Алелька Ўладзімеравіч
Але́лька (Аляксандар) Уладзі́меравіч (? — па 1 лютага 1454[1], Кіеў[2]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Князь слуцкі і капыльскі (па 1398—1440), князь кіеўскі (1408—1411[1], 1440—1454). Заснавальнік княскага роду Алелькавічаў.
![]() Юры Алелькавіч. Гравюра А. Зубчанінава з партрэта XVII ст. | |
![]() Герб «Пагоня Літоўская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | не пазьней за 1395 |
Памёр | 1455 або 1454 |
Пахаваны | |
Род | Алелькавічы |
Бацькі | Уладзімер Альгердавіч Ганна[d] |
Дзеці | Барбара Алелькаўна[d], Еўдакія Алелькаўна[d], Міхаіл Алелькавіч[d], Сямён Алелькавіч[d] і Юліянія Іванаўна Карачаўская[d] |
ІмяРэдагаваць
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Alexandri, alias Olelconis Wlodimirowicz (8 верасьня 1431 году)[3].
БіяграфіяРэдагаваць
Сын кіеўскага князя Ўладзімера, унук Альгерда. Па сьмерці бацькі валодаў Слуцкім і Капыльскім княствамі.
У пачатку XV ст. атрымаў ад Вітаўта Кіеўскае княства за падтрымку ў змаганьні зь Сьвідрыгайлам (аднак у 1422 годзе страціў гэтую пасаду). У 1411 годзе выдаў прывілей Кіеўскаму кляштару дамініканаў.
У 1417 годзе пры падтрымцы Вітаўта ажаніўся зь ягонай унучкай Настасьсяй, дачкой маскоўскага князя Васіля і Соф’і Вітаўтаўны.
Вёў бесьперапынныя войны з татарамі, баронячы ад іх паўночныя межы дзяржавы[2]. Браў удзел у складаньні Мельнскага міру (1422 год), а таксама ў выправе Вітаўта на Ноўгарад (1428 год). Па сьмерці Вітаўта прэтэндаваў на сталец.
У грамадзянскую вайну (1432—1437) спачатку быў прыхільнікам Сьвідрыгайлы Альгердавіча. У 1432—1433 гадох пэўны час быў на баку Жыгімонта Кейстутавіча, потым зноў Сьвідрыгайлы[1]. У 1433 годзе Жыгімонт зьняволіў Алельку ў Кернаве, а ягоных жонку і сыноў Сямён і Міхал — ува Ўцяне. Магчыма, у Алелькі быў і трэці сын — Аляксандар.
Па сьмерці Жыгімонта (1440 год) зноў прэтэндаваў на сталец. Новаабраны вялікі князь Казімер перадаў яму Кіеўскае княства, потым места Асьцёр.
Перад сьмерцю прыняў схіму пад імем Аляксей. Спачыў ў Кіеўска-Пячэрскай лаўры.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Пазднякоў В. Алелькавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 1. С. 218.
- ^ а б Казлоўскі П. Алелькавічы // ЭГБ. — Менск: 1993 Т. 1. С. 101.
- ^ Дополнения к Актам историческим, относящимся к России : Собраны в иностранных архивах и библиотеках и изданы Археографической Комиссией. — СПб., 1848. С. 306.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів, 2000.