Валожын

горад у Беларусі

Вало́жын — места ў Беларусі, на рацэ Валожынцы. Адміністрацыйны цэнтар Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 308 чалавек[2]. Знаходзіцца за 75 км на паўночны захад ад Менску, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Валожын (лінія Маладэчна — Ліда), каля аўтамабільнай дарогі Менск — Горадня.

Валожын
лац. Vałožyn
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Касьцёл Сьвятога Язэпа
Герб Валожына Сьцяг Валожына
Першыя згадкі: XV ст.
Горад з: 1929
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Валожынскі
Плошча:
  • 7,6832 км²[1]
Вышыня: 203 м н. у. м.
Насельніцтва: 10 308 чал. (2018)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1772
Паштовы індэкс: 222340
СААТА: 6220501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°5′0″ пн. ш. 26°31′0″ у. д. / 54.08333° пн. ш. 26.51667° у. д. / 54.08333; 26.51667Каардынаты: 54°5′0″ пн. ш. 26°31′0″ у. д. / 54.08333° пн. ш. 26.51667° у. д. / 54.08333; 26.51667
Валожын на мапе Беларусі ±
Валожын
Валожын
Валожын
Валожын
Валожын
Валожын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://volozhin.gov.by/

Валожын — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў, касьцёл Сьвятога Язэпа, капліца і ешыбот, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Валожын утварыўся ад прозьвішча Валога. Такое прозьвішча мог атрымаць чалавек, што наважыўся пасяліцца ў балоцістай мясцовасьці. Тым часам ад тапоніму паходзіць назва ракі Валожынкі[3].

Існуе таксама народнае паданьне, паводле якога назва Валожына мае зьвязак зь перагонам валоў і ўтварылася ад выразу «Валы жэнь!» («жэнь» — значыць гані). Магчыма, паселішча спачатку мела назву Валыжэнь[4].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Паводле Хронікі Быхаўца, у 1440-я гады тут гаспадарылі легендарныя князі Валожынскія, у якіх нібыта за ўдзел у змове супраць вялікага князя канфіскавалі Валожын[5]. Каля 1450 году вялікі князь Казімер падараваў Валожын ваяводу віленскаму Я. Манівідавічу, а ў 1484 годзе — князю В. Вярэйскаму. Пад 1492 годам упершыню ўпамінаецца тутэйшы касьцёл[5].

З 1507 году Валожын знаходзіўся ў складзе Наваградзкага ваяводзтва. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у Ашмянскі павет Віленскага ваяводзтва. У 1582[5] годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Радзівілаў, а ў 1614 годзе — да Слушкаў.

У 1681 годзе маршалак надворны Ю. Б. Слушка заснаваў у Валожыне касьцёл і кляштар бэрнардынаў, пры якім дзеяла школа. Неўзабаве ў 1683 годзе тут зьявілася праваслаўнае брацтва. З канца XVII ст. мястэчка стала цэнтрам староства.

У 1710 годзе Слушкі збудавалі ў Валожыне царкву. У пачатку XVIII ст. у мястэчку было 107 двароў, 5 вуліцаў (Віленская, Смаргонская, Менская, Крывая, Тыльная); дзеялі 2 касьцёлы і 2 царквы[5]. У 1738 годзе Валожын перайшоў да князёў Чартарыйскіх. На 1790 год тут было 186 двароў[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Валожын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. З 1803 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Тышкевічаў. У 1806 годзе Ю. Тышкевіч заснаваў тут касьцёл Сьвятога Язэпа. У 1806—1892 гадох у Валожыне дзеяла юдэйская духоўная акадэмія (Валожынскі ешыбот), якая стала прататыпам большасьці літвакоўскіх ешыботаў сьвету. Апроч таго, у мястэчку было 2 школы, 3 хрысьціянскія сьвятыні, сынагога, 3 малітоўныя дамы, аптэка, шпіталь, суконная фабрыка.

У Першую сусьветную вайну (1915—1918) Валожын значна пацярпеў, бо празь мястэчка праходзіла лінія фронту. У лютым 1918 году Валожын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валожын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[6].

Згодна з Рыскай дамовай 1921 году Валожын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету. У 1929 годе Рада міністраў Польскай Рэспублікі надала паселішчу статус места[7][8] (часам можна сустрэць[9][10] памылковыя зьвесткі, што гэта адбылося толькі ў 1940 годзе), адначасна да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — фальварак Бондары і вёскі Кялевічы, Еўлашы, Панізьзе.

У 1939 годзе Валожын увайшоў ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 у Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году ў Менскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1803 год — 2446 чал.; 1865 год — 2,5 тыс. чал.; 1887 год — 2446 чал., зь іх 406 праваслаўных, 140 каталікоў, 1900 юдэяў[11]; 1897 год — 4533 чал.[12]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 4070 чал.; 1931 год — 6269 чал.; 1939 год — 6,8 тыс. чал.; 1959 год — 4,8 тыс. чал.; 1969 год — 5,8 тыс. чал.[12]; 1992 год — 11,3 тыс. чал.[13]; 1995 год — 11,5 тыс. чал.[14]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 11,4 тыс. чал.; 2006 год — 11,3 тыс. чал.; 2007 год — 11,2 тыс. чал.; 2009 год — 10 558 чал.[15] (перапіс); 2016 год — 10 329 чал.[16]; 2017 год — 10 276 чал.[17]; 2018 год — 10 308 чал.[2]

Адукацыя

рэдагаваць

У Валожыне працуюць 3 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая і музычная школы, 6 дашкольных установаў.

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
1 мая вуліца Новая Менская вуліца
17 верасьня вуліца Крывая вуліца
Беларуская вуліца Садовая вуліца
Кастрычніцкая вуліца Еўлашоўская вуліца
Дубінская вуліца
Кірава вуліца Бондараўская вуліца
Смаргонская вуліца
Адама Міцкевіча вуліца
Леніна вуліца Наваградзкая вуліца
Зарэцкая вуліца
Максіма Горкага вуліца Калёнія вуліца
Някрасава вуліца Броварная вуліца
Партызанская вуліца Польная вуліца
Пушкіна вуліца Шапавалаўская вуліца
Палачанская вуліца
Савецкая вуліца Віленская вуліца
Шчарбіны вуліца Менская вуліца
Пацарквянская вуліца[18]

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Валожына
  • ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка»
  • ААТ «Валожынскі льнокамбінат»
  • ААТ «Валожынскі масласырзавод»
  • УП «Валожынскі кааппрам»

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Ешыбот, памятная манэта НББ

Інфраструктура

рэдагаваць

Працуе Валожынскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Валожын»[19].

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1681—1690)
  1. ^ https://web.archive.org/web/20211005105835/https://kodeksy-by.com/norm_akt/source-%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D1%82/type-%D0%A0%D0%B5%D1%88%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5/54-19.09.2018.htm
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 57.
  4. ^ Легенды і паданні / М. Грынблат і А. Гурскі; Рэд. тома А. Фядосік. — Менск: Навука і тэхніка, 1983.
  5. ^ а б в г д Грынявецкі В. Валожын // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 384.
  6. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 26 kwietnia 1929 r. o zaliczeniu osady Wołożyn w powiecie wołożyńskim, województwie nowogródzkiem w poczet miast i o rozszerzeniu granic tego miasta, Dz. U. Nr 33, poz. 309 (пол.)
  8. ^ Азбука истории города (Из воспоминаний старожила Воложина Василия Горбачевского)(недаступная спасылка)
  9. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  10. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  11. ^ Uziębło L. Wołożyn // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 910.
  12. ^ а б Батвіннік М., Шаблюк В. Валожын // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 211.
  13. ^ Батвіннік М., Шаблюк В. Валожын // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 210.
  14. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 483.
  15. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Минщина. — Минск, 2008.
  19. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць