Андрэй Гасковіч
Андрэй Гасковіч (? — 1491, Вільня) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі (з 1481 году).
Андрэй Гасковіч лац. Andrej Gaskovič / Haskovič | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | XV стагодзьдзе |
Памёр | 1491 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПаходзіў зь Вільні, быў сынам Пятра Гасковіча, імаверна шляхціча. Афіцыйныя лісты паведамляюць пра Андрэя: «Andreas Petri Goschovicz de Vilna (або Vilnensis), natione Lituanus» (Андрэй, сын Пятра, Гасковіч зь Вільні (або віленчук), ліцьвін родам)[1].
З 1443 году навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце, з 1464 году належаў да складу віленскае капітулы[2]. У 1481 годзе быў высьвячаны на біскупа віленскага.
Андрэй Гасковіч, імаверна, быў крэўным віленскіх паноў Гасковічаў. Прыкладам, у дарчай грамаце пана Марціна Мацяёвіча віленскім францысканам 1441 году сьведкамі выступілі паны Пётар і Яцко Гасковічы (domino Petro Gosschowicz cum fratre suo domino Jaczcone)[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Fijałek J. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. — Kraków, 1914. S. 152—161.
- ^ Ochmański J. Biskupstwo Wileńskie w średniowieczu. Ustroj i uposażenie. — Poznań, 1972. S. 34.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 192.
Літаратура
рэдагаваць- Пануцэвіч В. Польская мова ў ХІV—ХVІІІ стст. і каталіцкі касьцёл у Вялікім княстве Літоўскім // Наша вера. № 2 (5), 1998.
- Fijałek J. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę // Polska i Litwa w dziejowym stosunku / Wł. Abracham, J. Fijałek, J. Rozwadowski et al. — Kraków, 1914.