Удальрык Крыштап Радзівіл

Удальрык Крыштап Радзівіл (28 студзеня 1712, мястэчка Зьдзецел Слонімскага павету — 21 ліпеня 1770 — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, паэт, перакладчык, гісторык. Канюшы (1734—1762) і пісар вялікі літоўскі (з 1762), староста менскі (1739—1746). Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі.

Удальрык Крыштап Радзівіл
лац. Udalryk Kryštap Radzivił
Удальрык Крыштап Радзівіл
Удальрык Крыштап Радзівіл

Герб Трубы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 студзеня 1712
Памёр 21 ліпеня 1770
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Фаўстын Радзівіл
Барбара Францішка Завіша-Кезгайла
Жонка Соф’я Рэй гербу Окша
Элеанора Каменская гербу Ястрабец
Дзеці ад 2-га шлюбу: Матэвуш
Дзейнасьць паэт, палітык

Валодаў маёнткамі ў Польшчы і Ўкраіне.

Біяграфія

рэдагаваць
 
Соф'я з Рэяў

З магнацкага роду Радзівілаў гербу Трубы, сын Мікалая Фаўстына і Барбары Францішкі з Завішаў-Кезгайлаў. Навучаўся ў Варшаве, Лягніцы.

Абіраўся паслом на соймы 1730, 1733, 1736, 1746, 1764, 1767, займаў шэраг дзяржаўных пасадаў. Служыў у войску ВКЛ, генэрал-маёр (1743), генэрал-лейтэнант (1748). У 1749 камандаваў паходам супраць украінскіх гайдамакаў, які апісаў у друкаваным «Дыярыюшы» («Diariusz podjazdu mojego na hajdamaków»), без пазначэньня месца і году выданьня.

Ажаніўся з Соф’яй Рэй, па яе сьмерці — з Элеанорай Каменскай. У другім шлюбе меў сына Матэвуша (1768—1818), генэрала расейскай арміі.

Творчасьць

рэдагаваць

Сабраў вялікую бібліятэку, ведаў шмат моваў, у тым ліку грэцкую, нямецкую, францускую, італьянскую, ангельскую.

Аўтар твораў «Апісаньне ўсіх нацыяў у Эўропе» («Opisanie wszystkich nacji w Europie znajdujących się»), «Унівэрсальная гісторыя» («Historia uniwersalna», рукапіс налічвае 3648 старонак, у 1758 надрукаваны пачатак), «Сусьветныя крытыкі або сатыры» («Krytyki światowe albo satyry»), «Вучоныя забавы ў вершах і прозе» («Uczone zabawy wierszem і prozą»), гісторыі роду Радзівілаў, панегірыкаў, элегіяў, одаў. Выдаў кнігі «Апісаньне клопатаў людзей усіх станаў» («Opisanie zgryzot ludzkich we wszytkich stanach», Пачаеў, 1741), тэхнічныя трактаты, некаторыя вершаваныя творы.

Сярод мноства створаных панэгірыкаў, од і элегій вылучаецца цыкль «Маральныя элегіі», зьмешчаны ў складзе калектыўнага зборніка «Збор рыфмаў» (1752) і складаецца зь пяці твораў. Да твораў парадаксальнай тэматыкі адносіцца верш «Слова Нішто па сваёй сутнасьці», у якім У. Радзівіл выявіў добрае веданьне сафістыкі, філязофіі і дагматыкі[1].

Перакладаў на польскую мову творы Сафокла, П. Карнэля, Ж. Расіна.

Спрабаваў увесьці ў спэктаклі прыдворных тэатраў беларускую мову. Па-беларуску гаворыць адзін з пэрсанажаў пераробкі У. К, Радзівіла твора Э. Бурселя «Камэдыя Эзопа» (захаваліся 5 радкоў яго ўступнага маналёгу)[2].

Заклікаў да рэформы літоўскай (беларускай) граматыкі на фанэтычнай аснове, чым засьведчыў называньне беларускай мовы «літоўскай» у тагачасным Вялікім Княстве Літоўскім[3][4].

  1. ^ Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI-XVIII стст / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 34. — 901 с. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978-985-08-1291-9
  2. ^ Радзівіл Удальрык Крыштоф // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 498.
  3. ^ Запрудскі С. Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / пад агул. Рэд. М. Прыгодзіча. — Менск: БДУ, 2013. С. 91, 93.
  4. ^ Мальдзіс А. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі. — Менск, 2009. С. 110.

Літаратура

рэдагаваць