Дарагічын

горад у Беларусі

Дарагі́чын (афіцыйная назва — Драгі́чын) — места ў Беларусі, на Ляхавіцкім канале. Адміністрацыйны цэнтар Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 14 910 чалавек[1]. Знаходзіцца за 110 км на ўсход ад Берасьця, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Дарагічын (лінія Берасьце — Гомель); на аўтамабільнай дарозе Берасьце — Пінск.

Дарагічын
лац. Darahičyn
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Дарагічына Сьцяг Дарагічына
Першыя згадкі: 1452
Былая назва: Давячоравічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Дарагічынскі
Плошча: 11 км²
Вышыня: 151 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 14 910 чал.[1]
шчыльнасьць: 1355,45 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1644
Паштовы індэкс: 225830
СААТА: 1220501000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°11′0″ пн. ш. 25°9′0″ у. д. / 52.18333° пн. ш. 25.15° у. д. / 52.18333; 25.15Каардынаты: 52°11′0″ пн. ш. 25°9′0″ у. д. / 52.18333° пн. ш. 25.15° у. д. / 52.18333; 25.15
Дарагічын на мапе Беларусі ±
Дарагічын
Дарагічын
Дарагічын
Дарагічын
Дарагічын
Дарагічын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дарагічын — магдэбурскае[2] места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца Давячораўскага графства.

Тапонім Дарагічын утварыўся як прыналежны прыметнік ад імя Дораг[3] або Дарожыч[4]. Дзеля адрозьненьня ад аднайменнага места на Падляшшы меў таксама назву Дарагічын Палескі[5][6].

Традыцыйная гістарычная назва места — Дарагічын[7][8][9]. Цяперашняя афіцыйная форма Драгічын (польск. Drohiczyn) зьявілася пад польскім уплывам[10]. Польскае Drohiczyn — стандартавая замена беларускага поўнагалосься польскім няпоўнагалосьсем[9]. У нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Дарагічын адзначаецца як прысутная ў вусных зносінах людзей.

Гісторыя

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Гісторыя Дарагічына

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра сяло Давячоравічы (першая назва сучаснага Драгічына) зьмяшчаецца ў Літоўскай Мэтрыцы і датуецца 1452 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Пінскага староства і знаходзілася ў валоданьні вялікай княгіні Боны Сфорцы. Праз Давячоравічы праходзіла дарога зь Берасьця на Валынь. У 1450—1460-я гады князь пінскі Юры Сямёнавіч перадаў сваёй граматай частку даніны зь сяла на карысьць царквы ў Дружылавічах, на якую мусіла выдаткоўвацца 2 вядры мёду.

У 1552 годзе ўпамінаецца Давячораўскае войтаўства. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У пачатку XVII стагодзьдзя Давячоравічамі валодаў Леў Сапега, які ў 1619 годзе перадаў сяло Нявельскім. Апошнія ў 1623 годзе заснавалі царкву Прычыстай Багародзіцы і атрымалі для паселішча статус мястэчка. Пад 1655 годам яно ўпершыню ўпамінаецца як Дарагічын[11].

У 2-й палове XVII стагодзьдзя ўпамінаецца Давячоравічаўскі маёнтак, які ў апошняй чвэрці XVIІI стагодзьдзя называўся графствам. У 1749 годзе пінскі маршалак М. Ажэшка заснаваў у мястэчку францішканскі кляштар. У 1778—1779 гадох тут было 68 дамоў, а само паселішча звалася местам[11]. У 2-й палове XVIІI стагодзьдзя існавала ратуша.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Старая хата, 1907 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дарагічын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце. Статус паселішча панізілі да мястэчка. На 1849 год тут было 98 будынкаў. Да 1886 году каля Дарагічына збудавалі чыгуначную станцыю. Паводле вынікаў перапісу 1897 году ў мястэчку было 280 дамоў (зь іх 140 жылыя), расейскія царкоўнапрыходзкая школа і 2 народныя вучэльні, лячэбніца. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны працавалі фабрыка саламяных капелюшоў, 2 маслабойні, завод ачысткі крэйды, млыны.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дарагічын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дарагічын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[12]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дарагічын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 246 будынкаў.

У 1939 годзе Дарагічын увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 10 лістапада 1967 году Дарагічын атрымаў статус места.

Геаграфія

рэдагаваць

Экалёгія

рэдагаваць

Па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС Дарагічын апынуўся ў сьпісе небясьпечных раёнаў з павялічаным радыеактыўным фонам. Сёньня пляма радыеактыўнага забруджаньня цягнецца Дарагічынскім раёнам трыма кроплямі з поўдня на поўнач. Пачынаецца яна з 5—7 кілямэтровай палосы ў Радаставе, звужаецца каля Дняпроўска-Бужанскага канала, зноў пашыраецца каля Палескай чыгункі і потым клінам ідзе ў Белаазёрска-Бярозаўскім кірунку[13]. Усё гэта зямля, забруджаная цэзіем-137.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1778 год — 416 чал.[11]
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 341 муж., зь іх шляхты 5, духоўнага стану 11, мяшчанаў-юдэяў 268, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 57[14]; 1849 год — 167 чал.; 1878 год — 1476 чал. (702 муж. і 774 жан.), у тым ліку 176 хрысьціянаў і 1300 юдэяў[15]; 1892 год — 3475 чал.[16]; 1897 год — 2258 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1987 чал.; 1959 год — 3,5 тыс. чал.; 1971 год — 7,1 тыс. чал.; 1991 год — 14,6 тыс. чал.; 1993 год — 15 тыс. чал.[17]; 1997 год — 15,2 тыс. чал.[18]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 15 тыс.; 2008 год — 15 тыс.; 2009 год — 14 744 чал.[19] (перапіс); 2015 год — 14 800 чал.[20]; 2016 год — 14 898 чал.[21]; 2017 год — 14 976 чал.[22]; 2018 год — 14 910 чал.[1]

Адукацыя

рэдагаваць

У Дарагічыне працуюць гімназія, 2 сярэднія, музычная, дзіцяга-юнацкая спартовая школы, 6 дашкольных установаў. Дзее Дарагічынскае дзяржаўнае ПТВ №163 сельскагаспадарчай вытворчасьці.

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць кінатэатар, дом культуры, дом творчасьці дзяцей і юнацтва, 2 бібліятэкі, цэнтар моладзі «Спатканьне».

Мас-мэдыя

рэдагаваць

Выдаецца раённая газэта «Драгічынскі веснік».

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
8 сакавіка вуліца Хомская вуліца
9 мая вуліца (з 8.03.1974) Набярэжная вуліца
Варашылава вуліца (з 8.03.1974) Чыгуначная вуліца
Вызваленьня вуліца (з 8.03.1974) Усходняя вуліца
Гастэлы вуліца (з 8.03.1974) Мокрая вуліца
Дзяржынскага вуліца (з 8.03.1974) Новая вуліца
Касмадзям’янскай вуліца (з 8.03.1974) Паўночная вуліца
Кастрычніцкая вуліца Паштовая вуліца
Леніна вуліца Пінская вуліца (усходняя частка)
Пярковіцкая вуліца (заходняя частка)
Макарэвіча вуліца (з 8.03.1974) Вішнёвая вуліца
Ракасоўскага вуліца (з 8.03.1974) Кароткая вуліца[23]

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Касьцельная вуліца[6]. Таксама існавалі вуліцы Красная, Новае Места, Папінская і Пясковая.

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Дарагічына
  • ААТ «Дарагічынскі трактарарамонтны завод»
  • ААТ «Дарагічынскі камбікормавы завод»
  • УВП «Прэмікс» ААТ «Дарагічынскі камбікормавы завод»
  • РУП «Экзон»
  • РУВП «Экзон-Глюкоза»
  • Філія «Каапнарыхтпрам» Дарагічынскага раённага спажывецкага таварыства
  • КУП НП «Дарагічынскі камбінат побытавага абслугоўваньня»

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Спыніцца можна ў мескім гатэлі[24].

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Капліца могілкавая
  • Кляштар францішканаў (1749)

Ураджэнцы

рэдагаваць

Непадалёк ад Дарагічына, у маёнтку Людвінова, некалькі гадоў жыла пісьменьніца Эліза Ажэшка.

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 312.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 109.
  4. ^ Вячорка В., Карней І. Гарады з «памылкамі» ў назвах: Драгічын ці Дарагічын?, Радыё Свабода, 23 жніўня 2019 г.
  5. ^ Gloger Z. Budownictwo drzewne i wyroby z drzewa w dawnej Polsce. T. 1. — Warszawa, 1907. S. 166.
  6. ^ а б Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 19.
  7. ^ Бераснёў П., Лемцюгова В. «Як вы яхту назавяце — так яна і паплыве», або Сур’ёзная размова пра асаблівасці беларускай анамастыкі(недаступная спасылка) // Звязда, 25 верасьня 2012 г.
  8. ^ Сацукевіч І. Уклад М. Улашчыка ў развіццѐ беларускай тапанімікі // Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў XX—XXI ст. у Беларусі: зб. навук. артыкулаў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння М. Улашчыка / рэдкал. : С. Ходзін (адк. рэд.) і інш. — Менск: БДУ, 2007. С. 49. [1]
  9. ^ а б Вячорка В. Аддайма Брэст брэтонцам!, Радыё Свабода, 3 ліпеня 2014 г.
  10. ^ Шур В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1998. С. 169.
  11. ^ а б в Грынявецкі В. Давячоравічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 568.
  12. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  13. ^ Брестская область: Обзор радиационно-гигиенической и социально-экономической ситуации. — Гомель, 2005. [2]
  14. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  15. ^ Sulistrowski F. Drohiczyn (2) // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 150.
  16. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  17. ^ ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 274.
  18. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 191.
  19. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  22. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  23. ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Брестчина. — Минск, 2009.
  24. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  25. ^ Імёны Свабоды https://docs.rferl.org/be-BY/2020/11/07/96247f72-a7e0-4382-ad1c-ec68459cf6b7.pdf

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць