Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ўілсан.

Эндру Ўілсан (па-ангельску: Andrew Wilson; нар. {{15 кастрычніка 1961, Камбрыя, Ангельшчына, Вялікабрытанія) – брытанскі гісторык, палітоляг і спэцыяліст па Ўсходняй Эўропе.

Эндру Ўілсан
Дата нараджэньня 15 кастрычніка 1961(1961-10-15)[1][2] (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства
Занятак аўтар, палітоляг, гісторык, славіст
Навуковая сфэра Украіна і Беларусь
Месца працы

БіяграфіяРэдагаваць

Ўілсан вывучаў гісторыю ў Оксфардзкім унівэрсытэце й атрымаў ступень доктара філязофіі ў Лёнданскай школе эканомікі й палітычных навук у 1993 годзе[5]. Працаваў у каледжы Сідні Сасэксу(simple) пры Кембрыдзкім унівэрсытэце. Зьяўляецца выкладчыкам расейска- і ўкраіназнаўства у Школе славяна-ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў(pl) пры Ўнівэрсытэцкім каледжы Лёндану(uk)[5].

Ўілсан – старэйшы навуковы супрацоўнік аналітычнага цэнтру «Эўрапейская рада па міжнародных адносінах(uk)»[6]. Таксама сябра рады дырэктараў «Ukraine Today(uk)», украінскага навіновага каналу на ангельскай мове[7]. Ён таксама ганаровы супрацоўнік Каралеўскага інстытуту міжнародных адносінаў(uk)[5].

Напісаў шэраг кніг і часопісных артыкулаў у асноўным па Расеі, Украіне й Беларусі. Валодае ўкраінскаю, расейскаю, размоўнаю францускаю й трохі беларускаю мовамі[6].

Выбраная бібліяграфіяРэдагаваць

  • The Crimean Tatars. A situation report on the Crimean Taters for International Alert. International Alert, London 1994.
  • Ukraine: Perestroika to Independence (у суаўтарстве з Тарасам Кузьё(uk)). St. Martin’s Press, New York 1994, ISBN 0-312-08652-0.
  • The Donbas between Ukraine and Russia. The Use of History in Political Disputes. In: Journal of Contemporary History(en), Jg. 30 (1995), С. 265–289.
  • Ukrainian Nationalism in the 1990s. A Minority Faith, Cambridge University Press, Cambridge 1996, ISBN 0-521-48285-2.
  • The Ukrainians: Unexpected Nation, Yale University Press, New Haven 2000, ISBN 0-300-08355-6.[8]
  • The legacy of the Soviet Union (у суаўтарстве з Wendy Slater). Palgrave Macmillan, Basingstoke 2004, ISBN 1-4039-1786-8.
  • Virtual Politics: Faking Democracy in the Post-Soviet World, Yale University Press, New Haven 2005, ISBN 0-300-09545-7.
  • Ukraine’s Orange Revolution, Yale University Press, New Haven 2005, ISBN 0-300-11290-4.
  • Belarus: The Last European Dictatorship, Yale University Press, New Haven 2012, ISBN 978-0-300-13435-3 (новае выданьне 2021 году: New Haven, London: Yale University Press(uk) – 384 с. — ISBN 978-0-300-25921-6)
  • Ukraine Crisis: What It Means for the West. Yale University Press, New Haven 2014, ISBN 978-0-300-21159-7.

ЛітаратураРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.)Library of Congress.
  2. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ OCLC. Record #98306193 // Virtual International Authority File (мн.)[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
  4. ^ CONOR.SI
  5. ^ а б в Andrew Wilson. HighBeam Research(simple). Архіўная копія ад 2014-06-11 г.
  6. ^ а б Andrew Wilson(анг.). Эўрапейская рада па міжнародных адносінахПраверана 2021-10-07 г.
  7. ^ Our Mission. Ukraine TodayПраверана 2016-05-04 г.
  8. ^ Bohdan Klid. (2002-08-01) The Ukrainians: Unexpected Nation.(анг.). Canadian Journal of History(en)Праверана 2021-10-07 г. Архіўная копія ад 2014-03-05 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць