Роднае слова (часопіс)

«Ро́днае сло́ва» — навукова-мэтадычны ілюстраваны часопіс Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Роднае слова
Тэматыка навуковае і мэтадычнае выданьне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Пэрыядычнасьць штомесяц
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Адрас 220035, г. Менск, пр-т Пераможцаў, 47/1, пад'езд 2, кв. 43
Заснавальнік Міністэрства інфармацыі РБ
Выдавец Міністэрства адукацыі РБ
Галоўны рэдактар Нацыянальны сьцяг Беларусі Зоя Падліпская
Дата заснаваньня 1987
Мова беларуская
Аб’ём 96 стар.
Наклад 3141 экз. (2011)
ISSN 0234-1360
Узнагароды
Афіцыйны сайт rod-slova.by

Часопіс уключаны Найвышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі з Пералік навуковых выданьняў Рэспублікі Беларусь для апублікаваньня вынікаў дысэртацыйных дасьледаваньняў па філялягічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралёгіі, пэдагагічных навуках (тэорыя і мэтодыка навучаньня беларускай мове і літаратуры)[1].

ТэматыкаРэдагаваць

Часопіс асьвятляе пытаньні, зьвязаныя з мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і культуралягічнай адукацыі ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах[2]. Асьвятляе пытаньні літаратурнай, мовазнаўчай і культуралягічнай адукацыі ў сярэдняй школе і ВНУ. Зьмяшчае матэрыялы па гісторыі нацыянальнай культуры, пра сучасны літаратурны працэс, лінгвістычныя праблемы, міжмоўныя сувязі, адметнасьць беларускай мовы.

Асноўныя разьдзелы: «Школа і нацыянальнае Адраджэньне», «Філялёгія», «Мэтодыка і вопыт», «Калі закончыўся ўрок», «Міжпрадметныя сувязі», «Культура Беларусі», «На ростанях».На сваіх старонках адлюстроўвае шляхі разьвіцьця нацыянальнай школы, пэдагагічнага майстэрства, дасягненьні філялягічнай навукі.

ГісторыяРэдагаваць

Часопіс быў заснаваны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і мэтадычнае выданьне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. у Менску на беларускай мове штомесячна, як «Беларуская мова і літаратура ў школе». У 1992 г. быў перарэгістраваны пад новай назовай — «Роднае слова».

За 25 гадоў дзейнасьці было выдадзена больш за 3 млн. экзэмпляраў. У сярэдзіне 1990‑х гг. часопіс меў найбольшы тыраж — каля 10 тысячаў экзэмпляраў[1].

УзнагародыРэдагаваць

  • 2008 г. — Дыплём ляўрэята IV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс»;
  • 2008 г. — Дыплём удзельніка ХІІ Міжнароднай спэцыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі»;
  • 2008 г. — Дыплём Саюза пісьменьнікаў Беларусі;
  • 2010 г. — Дыплём удзельніка ХІV Міжнароднай спэцыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі»;
  • 2010 г. — Дыплём ляўрэята VI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі»;
  • 2012 г. — Дыплём ляўрэята VIІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі»;
  • 2013 г. — Грамата Інстытуту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта;
  • 2013 г. — Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
  • 2013 г. — Дыплём Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у ХV Рэспубліканскай выставе навукова-мэтадычнай літаратуры, пэдагагічнага вопыту і творчасьці навучэнскай моладзі «Я – грамадзянін Беларусі»[1].

Галоўныя рэдактарыРэдагаваць

  • Міхась Шавыркін (1988—2006)
  • Ларыса Сагановіч (2006—2007)
  • Уладзімер Куліковіч (2007—2009)
  • Зоя Падліпская (з 2009)

ЛітаратураРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Інфармацыя пра часопіс. Роднае слова. Праверана 19 лістапада 2016 г.
  2. ^ Лугоўскі А.І. Роднае слова // Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры. — Мн.: БДПУ, 2008. — С. 81. — 106 с.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць