Ваўкавыск
Ваўкавы́ск — места ў Беларусі, на рацэ Росі. Адміністрацыйны цэнтар Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 44 004 чалавекі[1]. Вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Вялікую Бераставіцу, Сьвіслач і аўтамабільных дарог на Масты, Слонім, Ружаны, Вялікую Бераставіцу.
Ваўкавыск лац. Vaŭkavysk | |||||
Касьцёл Сьвятога Вацлава | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1005 | ||||
Магдэбурскае права: | 1503 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Ваўкавыскі | ||||
Плошча: | 29 км² | ||||
Вышыня: | 161 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 44 004 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1517,38 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1512 | ||||
Паштовы індэкс: | 231900 | ||||
СААТА: | 4208501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°10′0″ пн. ш. 24°28′0″ у. д. / 53.16667° пн. ш. 24.46667° у. д.Каардынаты: 53°10′0″ пн. ш. 24°28′0″ у. д. / 53.16667° пн. ш. 24.46667° у. д. | ||||
± Ваўкавыск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Ваўкавыск — магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся гарадзішчы Замчышча, Муравельнік і Швэдзкая гара, а таксама збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Сьвятога Вацлава і меская сядзіба, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Назва
рэдагавацьТапонім Ваўкавыск утварыўся ад назвы рэчкі Ваўкавыі[2]. Таксама існуе меркаваньне, што назва места мае славянскае паходжаньне і ўтварылася ад дзьвюх асноваў. Значэньне першай воўк не выклікае сумневаў, другая тлумачыцца па-рознаму: ад выя (старадаўнерускае 'шыя'), выць або высь (вышыня). На думку географа Вадзіма Жучкевіча, высь — пераробка з выйску. Згодна зь сьведчаньнямі Ю. Сташэўскага, назву паселішчу надалі паводле найменьня служылых людей вялікага князя, якія ў часе паляваньня мусілі выць па-воўчаму і такім чынам прыцягваць ваўкоў[3].
Варыянты напісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах: Волковысекъ, Вълковысек, Волковыйск[4].
Гісторыя
рэдагавацьРаньнія часы
рэдагавацьГарадзішча старажытнага Ваўкавыску складаецца зь дзьвюх частак — Швэдзкай гары і Замчышча. Паводле археалягічных зьвестак, паселішча на Швэдзкай гары зьявілася ў сярэдзіне або другой палове X ст., на Замчышчы — на мяжы X—XI ст. За 0,5 км на ўсход ад Швэдзкай гары месьціцца гарадзішча Муравельнік, заселенае прыкладна адначасна з Замчышчам. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра Ваўкавыск зьмяшчаецца ў рукапісным патэрыку «Туровской епископи заветъ блаженного Владимира» і датуецца 1005 годам. Пастанова мясцовых уладаў ад 1994 году афіцыйна замацавала гэтую дату як афіцыйны час заснаваньня места[5].
Паселішча на Швэдзкай гары ад пачатку ня мела вала. Яго насыпалі ў канцы X ст., калі Швэдзкая гара стала дзядзінцам. У пачатку XII ст. валам умацавалі Замчышча (гарадзкі пасад) і яно ператварылася ў вакольны горад. На Замчышчы пачалося будаваньне цаглянаай царквы, якое зь нейкіх прычынаў спынілася на стадыі закладкі падмуркаў. Умацаваным паселішчам на Швэдзкай гары першапачаткова кіраваў пастаўлены князем пасаднік, пазьней там жылі сам князь і дружына. Да сярэдзіны XII ст. канчаткова склалася тапаграфія старажытнага Ваўкавыску. На захад ад дзядзінца знаходзіўся ўмацаваны вакольны горад, заселены ў асноўным рамесьнікамі, а вакол абедзьвюх пляцовак разьмяшчаліся неўмацаваныя паселішчы чорнага люду — бяднейшых рамесьнікаў і прышлых людзей. У гэты ж час спынілася жыцьцё на Муравельніку.
Пад 1252 годам Ваўкавыск упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе як памежная фартэцыя, сталіца удзельнага княства. Гэтую дату падаюць як першы пісьмовы ўпамін пра места сучасныя энцыкляпэдычныя даведнікі[2][6]. У 1258 годзе паселішча захапіў князь галіцкі Даніла Раманавіч.
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ другой палове ХІІІ стагодзьдзя Ваўкавыск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў Кейстута (другая палова ХІV ст.), потым Вітаўта[6]. У ХІV—ХVІІ стагодзьдзях тут, імаверна, існаваў замак. У канцы ХІV стагодзьдзя Ваўкавыск стаў сталіцай павету[6]. 16 сакавіка 1410 году тэўтонскія рыцары пад камандаю маршалка Ульрыха фон Юнгінгена авалодалі местам. 15 ліпеня 1410 году Ваўкавыская харугва брала ўдзел у Грунвальдзкай бітве. У 1430 годзе вялікі князь Вітаўт заснаваў у месьце касьцёл Сьвятога Мікалая.
У 1503 годзе вялікі князь Аляксандар надаў Ваўкавыску Магдэбурскае права, з гэтага часу месьцічы карысталіся гербам: «у блакітным полі выява галавы ваўка»[7]. У 1507 годзе места ўвайшло ў склад Наваградзкага ваяводзтва. На 1513 год тут было 9 вуліцаў[6].
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Ваўкавыску і ваколіцаў ліцьвінамі: «литвина Семена волковыйскова» (1614 год)[8], у запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Оламаўцу значыцца Cyrillus Czaplejowsky Lithuanus ex districtu Wolkoviensi (1702—1706 гады)[9].
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай двойчы ў 1655 і 1662 гадох маскоўскія захопнікі руйнавалі Ваўкавыск. У 1736 годзе на сродкі Е. Ліноўскага тут утварылася місія езуітаў, у 1747 годзе пры ёй адкрылася школа. У другой палове ХVІІІ стагодзьдзя ў Ваўкавыску дзеялі кляштары піяраў і марыявітак. На 1792 год у месьце было каля 1000 будынкаў, дзеялі касьцёл і царква. У 1794 годзе паўстанцы Т. Касьцюшкі на некаторы час вызвалілі места з-пад расейскай акупацыі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ваўкавыск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе застаўся цэнтрам павету. У 1795—1861 гадох у месьце працавалі 4 суконныя мануфактуры.
У вайну 1812 году ў Ваўкавыску разьмяшчалася штаб-кватэра камандуючага 2-ім Заходнім расейскім войскам генэрала Багратыёна. З чэрвеня да 3 (15) лістапада места займала напалеонаўская армія.
У 1844 годзе ў Ваўкавыску існавалі драўляныя касьцёл і царква, прыходзкая вучэльня, 2 лякарні, аптэка. У 1845 годзе места атрымала новы расейскі герб. На 1860 год у Ваўкавыску было 492 дамы, 2 школы, касьцёл Сьвятога Вацлава, царква, 7 юдэйскіх малітоўных дамоў, сынагога, цагельня, гарбатня, 2 млыны, лякарня, 58 крамаў. У 1885 годзе празь места прайшла чыгунка Баранавічы — Беласток; адкрылася чыгуначная станцыя. На 1891 год у Ваўкавыску працавалі 19 прамысловых прадпрыемстваў. У 1907 годзе места ператварылася ў буйны чыгуначны вузел.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ваўкавыск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ваўкавыск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары Поразаўскай воласьці Ваўкавыскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[10]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Ваўкавыск увайшоў у склад Беларускай ССР[11]. У 1919—1920 гадох места займалі польскія войскі і бальшавікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ваўкавыск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Беластоцкага ваяводзтва. На 1939 год у месьце працавалі чыгуналіцейны завод, 2 лесапільні, 2 цагельні, іншыя дробныя прадпрыемствы.
У 1939 годзе Ваўкавыск увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
20 верасьня 1944 году Ваўкавыск далучылі да Гарадзенскай вобласьці. На 1954 год у Ваўкавыску працаваў ліцейна-мэханічны завод (дырэктар — В. Ярош) і цагельны завод. 3 сакавіка 1963 году Ваўкавыск атрымаў афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня. 12 красавіка 2001 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб і сьцяг места. У 2004 годзе ў Ваўкавыску праводзіўся рэспубліканскі фэст працаўнікоў вёскі «Дажынкі». 26 красавіка 2011 году ў склад места ўвайшла вёска Альшымава[12].
-
Станцыя Ваўкавыск Цэнтар, 1926 г.
-
Станцыя Ваўкавыск Места, 1926 г.
-
Палац Петрашэўцы,
1920-я гг. -
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, 1920-я гг.
-
Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі, 1930-я гг.
-
Сынагога, 1930 г.
-
Рог Шырокай і Рынкавай вуліцаў, 1939 г.
-
Рынак, 1939 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1792 год — 2127 чал.
- XIX стагодзьдзе 1815 год — 818 чал.; 1844 год — 2,5 тыс. чал.; 1849 год — 2267 чал.; 1860 год — 3472 чал., зь іх 1503 каталікі, 451 праваслаўны, 1518 юдэяў[13]; 1889 год — 7071 чал. (3894 муж. і 3177 жан.), у тым ліку 1628 праваслаўных, 2425 каталікоў, 16 пратэстантаў, 2982 юдэі, 20 магамэтанаў; паводле стану: 263 шляхцічы, 3 праваслаўнага духавенства, 1 каталіцкага духавенства, 48 грамадзянаў нашчадкавых і асабістых, 138 купцоў, 5396 мяшчанаў, 216 цэхавых, 102 сяляніны, 20 асаднікаў, 868 вайсковага стану, 15 замежных падданых[14]; 1891 год — 8057 чал., зь іх 2752 каталікоў, 1934 праваслаўныя, 16 пратэстантаў, 3332 юдэі, 23 магамэтаніны[13]; 1897 год — 10 323 чал.
- XX стагодзьдзе: 1914 год — 16 754 чал.; 1939 год — 16,7 тыс. чал.; 1969 год — 21,5 тыс. чал.[2]; 1992 год — 42 тыс.[2]; 1995 год — 43,6 тыс. чал.[15]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 42,8 тыс. чал.; 2006 год — 46,3 тыс. чал.; 2008 год — 46,4 тыс. чал.; 2009 год — 44 167 чал.[16]; 2015 год — 44 084 чал.[17]; 2016 год — 44 110 чал.[18]; 2017 год — 44 188 чал.[19]; 2018 год — 44 004 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Ваўкавыску працуюць аграрны і пэдагагічны каледжы, 2 гімназіі, 6 сярэдніх і музычная школы.
Культура
рэдагавацьДзеюць 5 бібліятэк, дом культуры, мэтадычны цэнтар, ваенна-гістарычны музэй ім. П. Баграціёна, цэнтар рамёстваў, кінатэтар.
Народныя калектывы «Натхненьне», «Вясельле», «Ютшэнка», «Медуніца», «Пяшчота», заслужаны тэатар драмы і камэдыі «Славуціч».
Спорт
рэдагавацьУ Ваўкавыску працуюць 2 спэцыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы Алімпійскага рэзэрву, 2 дзіцяча-юнацкія спартовыя школы прафзьвязаў, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы.
У месьце знаходзіцца адна з найлепшых у Беларусі мотакросавых трасаў, дзе праводзіліся два этапы чэмпіянату Эўропы ў клясе матацыклаў да 250 см³ і этап чэмпіянату сьвету на матацыклах з калыскамі. Рэгулярна праходзяць адкрытыя чэмпіянаты Беларусі ў розных клясах матацыклаў.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
129-й Арлоўскай дывізіі вуліца | Шашэйная вуліца | |
Баграціёна вуліца | Шляхецкая вуліца | Баграціёнаўская вуліца |
Дзяржынскага вуліца | Замкавая вуліца | |
Жолудзева вуліца | Вакзальная вуліца Чыгуначная вуліца |
|
Зэнітчыкаў вуліца | Замасьцянская вуліца | |
Інтэрнацыянальная вуліца | Магістрацкая вуліца | |
Карла Маркса вуліца | Слонімская вуліца Касьцельная вуліца |
3 мая вуліца |
Леніна вуліца | Петрашэўская вуліца (частка) Шырокая вуліца Рынкавая вуліца (частка) |
Палацавая вуліца Сьвярдлова вуліца |
Леніна плошча | Рынак пляц (частка) Царкоўная вуліца (частка) |
Свабоды плошча |
Мопраўская вуліца | Картузіянская вуліца[a] | |
Мядзьведзева вуліца | Беластоцкая вуліца Сьвіслацкая вуліца |
|
Панковай вуліца | Гарадзенская вуліца | |
Перамогі вуліца | Пякарская вуліца Віленская вуліца |
|
Першамайская вуліца | Татарская вуліца | |
Савецкая вуліца | Крамяніцкая вуліца (частка) Біскупская вуліца (частка)[20] |
Аляксандраўская вуліца (частка) Бульварная вуліца (частка) Тадэвуша Касьцюшкі вуліца Леніна вуліца |
Сацыялістычная вуліца | Войтаўская вуліца | Лазарэтная вуліца |
Чырвонаармейская вуліца | Кашарная вуліца[21] | |
Школьная вуліца | Гімназічная вуліца |
З урбананімічнай спадчыны Ваўкавыску да нашага часу гістарычную назву захавала Берасьцейская вуліца.
Эканоміка
рэдагавацьПрацуюць прадпрыемствы машынабудаўнічай і харчовай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Ваўкавыску |
---|
|
Транспарт
рэдагавацьТранспартная сыстэма Ваўкавыску ўлучае 2 чыгуначныя станцыі Ваўкавыск-Горад і Ваўкавыск-Цэнтральны, лякаматыўнае дэпо, вагоннае дэпо і дыстанцыю шляху «Баранавіцкага аддзяленьня БЧ», аўтавакзал, «Грузавы аўтапарк № 6», «Аўтобусны парк № 4», Ваўкавыскую філію ПУП «Аўтатранс № 9» Гарадзенскага аблспажыўсаюзу, ААТ «Ваўкавыскспэцаўтатранс».
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьВаўкавыск — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня[22]. Працуе вайскова-гістарычны музэй імя Баграціёна (з 1935 году). Спыніцца можна ў гасьцініцы «Бярозка».
Славутасьці
рэдагаваць- Гарадзішчы: Замчышча (XI—XIII стагодзьдзі), Муравельнік (X—XI стагодзьдзі) і Швэдзкая гара (X—XIII стагодзьдзі)
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятога Вацлава з агароджай і брамай (1846—1848)
- Могілкі: старыя каталіцкія, капліца; польскія вайсковыя; юдэйскія
- Мэмарыяльны крыж паўстанцам 1863—1864 гадоў
- Сядзіба (1805, г.зв. «Дом Баграціёна»)
- Царква Сьвятога Мікалая (1875; мураўёўка)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі (XX ст.)
- Сынагога Вялікая (XIX ст.)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XIX ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл, інтэр’ер
-
Касьцёл. Капліца-пахавальня
-
Старыя камяніцы
-
Каталіцкія могілкі
-
Каталіцкія могілкі. Капліца
-
Юдэйскія могілкі
Асобы
рэдагаваць- Мікола Аўтуховіч (нар. 1963) — беларускі прадпрымальнік, палітычны актывіст, палітвязень
- Барыс Батура (нар. 1947) — беларускі дзяржаўны дзяяч
- Бэнджамін Блюмэнфэльд (1884—1947) — шахматыст, шахавы тэарэтык
- Людвік Бянойт (1920—1992) — актор тэатра і кіно
- Аляксандар Дзядзюшка (1962—2007) — актор тэатра і кіно
- Уладзімер Каліноўскі (1889—1940) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, пасол польскага Сойму
- Станіслаў Плева (1925—2006) — геафізык
- Тэрэза Таранская (1944—2013) — польская журналістка і пісьменьніца
- Давыд Яноўскі (1868—1927) — шахматыст, шахавы тэарэтык
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б в г Шаблюк В. Ваўкавыск // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 232.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 56.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 55.
- ^ История, Волковысский райисполком. Официальный сайт
- ^ а б в г Грынявецкі В. Ваўкавыск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 394.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
- ^ Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским государством. Т. 4. — М., 1912. С. 2, 773.
- ^ Blažejovskyj D. Ukrainian and Armenian pontifical seminaries of Lviv (1665—1784) (Analecta OSBM. Vol. 29). — Rom, 1975. P. 59.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ «Об изменении границ города Волковыска, Волковысского и Субочского сельсоветов Волковысского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26.04.2011 г. № 87 (рас.)
- ^ а б Krzywicki J. Wołkowysk // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 876.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 40.
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Быховцев Н. Волковыск до 1812 г., Volkovysk.by
- ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Гродненщина. — Минск, 2009.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.
- Зверуго Я. Г. Древний Волковыск (X—XIV вв.) — Мн.: «Наука и техника», 1975. — 144 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ваўкавыск, Radzima.org
- Харэўскі С. Маршруты па Беларусі: Ваўкавыская готыка, Наша Ніва, 11 чэрвеня 2009 г.