магутнасьцю імпэрскай прапаганды, бюракратычнага апарату і царквы. Вось тады зьявілася б у Расеі рэальная Белая Русь, якую б яшчэ і натравілі супраць «католической литовской ереси» ды «сэпаратызму». Бальшавікі давяршылі б гэты падзел ужо ў сьведамасьці. А сьведамасны падзел, як вядома, нашмат горшы і разбуральны, чым падзел тэрытарыяльны. Стаўка на назву «Літва» была б у тых умовах ужо сэпаратысцкай і тупіковай. У лепшым выпадку — маргінальнай. Нацыянальныя дзеячы-адраджэнцы абазначылі і ўключылі ў нацыянальны рух усю літоўскую тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага (умоўную Літву і Беларусь) пад агульнай назвай Беларусь. У выніку расейская прапаганда не змагла фармальна ўклініцца ды падзяліць адзіную ідэю (хоць увесь час імкнулася). Расея ў такіх абставінах вымушана была агулам непрызнаваць і змагацца зь беларускім нацыянальным рухам. Расейцам у ідэйным пляне фармальна нічога не дасталося. <…> Беларуская нацыя адбылася ў пачатку ХХ стагодзьдзя. Вяршыняй гэтага працэсу было стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, прытым дакладна ў дзяржаўна-этнічных межах гістарычнай Літвы.

 
Межы Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), абвешчаныя 25 сакавіка 1918 г. паводле этнічнага крытэру — на падставе працаў гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар-Запольскага

Разам з тым, усе дзеячы беларускага нацыянальна-вызвольнага руху (ад Францішка Багушэвіча да Янкі Купалы) бесьперапынна падкрэсьлівалі повязь Беларускай дзяржаўнасьці зь Вялікім Княствам Літоўскім, а ўсе беларускія гісторыкі (ад Вацлава Ластоўскага да Ўсевалада Ігнатоўскага) называлі ВКЛ «Беларуска-Літоўскім гаспадарствам». Гэтая ж пазыцыя знайшла адлюстраваньне ў Другой Устаўной грамаце Беларускай Народнай Рэспублікі ад 9 сакавіка 1918 году («Пасьля трох з паловаю вякоў няволі зноў на увесь сьвет кажа беларускі народ аб тым, што ён жыве і будзе жыць»), а гербу Пагоністарадаўняй Літоўскай Пагоні»), які стаў дзяржаўным сымбалем БНР, прысьвяціў свой верш клясык беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Улетку 1916 году Беларускі народны камітэт на чале з Антонам Луцкевічам падтрымаў і пашырыў ідэю канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага да канцэпцыі «Злучаных Штатаў» ад Балтыйскага да Чорнага мораў, якія плянавалася ўтварыць зь незалежных Беларусі, Летувы, Латвіі і Ўкраіны.

За савецкім часам рэдагаваць

Далучаная да СССР Летува пазьбегла татальнага зьнішчэньня гуманітарных кадраў і здолела ў 1945—1991 гадох працягваць традыцыі навуковай школы пэрыяду незалежнасьці. У адрозьненьне ад БССР і УССР, савецкае кіраўніцтва дазволіла Летуве, як і Латвіі з Эстоніяй, мець унівэрсытэт на мове тытульнай нацыі. Гэты летувіскамоўны Віленскі ўнівэрсытэт хутка стаў «раем для балтыйскіх дасьледаваньняў»[185]. Тым часам БССР была адзінай рэспублікай эўрапейскай часткі СССР, якая ня мела гістарычнага часопісу. Згодна з партыйнымі дырэктывамі, адлік сапраўднай гісторыі Беларусі вёўся з 1917 году, а беларускі этнас разглядаўся як негістарычны, які ня меў уласнай эліты, высокай культуры і мастацтва[186]. Адначасна савецкія ўлады фактычна дазволілі летувісам праводзіць палітыку дэнацыяналізацыі і летувізацыі далучаных беларускіх земляў гістарычных Віленшчыны і Троччыны[185].

Тым часам, у БССР былі спробы навукова абгрунтаваць гістарычнасьць і пераемнасьць назвы “ліцьвіны” як нацыянальнае. У 1968 г. Язэп Юхо пісаў у часопісе “Полымя”:

  У афіцыйных дакумэнтах XVI—XVIII стагодзьдзяў, апроч «Літвы», для ўсяе тэрыторыі Беларусі другога найменьня наагул не існавала, і ўвесь народ называлі Літвою. У нашай жа гістарычнай літаратуры да цяперашнага часу ігнаруюць гэтае найменьне народу, якое ён насіў больш чым 500 гадоў.  

Язэп Юхо, гісторык права, доктар навук, 1968 г.[187].

У працы 1985 году Ігар Чаквін пісаў:

«У гісторыка-этнаграфічнай вобласьці беларуска-ўкраінскага Палесься арэал распаўсюджваньня назвы палешукі не складае суцэльнага масіву. Асноўнай этнанімічнай формай, якая часьцей за ўсё чаргуецца на Палесьсі з назвай палешукі зьяўляецца этнікон ліцьвіны. Паводле зьвестак Л. Асоўскага (на 30-я гады ХХ ст.) назва ліцьвіны была лякалізавана ў Заходнім Палесьсі ў вярхоўях Ясельды і ў раёне Ружан, Косава, Івацэвіч. З гэтай вобласьці, мяркуючы па прыведзенай ім карце, арэал назвы ліцьвіны распаўсюджваўся на поўдзень да Лунінца. На Прыпяцкім правабярэжжы гэты арэал ішоў ад Давыд-Гарадка на Столін і далей у двух напрамках — на Ракітнае і на Кастопаль. (…) Арэальнае існаваньне на Палесьсі формы ліцьвіны таксама носіць контурны малюнак, калі адпаведная этнанімічная самасьвядомасьць найбольш выразна выступае ў паўзьмежных зонах кантакціраваньня непасрэдна з палешукамі, а ўнутры гэтых зон аслаблена і часткова дыфэрэнцыравана. Так, у радзе палескіх абласьцей, дзе распаўсюджана назва ліцьвіны, яна часта дапаўняецца азначэньнямі, якія падкрэсьліваюць асобныя асаблівасьці гаворак — ліцьвіны-хацюны (паміж Століным і Ракітным, а таксама паміж Косавам і Лунінцом), літвакі-калыбанюкі (паміж Століным і Кастопалем), іх антрапалягічныя рысы і спэцыфіку месца існаваньня — ліцьвіны-чарнякі (Пружанскі раён), парэчукі (Пагарыньне) і г. д.»[188]

 
Пікет у Менску з плякатам лацінкай: «Вярнуць народу яго спрадвечныя сымбалі: герб Пагоня й бел-чырвона-белы сьцяг, а таксама назоў Бацькаўшчыны — Літва, сталіцы — Менск!» (19.09.1991 г.)

У энцыкляпэдыі «Этнаграфія Беларусі» (1989 год), 7-м томе Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі (1997 год) і 9-м томе Беларускай энцыкляпэдыі (1999 год) зазначалася[189][10][11]:

У наш час [назва ліцьвіны] ужываецца <…> таксама як лякальны этнікон невялікіх групаў беларускага насельніцтва (у раёне Бярозы, Івацэвічаў, Косава, Пружанаў, Наваградку, Вярэнава, Горадні, Паставаў, Браслава і інш.), некаторых раёнаў беларуска-ўкраінскага Палесься (раёны Століна, Ракітнага, Кастопалю, Сарнаў, Оўручу) і часткова беларускамоўнага насельніцтва паўночнай Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, заходняй Браншчыны і Смаленшчыны.

У 1990 годзе часопіс «Савецкая этнаграфія» падаваў зьвесткі:

«Як мікраэтнонім, найменьне „ліцьвіны“ існавала і працягвае існаваць сярод некаторых мясцовых групаў беларускага і асыміляванага балтыйскага жыхарства заходніх раёнаў Беларусі і Ўсходняй Летувы»[190].

У 1985–1990 гг. шэраг навуковых выданьняў БССР сьцьвярджаў, што назва “ліцьвіны” ў 16–18 ст. была найбольш шырокім самаазначэньнем беларускага народу[191][192][193].

Сучаснасьць рэдагаваць

 
Ваяр-ліцьвін на вокладцы альбому “Гераічны эпас” (2006 г.) гурта “Стары Ольса

У частковым ужытку найменьне «ліцьвін» працягвае існаваць як саманазва вясковага жыхарства і ў цяперашні час[74].

Назва «ліцьвіны» шырока ўжываецца ў розных сфэрах жыцьця Беларусі: элітарнай і масавай культуры, спорце, грамадзкім харчаваньні. Яшчэ ў 1991 годзе ўтварыўся фальклёрны гурт «Ліцьвіны», які займаецца адраджэньнем беларускіх аўтэнтычных сьпеваў[194]. У 2010 годзе ў Менску зьявіўся клюб амэрыканскага футболу «Літвіны», сымбалем якога сталі Калюмны[195]. У 2015 годзе беларускі гурт Крамбамбуля зьмясьціў у сваім альбоме Чырвоны штраль песьню «Гэй, ліцьвіны! Бог нам радзіць»[196]. У 2017 годзе ў Менску адкрыўся рэстаран сучаснай беларускай кухні «Літвіны», які праз паўгоду стаў сеткавым[197].

Грамадзкая дзейнасьць рэдагаваць

Асноўны артыкул: Ліцьвінства

У 2005 г. Аўтарскі калектыў кнігі «Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы», выдадзенай у 2005 годзе Міжнародным грамадзкім аб’яднаньнем «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“» зрабіў заяву:

  У другой палове ХІХ ст. нацыянальная інтэлігенцыя, якая выступала за адраджэньне свайго народа і яго дзяржаўнасьці, аднавіла назвы «Беларусь» і «беларусы» як сымбаль пратэсту супраць расейскага ўціску. Пад гэтаю назваю наш народ увайшоў у ХХ ст., замацаваў яе за сабою ў сусьветнай супольнасьці і ўступіў зь ёю ў новае тысячагодзьдзе. Але нам неабходна памятаць, што мы — нашчадкі ліцьвінаў, прадаўжальнікі іх патрыятычных справаў[181].  

—Аўтарскі калектыў кнігі «Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы», выдадзенай у 2005 годзе Міжнародным грамадзкім аб’яднаньнем «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“»: Міхась Біч — доктар гістарычных навук; Натальля Гардзіенка — кандыдат гістарычных навук, Радзім Гарэцкі — акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, экс-прэзыдэнт Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“»; Уладзімер Конан — доктар філязофскіх навук; Арсень Ліс — доктар філялягічных навук; Леанід Лойка — кандыдат гістарычных навук; Адам Мальдзіс — доктар філялягічных навук; Уладзімер Мархель — кандыдат філялягічных навук; Алена Макоўская — старшыня Рады Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“»; Алесь Петрашкевіч — кандыдат гістарычных навук; Анатоль Сабалеўскі — доктар мастацтвазнаўства; Лідзія Савік — кандыдат філялягічных навук; Віктар Скорабагатаў — заслужаны артыст Беларусі; Ганна Сурмач — экс-старшыня Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“»; Барыс Стук — намесьнік старшыні Рады Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“»; Галіна Сяргеева — кандыдат гістарычных навук; Алег Трусаў — кандыдат гістарычных навук; Георгі Штыхаў — доктар гістарычных навук; Язэп Юхо — доктар юрыдычных навук

У 2009 г. адзначаўся «Міленіюм Літвы»: утварыўся грамадзкі арганізацыйны камітэт імпрэзы 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам доктара гістарычных навук прафэсара Анатоля Грыцкевіча. У арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы» ўвайшлі пісьменьніца Вольга Іпатава, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, доктар мэдычных навук Алесь Астроўскі, доктар біялягічных навук Аляксей Мікуліч, археоляг Эдвард Зайкоўскі, мастак і грамадзкі дзяяч Аляксей Марачкін, сьвятар Леанід Акаловіч і дасьледнік Зьдзіслаў Сіцька. Арганізацыйны камітэт адзначыў, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[198].

У сацыяльнай сетцы “Фэйсбук” існуе “Энцыклапедыя Літвы-Беларусі”: яна публікуе артыкулы, якія насьвятляюць гістарычную спадчыну беларусаў як ліцьвінаў, тытульнага народу Вялікага Княства Літоўскага.

У 2020 г. у Фэйсбуку пашырыўся “Заклік літвінаў 2020”, у якім шэраг актывістаў канстатавалі ідэалягічнае банкруцтва афіцыйнае ідэалёгіі лукашэнкаўскага рэжыму і прапанавалі “ліцьвінства” ў якасьці здаровае дзяржаўнае ідэалёгіі.

У 2020 г. у Менску выйшла кніжка Алёхны Дайліды “Байкі і баечкі люду Вялікае Літвы” – зборнік прыповесьцей, легенд, баек, анекдотаў з эпохі Вялікага Княства Літоўскага (13–19 ст.).

Гісторыкі Сяргей Абламейка і Аляксандар Краўцэвіч зьвяртаюць ўвагу на тое, што ліцьвінства ня можа быць альтэрнатывай беларускасьці, бо ёсьць яе неад’емнай складовай часткай. Проціпастаўляць іх — значыць дэструктыўна перакручваць рэальную гісторыю і этнагенэз беларусаў[199][200].

Адзначаецца, што расейская агентура атакуе тое ліцьвінства, якое ёсьць сынонімам беларускасьці, аднак актыўна падтрымлівае пэўныя «ліцьвінскія» праекты, якія аддзяляюць «ліцьвінаў» ад беларусаў[201], ганяць беларусаў і ўсё беларускае[202] або прапагандуюць, што беларусы — гэта летувісы, якія маюць вывучаць летувіскую мову і злучацца зь Летувой[200].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Жамойтаў да ліку «ўражонцаў» Вялікага Княства Літоўскага далучылі толькі на Берасьцейскім сойме 1566 году — праз паўтара стагодзьдзя па далучэньні да ВКЛ большай часткі Жамойці
  2. ^ Разглядаецца дасьледінкамі як фальсыфікат канца XIV ст.[42]
  3. ^ Напрыклад, пад 1399 г.: «А се имена убитыхъ князей Литовскихъ: князь великий Андрей Олгердовичь Полотцкий, князь велики Дмитрей Олгердовичь Брянский, братъ ихъ изъ двоюродныхъ князь Михайло Евнутьевичь, внукъ Гедиманов, князь Иван Дмитриевич Киндырь, <...> князь Левъ Кориадовичь, князь Михайло Васильевичь, да братъ его князь Семенъ Васильевичь, князь Михайло Подберезский, да братъ его князь Александръ, <...> князь Андрей Дрютский, князь Монт Толунтович, князь Иван Юрьевич Бельский…»</ref>ПСРЛ, т. 11. М., 2000. с. 174.</ref>.
  4. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М.: Наука, 1975. С. 78.
  5. ^ Відаць, зь ліцьвінаў Севершчыны. Арыгінальны подпіс: ням. «Eine in der Ukraine befindedt Nation Lütwin genannt, wie solhe abgebildet gehen»
  6. ^ рас. «и за Бугом, напр. в Седлецкой губ., белорусса иначе не назовут, как литвином»[85]
  7. ^ рас. «Малоросса он [великоросс, россиянин] называет „хохлом“, белорусса — „литвином“ или „поляком“»
  8. ^ лац. «Lituania et ipsa late patents regio Polonis ad orlentem connexa est… Sermo gentis Sclavonicus est»[107]
  9. ^ лац. «Post Poloniam Lituania est spaciola quoque tellus verum paludibos sylvisque plurimum obducta… Lingua utuntur Sclavonica»[111]
  10. ^ Пётар Статорыюс-Стоенскі(pl) пісаў пра існаваньне мазавецкага, рускага і літоўскага дыялектаў поруч з польскай мовай, разумеючы пад літоўскім дыялектам беларускую мову[125]
  11. ^ лац. «Illyricam voco Linguam qua Sclavis, Croatis, Bohemis, Dalmatis, Polonis, Lithvanis, Russis, Muschovitis alias populi est communis»
  12. ^ Падобнае тэрміналягічнае разьмежаваньне (польск. Letuwisi, letuwiski) прапаноўваў яшчэ ў 1916 годзе польскі гісторык Людвік Яноўскі(pl)[142]
  13. ^ Напрыклад, рас. «...литвин Ивашко Иванов з женою с Роинкою да с сыном с Микулайком да с сестрою з девкою Агафьицею. А сказал, что он родом литвин, католицкие веры из города Несвижа, мещанский сын, а жена де за ним литовка же тово ж города Несвижа»[157]
  14. ^ Напрыклад, рас. «Литовцо-руссы хоровод переименовали в корогод»
  15. ^ рас. «При собирании статистических сведений часто смешиваются понятия Литвин, Литва в историко-географическом значении с литвою этнографической. Литвином считаться должен тот, кто в домашнем быту говорит по литовски <...> В настоящее время сведения, относительно принятых в войска по рубрике «по происхождению», должны считаться сомнительными оттого, что очень много литвинов значится в уездах — где их теперь, как по литовски говорящих, вовсе нет; а наоборот, в тех уездах, где ныне еще говорят по литовски, по статистическим таблицам принятых литовцев в войска показано сравнительно мало. В Вилейском и Дисненском уездах о литовцах не может быть и речи...»
  16. ^ Тут — у сэнсе «летувіская»
  17. ^ у сэнсе «па-летувіску»

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. — 160 с.
  2. ^ Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 6. — Мн., 1990. С. 12.
  3. ^ Беларусы: У 13 т.  Т. 4. — Менск, 2001. С. 46, 96.
  4. ^ Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. — Менск, 2005. С. 5, 19.
  5. ^ а б Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 156.
  6. ^ Багдановіч А. Да пытання аб ужыванні назвы «Русь» на тэрыторыі Беларусі ў XIV—XVI стст. // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. № 1, 1996. С. 3—5.
  7. ^ Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава, С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — Менск: РІВШ БДУ, 2000. С. 320—321.
  8. ^ Этнаграфія беларусаў. Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. / рэд. кал. В. Бандарчык і інш. — Менск, 1985. С. 81.
  9. ^ Чаквін І. Формы этнічнага і нацыянальнага самавызначэння беларускага насельніцтва XIV—XVIII ст. (да праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў) // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мінск, 3—5 лютага 1993 года. Ч. I. — Менск, 1993. С. 48.
  10. ^ а б в г д е Зайкоўскі Э., Чаквін І. Літвіны // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 382.
  11. ^ а б Чаквін І. Літвіны // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 314.
  12. ^ Чаквін І. Формы этнічнага і нацыянальнага самавызначэння беларускага насельніцтва XIV—XVIII ст. (да праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў) // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мінск, 3—5 лютага 1993 года. Ч. I. — Менск, 1993. С. 48—49.
  13. ^ Чаквин И. В. Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов. — Минск: Беларуская навука, 2014. С. 172, 176.
  14. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 52, 64, 73, 303, 388.
  15. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 236—255, 291—294.
  16. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 58—72.
  17. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 106—107.
  18. ^ Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. — Менск: Беллітфонд, 2000.
  19. ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Беласток, 2008.
  20. ^ Краўцэвіч А. Гісторыя ВКЛ. — Гародня—Уроцлаў, 2013. С. 10.
  21. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019; сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. Менск, 2021.
  22. ^ Тарасаў С. Рэцэнзія на зборнік артыкулаў з дадаткамі А. Дайліды «Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі», Эсхатос, 2019 г.
  23. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. с. 50.
  24. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. с. 165, 171.
  25. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. с. 182-183.
  26. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. I. — СПб., 1846. № 38, 39, 73.
  27. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 86—87.
  28. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 206—207.
  29. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. IІ. — СПб., 1848. № 30, С. 34.
  30. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 78.
  31. ^ Янушкевіч А. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558—1570 гг. — Менск, 2007. С. 275.
  32. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 211.
  33. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 88—89.
  34. ^ Monumenta reformationis Polonicae et Lithuaniae: Zbiór pomników reformacji kościoła polskiego i litewskiego. — Wilno, 1925. S. 20—27.
  35. ^ Akta unji Polski z Litwą 1385–1791. Kraków, 1932. №149. с. 355-357.
  36. ^ Volumina Legum. T. 5. Petersburg, 1860. s. 420-421.
  37. ^ [1]
  38. ^ Э. Зайкоўскі. Этнічная i канфесійная сітуацыя ў гістарычнай Літве на рубяжы XIV–XV стст. // Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV–XV стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі. Мінск, 2011. с. 20-25.
  39. ^ Ю. Заяц. История белорусских земель Х – первой половины ХІІІ в. в отображении летописей и хроник Великого княжества Литовского. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 12. Мн., 1997. с. 88
  40. ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Беласток, 2008. с. 79-80, 94.
  41. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 35-37.
  42. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 41.
  43. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. с. 43.
  44. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 50-52.
  45. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 56.
  46. ^ Пазднякоў В. Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 392.
  47. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 50.
  48. ^ Памятники древнерусского канонического права / Русская историческая библиотека, т. 6. Санкт-Петербург, 1880. Прил., №15. стб. 94.
  49. ^ Baronas D. Trys Vilniaus kankiniai: gyvenimas ir istorija. — Vilnius, 2000. S. 252, 268, 278, 286.
  50. ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск, 2003. С. 60.
  51. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 50-51.
  52. ^ Крэўская рэлігійная рэформа і яе наступствы // Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019.
  53. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 80-81, 197-207.
  54. ^ а б в Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; няма тэксту ў назьве зносак Jermalovic-2000-37
  55. ^ Грыцкевіч А. Знешняя палітыка Вітаўта: заходні накірунак // Наш радавод. Кн. 2, 1990. С. 173.
  56. ^ Русіновіч К. Шлях на Грунвальд, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 9 ліпеня 2010 г.
  57. ^ Воюш І. Пратаформы інфармацыйна-камунікацыйнай дзейнасці падчас княжання Вітаўта (другая палова XIV — пачатак XV ст.) // Журнал Белорусского государственного университета. Журналистика. Педагогика. № 1, 2017. С. 9.
  58. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 27.
  59. ^ Kodeks dyplomatyczny Katedry i Diecezji Wileńskiej. Nr. 81. — Kraków, 1939. S. 61.
  60. ^ Fijałek J. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. Wł. Abracham, J. Fijałek, J. Rozwadowski et al. — Kraków etc.: Gebethner i Wolff, 1914. S. 152—158.
  61. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 206.
  62. ^ Stryjkowski M. Kronika Polska, Litewska, Żmódzka i wszystkiej Rusi. T. II. — Warszawa, 1846. S. 293—294.
  63. ^ а б в г д е ё Дубавец С., Сагановіч Г. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «ВЫ». Выпуск 2. — Менск, 1994.
  64. ^ Беларусы: У 13 т.  Т. 4. — Менск, 2001. С. 95.
  65. ^ а б Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава, С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — Менск: РІВШ БДУ, 2000. С. 321.
  66. ^ Короткий В. Русь, Литва, Москва между Рюриковичами и Палемоновичами в «Литовской истории» Альберта Виюка-Кояловича // Senoji Lietuvos literatūra. – №27, 2011. с. 275.
  67. ^ Возможно, это первое изображение белоруса в истории (но далеко не все в этом уверены). Так или иначе: посмотрите, какой красавчик!, CityDog.by, 13.09.2021 г.
  68. ^ Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. т. 8. Вильна, 1875. №163
  69. ^ Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. т. 8. Вильна, 1875. №164
  70. ^ Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. т. 13. Вильна, 1886. №65
  71. ^ Volumina Legum. T. 7. Petersburg, 1860. s. 60-65.
  72. ^ А. Мальдзіс. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя. Мн., 1982. с. 89.
  73. ^ Pamiętniki Michała Ogińskiego o Polsce i Polakach: od roku 1788 aż do końca roku 1815. T. III. Poznań, 1871. s. 190.
  74. ^ а б Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 157.
  75. ^ Дунін-Марцінкевіч В. Збор твораў. — Менск, 1958. с. 362.
  76. ^ Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; няма тэксту ў назьве зносак Kren-Koukiel-Marozava-2000-324
  77. ^ Цвірка К. Лірнік беларускай зямлі // Уладзіслаў Сыракомля. Выбраныя творы. — Менск: «Кнігазбор», 2006. С. 3.
  78. ^ Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава, С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — Менск: РІВШ БДУ, 2000. С. 324—325.
  79. ^ Ян Чачот. Выбраныя творы. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1996. С. 9.
  80. ^ Лясковіч С. Да пытаньня нацыянальнага самавызначэньня Ігната Дамейкі // Лідскі летапісец. № 19.
  81. ^ Шчарбачэвіч Н. Карэспандэнт «Звязды» праехалася па знакавых мясцінах Элізы Ажэшкі // Звязда. № 22, 16 жніўня 2016. С. 12.
  82. ^ Герасімчык В. Ненадрукаваны нумар «Мужыцкай праўды» // Народная Воля. 19 чэрвеня 2018 г.
  83. ^ Герасімчык В. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. — Горадня, 2018.
  84. ^ рас. «...до сих пор Малорусы называют Белорусов Литвинами» Первольф О. Славяне, их взаимные отношения и связи. Т. 3, ч. 2. — Варшава, 1893. С. 167.
  85. ^ Янчук Н. По Минской губернии (заметки из поездки в 1886 году). — Москва, 1889. С. 26.
  86. ^ Михневич В. О. Кто и когда выдумал Россию? // Исторический Вестник. Том. 75, 1899. С. 507.
  87. ^ Святский, Д. О. Крестьянские костюмы в области соприкосновения Орловской, Курской и Черниговской губерний (Севский уезд Орловской губернии). — СПб., 1910.
  88. ^ Станкевіч Я. Язык і языкаведа. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. С. 854.
  89. ^ Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3: Карчма — Найгрыш. С. 287.
  90. ^ а б в Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава, С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — Менск: РІВШ БДУ, 2000. С. 325.
  91. ^ Шейн, П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Т. 2. — СПб., 1902. с. 21.
  92. ^ Litwa. Nr. 8 (14), 1909. S. 117.
  93. ^ LITWA: hłos monarchisty. № I (XXII), 2008. С. 2.
  94. ^ Якуб Колас. На ростанях. Т. 1. Кн. 1—2. — Менск, 1955. С. 40—41.
  95. ^ Дыдзік У. Успаміны Яўхіма Кіпеля // Спадчына. № 3, 1995. С. 72—99.
  96. ^ Латышонак А. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. С. 86.
  97. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 62.
  98. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 62.
  99. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. с. 39-46.
  100. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 175-177.
  101. ^ Грамоти XIV ст. / упорядкування М.М. Пещак. – Київ: Наукова думка, 1974. №77.
  102. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 62-63.
  103. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 182, 184.
  104. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. с. 32—33.
  105. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 184.
  106. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 184.
  107. ^ Pii II Pontificis Maximi Historia Rerum ubique Gestarum cum Locorum descriptione. — Parrhisiis, 1509. P. 109v—110.
  108. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 113.
  109. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 265—266.
  110. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 265.
  111. ^ Jo. Coclei Norici Decastichon. In librum. Norinburgae, 1511, pp.Kv-K II — Inkunabel. Gymnasial Bibliothek zu Koeln, GB XI 490b, Panzer VII, 451, 86.
  112. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 160.
  113. ^ Зайкоўскі Э. Літва гістарычная // Наша Слова. № 26 (917), 1 ліпеня 2009 г.; № 27 (918), 8 ліпеня 2009 г.
  114. ^ Omnium Gentium Mores, Leges et Ritus. Ex mulris clarissimis rerum scriptoribus a Joanne Boemo Aubano Teutonico nuper collecti et novissime recogniti. Antverpiae, 1538. P. 80v-81.
  115. ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск, 2003. С. 639.
  116. ^ Historica Russiae Monumenta, ex antiquis exterarum gentium archivis et bibliothecis depromta ab A. J. Turgenevio, T. I. Nr. 135. — Petropoli, 1841. P. 149.
  117. ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск, 2003. С. 639—640.
  118. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 18—19.
  119. ^ Акты Московского государства. Т. 1. — СПб., 1890. С. 148.
  120. ^ Свяжынскі У. Праблема афіцыйнай мовы ВКЛ у літоўскай і украінскай гістарыяграфіях // «Мова — Літаратура — Культура»: матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), Мінск, 16-17 лістапада 2006 года / Беларускі дзярж. ун-т; у аўтарскай рэдакцыі. — Менск: Права і эканоміка, 2007. С. 131.
  121. ^ Fijałek J. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. — Kraków, 1914. S. 312.
  122. ^ Fijałek J. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. — Kraków, 1914. S. 312.
  123. ^ Віленскі сінод 1669 // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 131.
  124. ^ Козловский, И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди. // Вестник Западной России. 1869, т. IV. кн. 12, отд. ІІ, с. 49.
  125. ^ а б Запрудскі С. Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / пад агул. Рэд. М. Прыгодзіча. — Менск: БДУ, 2013. С. 91—93.
  126. ^ Запрудскі С. Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / пад агул. Рэд. М. Прыгодзіча. — Менск: БДУ, 2013. С. 92.
  127. ^ Катлярчук А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002. С. 139, 142.
  128. ^ а б Briedis L. Vilnius: City of Strangers. — Central European University Press, 2009. P. 15.
  129. ^ Корб И. Г. Дневник путешествия в Московию. — СПб., 1906. С. 28.
  130. ^ Korb J. G. Diarium itineris in Moscoviam perillustris ac… — Vienna, 1698. P. 26.
  131. ^ E. Tyszkiewicz. Nasze strony. Obrazek litewski. Kraków, 1871. s. 15.
  132. ^ Юргайціс, Р. Парламенцкая дзейнасць паслоў з віленскага сойміка ў сойме Рэчы Паспалітай у 1717–1793 гг. // Arche. 2011, № 6 (105). с. 109.
  133. ^ Le Grand Dictionnaire historique, ou Le mélange curieux de l'histoire sacrée et profane, a été la première fois édité à Lyon en 1674, перамоўлена ў выданьні 1724 г.
  134. ^ Bohun E. A Geographical Dictionary, representing the present and ancient names of all the countries, provinces, remarkable cities … of the whole world … With a short historical account of the same, etc. — London, 1693. P. 234.
  135. ^ The Modern Part of an Universal History. Vol. XXXIV. — London, 1762. P. 409-410.
  136. ^ [2]
  137. ^ Поликарпов-Орлов Ф. П. Лексикон треязычный, сиречь речений славенских, еллиногреческих и латинских сокровище. — Москва, 1704. [3]
  138. ^ Полное собрание всех сочинений в стихах и прозе покойнаго действительнаго статскаго советника, ордена св. Анны кавалера и Лейпцигскаго ученаго собрания члена, Александра Петровича Сумарокова. Ч. X. — Москва, 1782. С. 128.
  139. ^ Лыч Л. Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзідэнцкая. — Львоў, 2010. С. 5.
  140. ^ Картины России и быт разноплеменных ее народов : Из путешествий П. П. Свиньина. Ч. 1. — СПб., 1839. С. 313—314.
  141. ^ Запрудскі С. Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / пад агул. Рэд. М. Прыгодзіча. — Менск: БДУ, 2013. С. 82.
  142. ^ Janowski L. Litwa i Polska. — Lausanne, 1916. S. 5.
  143. ^ Дзярновіч А. Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім // Палітычная сфера. № 16—17 (1—2), 2011. С. 115—143.
  144. ^ [4]
  145. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 106.
  146. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 176-177.
  147. ^ Ткачоў М. Беларускія нацыянальныя сімвалы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 391.
  148. ^ Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах (IX—XVIII ст.) / Склад.: В. Шчарбакоў, К. Кернажыцкі, Д. Даўгяла. Т. 1. — Менск: Выдавецтва АН БССР, 1936.
  149. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 78—79.
  150. ^ Літоўскі герб “Пагоня” ў 13–14 стагоддзях // Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 118.
  151. ^ Літоўскі герб “Пагоня” ў 13–14 стагоддзях // Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. с. 120.
  152. ^ Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 4—5.
  153. ^ а б Шаланда А. Кароткі нарыс гісторыі беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 5.
  154. ^ Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 25. — Мн.: Беларуская навука, 2005. С. 131.
  155. ^ Краўцэвіч А. Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 54.
  156. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 349.
  157. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570-1667 гг. — Минск, 1963. С. 108.
  158. ^ а б Латышонак А. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. С. 212—213.
  159. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 112.
  160. ^ Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; няма тэксту ў назьве зносак Arlou-2012-161
  161. ^ Географический атлас Российской империи [Карты] / Сост. на основании Высочайше утвержденного наставления 24 декабря 1848 года Александром Вощининым. — Санкт-Петербург: 1851. — 17 с.
  162. ^ Пространное Землеописание Российского Государства. — СПб., 1787. с. 133, 272, 276.
  163. ^ Плещеев С. И. Обозрение Российской империи в нынешнем ее новоустроенном состоянии. — СПб.: Имп. тип., 1793. с. 95, 98.
  164. ^ Георги И. Г. Описание всех обитающих в Российском государстве народов их житейских обрядов, обыкновений, одежд, жилищ, упражнений, забав, вероисповеданий и других достопамятностей. Ч. 4. — СПб, 1799. с. 385.
  165. ^ Зябловский Е. Статистическое описание Российской Империи в нынешнем ее состоянии. — СПб, 1815 С. 123.
  166. ^ рас. «Едва ли Припять не должно почитать природною границею Литвы <…>. До Припяти живут литовцы <…>; до Припяти говорят и одеваются по Литовски…»Дневные записки путешествия А. Бошняка в разные области западной и полуденной России, в 1815 году. Ч. 2. — Москва, 1821. С. 106—107.
  167. ^ Снегирев И. М. Руские простонародные праздники и суеверные обряды: Выпуск I. — Москва, 1837. С. 94.
  168. ^ Картины России и быт разноплеменных ее народов : Из путешествий П. П. Свиньина. Ч. 1. — СПб., 1839. С. 313—314.
  169. ^ Сахаров И. П. Сказания русского народа. Т. 2. — СПб., 1849. С. 38, 77.
  170. ^ Ільїн О. Єпископ Анатолій (Станкевич) та виникнення білоруської національної ідеї // Сіверянський літопис. № 1, 2013. С. 33—34.
  171. ^ Воспоминание о древнем православии Западной Руси. — Репринт. изд. — Мн.: Белорусский экзархат Московской патриархии, 1990.
  172. ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Беласток, 2008. С. 114.
  173. ^ а б Записки Императорского русского географического общества. Кн. 3, 1861. С. 153.
  174. ^ [5]
  175. ^ Токць С. Беларуская вёска на мяжы эпох. Змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства (па матэрыялах Гарадзеншчыны 19 — першай трэці 20 ст.). — Горадня: ГрДУ, 2003. С. 149—150.
  176. ^ Вольтер Э. Об изучении литовского языка и племени // Памятная книжка Виленской губернии на 1887 год. — Вильна, 1886. С. 133.
  177. ^ Терешквич П. В. Этническая история Беларуси XIX — начала XX в. — Минск, 2004. С. 79.
  178. ^ Янчук Н. По Минской губернии (заметки из поездки в 1886 году). — Москва, 1889. С. 25—26.
  179. ^ Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. — Менск, 2005. С. 5, 19.
  180. ^ Snyder T. The Reconstruction of Nations. — Yale Univ. Press, 2003. P. 49—50.
  181. ^ а б Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. — Менск, 2005. С. 19.
  182. ^ Абламейка С. У 1917 годзе нашчадак Рурыка і іншыя магнаты Меншчыны абвясьцілі сябе беларусамі, Радыё Свабода, 19 верасьня 2019 г.
  183. ^ Czapska M. Florian Czarnyszewicz // Ostatnie odwiedziny i inne szkice. — Warszawa, 2006. — S. 166—167.
  184. ^ Пазьняк З. Беларусь-Літва, Беларуская Салідарнасьць, 27 сьнежня 2016 г.
  185. ^ а б Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; няма тэксту ў назьве зносак Kascian-2009
  186. ^ Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; няма тэксту ў назьве зносак Katlarcuk-2009
  187. ^ Юхо Я. Пра назву «Беларусь» // Полымя. № 1, 1968. С. 175—182.
  188. ^ Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; няма тэксту ў назьве зносак Cakvin-1985
  189. ^ Чаквін І. Літвіны, ліцвіны // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. С. 292.
  190. ^ Чаквин И. В., Терешкович П. В. Из истории становления национального самосознания белорусов (XIV — начало XX вв.) // Советская этнография. № 6, 1990.
  191. ^ Этнаграфія беларусаў. Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. / рэд. кал. В. Бандарчык і інш. — Менск, 1985. с. 81.
  192. ^ І.У. Чаквін. Да пытання аб этнічнай самасвядомасці беларусаў у часы Скарыны. // Спадчына Скарыны. Зборнік матэрыялаў першых скарынаўскіх чытанняў (1986). Мінск, 1989. с. 47.
  193. ^ И. Чаквин, П. Терешкович. Из истории становления национального самосознания белорусов (XIV – начало XX вв.). // Советская этнография. 1990, №6. с. 44.
  194. ^ Скобла М. Натальля Матыліцкая: «Ліцьвіноў» не было ў дзяржаўных рэестрах, але нас слухалі з захапленьнем!, Радыё Свабода, 30 лістапада 2016 г.
  195. ^ «Літвіны» — гэта амэрыканскі футбол, Радыё Свабода, 2016 г.
  196. ^ «Чырвоны штраль» ‒ развітальны альбом «Крамбамбулі», 34mag
  197. ^ В Каменной Горке открылся ресторан новой белорусской кухни «Литвины», Onliner.by, 6.04.2018 г.
  198. ^ Марат Гаравы. Створаны грамадзкі аргкамітэт сьвяткаваньня 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам прафэсара Анатоля Грыцкевіча // БелаПАН, 22 студзеня 2009 г. Праверана 14 кастрычніка 2014 г.
  199. ^ Абламейка С. Зноў пра ідэнтычнасьць Скарыны, Радыё Свабода, 15 сьнежня 2017 г.
  200. ^ а б Алесь Краўцэвіч: Ліцвінства — выдумка ворагаў, якую падтрымалі дурні, Наша Ніва, 28 сакавіка 2017 г.
  201. ^ Руселік В.. Вейшнорыя: сьмех скрозь сьлёзы // Новы час, 14 верасьня 2017 г. Праверана 25 лютага 2020 г.
  202. ^ Гэта слова сакральнае. Аб некаторых аспэктах Беларускага Адраджэньня і паразы рускай палітыкі // Зянон Пазьняк, 13 верасьня 2015 г. Архіўная копія ад 15 верасьня 2015 г. Праверана 22 траўня 2020 г.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Катэгорыя:Беларусы Катэгорыя:Славяне Катэгорыя:Балты Катэгорыя:Гісторыя Беларусі Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае