Анатоль Сабалеўскі
Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі (1932; в. Андрыеўшчына, цяпер Койданаўскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 2012; Менск) — тэатразнаўца. Сябра СП СССР (з 1964). Доктар мастацтвазнаўства (1974). Прафэсар (1975). Ганаровы доктар навук Ташкенцкага інстытуту мастацтваў імя М. Уйгура (1998).
Анатоль Сабалеўскі лац. Anatol Sabaleŭski | |
Дата нараджэньня | 27 траўня 1932 |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Андрыеўшчына, Польскі аўтаномны раён імя Дзяржынскага, Беларуская ССР, СССР |
Дата сьмерці | 6 красавіка 2012 (79 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | пэдагог |
Навуковая сфэра | мастацтвазнаўства[d] і тэатразнаўства[d] |
Месца працы | Беларускі тэтральна-мастацкі інстытут |
Вядомы як | Рэдактар энцыкляпэдыі «Тэатральная Беларусь» |
Сябра ў | Беларускі саюз тэатральных дзеячоў[d], Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў[d] |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства[d] (1974) |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і: бацька, Вікенцій Вікенцьевіч быў забіты фашыстамі; маці, Сабіна Станіславаўна, да самой пэнсіі працавала ў калгасе.
У 1949—1953 гг., пасьля заканчэньня сямігодкі, навучаўся ў Менскім пэдагагічным вучылішчы імя Н. К. Крупскай. У 1953—1958 гг. вучыўся на аддзяленьні журналістыкі філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Апошнія два гады вучобы ва ўнівэрсытэце сумяшчаў з працай у аддзеле мастацтва рэдакцыі газэты «Літаратура і мастацтва». У 1958—1961 гг. вучыўся ў асьпірантуры пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага ў Маскве. У 1961—1972 гг. малодшы, потым старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. Адначасова выкладаў гісторыю тэатра ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1972—1990 гг. — загадчык катэдры гісторыі і тэорыі мастацтва, мовы і літаратуры, у 1984—1989 гг. — рэктар Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту. У 1990—1993 гг. загадвае аддзелам міжнацыянальных культурных працэсаў Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР, адначасова ў 1992—1998 галоўны рэдактар часопіса «Тэатральная Беларусь» («Тэатральная творчасць»). У 1993—2000 гг. загадчык катэдры Беларускага інстытуту культуры. Пад агульнай рэдакцыяй А. В. Сабалеўскага выдадзена энцыкляпэдыя «Тэатральная Беларусь» (ч. 1—2, 2002—2003).
Творы
рэдагаваць- Жылі-былі хлопцы... Аповесць. // Маладосць. Мінск. № 8. 1961.
- Выдающийся актер Белоруссии. Творчество народного артиста СССР Б. В. Платонова. Автореферат диссертации … кандидата искусствоведения. Москва — Минск. 1961.
- Рампай асветленае. Тэатральна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1962.
- Уладар дум чалавечых. Творчасць народнага артыста СССР Б. Платонава. Мінск. 1964.
- Ад п’есы — да спектакля. Мінск. 1965.
- Театр открывает занавес. Минск. 1970.
- Беларуская савецкая драматургія і яе сцэнічнае ўвасабленне. Мінск. 1971.
- Белорусская драматургия в театрах народов СССР. Минск. 1972.
- Жыццё тэатра. Мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі. Мінск. 1980.
- Образ В. И. Ленина на белорусской сцене. Минск. 1980.
- Белорусско-молдавские театральные связи. Минск. 1984.
- Сучаснасць і гісторыя. Крытычныя артыкулы. Мінск. 1985.
- Барыс Платонаў. Жыццё і творчасць вялікага беларускага артыста. 2-выд. Мінск. 1989.
- Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. Мінск. 1989.
- Вечная крыніца. Беларуская тэатральная Ленініяна ў кантэксце часу. Мінск. 1991.
- Асоба мастака. Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск. 1992
- Барыс Платонаў. Асоба і ролі. Мінск. 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Баркоўскі А. Чаму Анатоль Сабалеўскі не заўважыў Анатоля Сыса? // Байрам. Татары на зямлі Беларусі. Менск. № 4. 1994. С. 48-50.
- Савік Л. С. Анатоль Сабалеўскі. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 204-205.
- Смольская В. У. Анатоль Сабалеўскі. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах.Т. 5. Мінск. 1995. С. 205-207.
- Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 608.
Гэта — накід артыкула пра мастацтва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |