Мікалай Дзяжковіч
Мікалай Дзяжковіч (? — 1467, Вільня) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі (з 1453 году).
Мікалай Дзяжковіч лац. Mikałaj Dziažkovič | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | каля 1420 |
Памёр | 29 верасьня 1467 |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПаходзіў з Салечнікаў. Праз размаітыя запісы пра ягонае паходжаньне дакладна невядома, ці Мікалай быў сынам Дзерслава (Derslai), ці яго патронімам было «Дзяжковіч» (Dzierzgowicz). Афіцыйныя лісты паведамляюць аб ім: «Nicolaus Derslai de Soleczniky» (Мікалай, сын Дзерслава з Салечнікаў) або «Nicolaus Dzierzgowicz dictus, natione Lituanus» (Мікалай па прозьвішчы Дзяжковіч, літвін родам)[1]. Імаверна, навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце.
Па сьмерці біскупа Мацея ў 1453 годзе вялікі князь Казімер жадаў высьвяціць на віленскае біскупства выдатнага тэоляга паляка Судзівоя з Чэхла, але той адмовіўся на той падставе, што ня ведаў літоўскае мовы («Generose mi Rex, Lithwanicum ydioma ignoro…»)[2] («літоўскаю моваю» ў літоўскім касьцёле, як і наогул у ВКЛ, называлася беларуская мова[3]). Прывілей, выдадзены вялікім князем Казімерам Літве перад ад’ездам на караляваньне ў Польшчу, вымагаў прызначаць сьвятарамі ў касьцёлы Літвы адно прыродных ліцьвіноў: «Которая ж то церква головная, зборная, кляштырная, иж бы пуста была, а пастыря не держала, <…> не иного, а любо не иных, пастыря, а любо пастырев давати маем, нижли Великого Князьства Литовского прыроженого, аж достойными обычаи найден будеть…». Таму біскупам віленскім быў абраны Мікалай Дзяжковіч.
Лісты
рэдагавацьЗахаваўся (у пазьнейшай лацінскай транскрыпцыі) фундацыйны ліст Барталямэя, дзедзіча сяла Раготнага (у Слонімскай воласьці), 1460 году, выдадзены пры аблічнасьці біскупа віленскага Мікалая: «…я Бартоломей дедич в Роготной, жадаючы збавенья слушного душе моей и теж моих продков и наместников, и теж од Пана Бога Всемогущого осягаючы заплату вечную, церковь в селе моем або дворе моим зовомом Рогатная, надал есми и поднесл есми през велебного отца в пане Хрыстусе князя Миколая з Божей ласки бискупа Виленского на честь и на хвалу Бога Всемогущого и Бартломея святого апостола, святой Ельжбеты, всих святых. (…) Пры той речы будучым велебному отцу Миколаю бискупу Виленскому…»[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Fijałek J. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. — Kraków, 1914. S. 152—161.
- ^ Fijałek J. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. — Kraków, 1914. S. 201.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 32—33
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 281.
Літаратура
рэдагаваць- Пануцэвіч В. Польская мова ў ХІV—ХVІІІ стст. і каталіцкі касьцёл у Вялікім княстве Літоўскім // Наша вера. № 2 (5), 1998.
- Fijałek J. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę // Polska i Litwa w dziejowym stosunku / Wł. Abracham, J. Fijałek, J. Rozwadowski et al. — Kraków, 1914.