Войшвіл

(пам. 1370) літоўскі баярын
(Перанакіравана з «Войшвілт»)

Войшвіл або Вайшвілт[1] (? — 1370)  — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, трымаў Лагойскае княства.

Войшвіл
лац. Vojšvił
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся не пазьней за 1340
Памёр 1370(1370)
Бацькі Кейстут (?)
Дзейнасьць арыстакрат

Магчыма, яго ўладваньнем былі Вайшвільцы (упамінаюцца як Waysevilte у 1372 годзе) каля Панявежу.

Іменная аснова -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войшымунд, Войсяд; германскія імёны Vuisilo, Vuisimundo, Vuisadus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[2] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[3][4] (пазьнейшай -вайс-[5]), а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[2]. Такім парадкам, імя Войшвіл азначае «воля паляваньня»[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Woyszwylt (14 жніўня 1358 году)[7], Wayseuilt (7 лістапада 1367 году)[8], Wezewilte, nobilis satrapa (1370 год)[9].

Біяграфія

рэдагаваць

Магчыма, сын вялікага князя літоўскага Кейстута (паводле храніста XV стагодзьдзя Яна Длугаша).

Разам з Рытам трымаў Лагойскае княства. У 1358 годзе браў удзел у вызначэньні граніцы з Мазоўшам, а таксама ў падрыхтоўцы ўмовы 1367 году, дзе рэглямэнтавалася граніца паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам у Інфлянтах[10].

Паводле Хронікі Вартбэрга, загінуў у 1370 годзе пры адступленьні літоўскага войска па паразе пад Рудавай.

Мова і культура

рэдагаваць

У лацінскім акце разьмежаваньня, выдадзеным у Горадні 13 жніўня 1358 годзе князямі Кейстутам, Патрыкеем і Войшвілтам і баярамі Айкшам, Алізарам і Васком Кірдзеевічамі, ужываюцца трансьлітараваныя ў лаціну «гутарковыя» назвы памежных пунктаў «Каменны брод» (in vulgari a Kamyoni brod) і «вусьце вялікай стругі» (uscze welikey strugi)[11]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[12].

  1. ^ Пазднякоў В. Лагойск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 177.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101, 102.
  4. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
  5. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 522.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  7. ^ Kodeks dyplomatyczny Księstwa Mazowieckiego. — Warszawa, 1863. S. 73.
  8. ^ Договор между Тевтонским орденом в Ливонии и ВКЛ о пограничном режиме на реке Двине (1367), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  9. ^ Scriptores rerum Prussicarumю Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 96.
  10. ^ Ліцкевіч А. Гародня і Гарадзенскі рэгіён у другой палове XIII—XIV ст. назва і межы // Гарадзенскі палімпсест 2012. Людзі даўняй Гародні. XV—XX стст. / Пад рэд. А. Смаленчука, Н. Сліж. — Горадня, 2013. С. 25.
  11. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 62.
  12. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.

Літаратура

рэдагаваць