Алег Дзярновіч
Алег Іванавіч Дзярновіч (нар. 1966, Менск) — беларускі гісторык і выдавец. Кандыдат гістарычных навук.
Біяграфія
рэдагавацьУ 1990 скончыў Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў археолягам у Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце. Дасьледваў гістарычны цэнтар Менску, Бярозаўскі кляштар картузаў, палац Сапегаў у Ружанах, удзельнічаў у раскопках Крэўскага замка.
У 1992 паступіў у асьпірантуру пры Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук Беларусі. Абараніў дысэртацыю кандыдата гістарычных навук (PhD) на тэму «Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV — першай палове XVI cтcт. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)». Працуе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук старэйшым навуковым супрацоўнікам[1].
Дасьледуе гісторыю Сярэднявечча і раньняга Новага часу. Рэдагуе пэрыядычныя выданьні «ATHENAEUM» і «ШУФЛЯДА».
У 1998 заснаваў праект «Архіў Найноўшае Гісторыі», мэта якога — зьбіранне інфармацыі па гісторыі беларускага грамадства ў другой палове ХХ стагодзьдзя. Для вывучэньня найноўшай гісторыі Беларусі прапанаваў прынцып «грамадзкай гісторыі», як сродак ня толькі вывучэньня гісторыі дзржаўнасьці, але і гісторыі грамадзкіх плыняў і ідэй. Пад яго рэдакцыяй выйшлі шэраг кніг па найноўшай гісторыі Беларусі і антызавецкаму супраціву (т.я. «Антысавецкія рухі Беларусі: 1944—1956. Даведнік»).
Працы
рэдагавацьМанаграмы
рэдагаваць- Іn nostra Livonia: дакумэнтальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніяй у канцы XV — першай палове XVI cтагодзьдзяў, 2003.
Атрыкулы
рэдагаваць- Іншадумцы і контркультурная моладзь у Гародні (1950—1970 гг.) // ARCHE №1—2 2010
- Друкаваны асобнік Статута ВКЛ 1588 г. з фондаў Латвійскай Нацыянальнай бібліятэкі: кадыкалагічнае апісанне і гістарычна-прававы кантэкст. (бел.) // Научные чтения, пасвящённые Виктору Владимировичу Мартынову : сборник научных трудов. — Менск: «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы», 2016. — В. IV. В 2 ч. Ч. 1. — С. 44—49. — ISBN 978-985-586-038-0.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алег Дзярновіч на Камунікаце(недаступная спасылка)