Гарынь

рака ў Беларусі

Гары́нь — рака ў Беларусі і Ўкраіне, правы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 659 км (у межах Беларусі 82 км). Плошча вадазбору 27,7 тыс. км² (на тэрыторыі Беларусі 1,2 тыс. км²). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33‰ (у Беларусі 0,1‰). Выдатак вады ў вусьці 110 м³/с. Агульны спад ракі 218 м.

Рака
Гарынь
лац. Haryń
Гарынь у в. Аляксандраўка (Украіна)
Гарынь у в. Аляксандраўка (Украіна)
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Воліца (Украіна)
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь, Украіна
Вобласьці Тарнопальская вобласьць, Хмяльніцкая вобласьць, Ровенская вобласьць і Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 659 км
Сярэднегадавы сьцёк 110 м³/с
Плошча басэйну 27,7 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,33 ‰
Месцазнаходжаньне
Гарынь на мапе

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Гідронім Гарынь паходзіць ад старажытнарускага слова «гарына» ('гарыстая мясцовасьць'). У далёкім мінулым рака так і называлася Гарына.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца з крыніцы, што выходзіць на паверхню каля вёскі Воліцы Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны на вышыні 345 м над узроўнем мора. У Беларусі цячэ праз Столінскі раён. Упадае ў Прыпяць 2 рукавамі (левы называецца Вятліцай) у слаба асвоенай і незаселенай мясцовасьці. Тэрыторыя вадазбору мае няправільную грушападобную форму, яго даўжыня 300 км, сярэдняя шырыня 92 км, найбольшая шырыня ў сярэдняй частцы 200 км, у ніжняй — рэзка зьмяншаецца да 10 км. Мяжуе на захадзе з басэйнамі рэкаў Іквы, Стыру і Стублы на ўсходзе з басэйнамі рэкаў Убарці і Сьцьвігі, на поўдні — з басэйнам ракі Днястра.

Даліна трапэцападобная з высокімі і стромкімі берагамі, на тэрыторыі Беларусі невыразная, дасягае шырыні 2,5 км. Абалона двухбаковая, шырыня ў верхняй плыні 0,1—0,7 км, сярэдняй 1—1,5 км, у ніжняй да 2,5 км. У нізоўі цячэ празь Пінскія балоты. Рэчышча зьвілістае, шырыня яго ў ніжняй плыні 150—200 м[1].

Верхняя частка басэйну да ўтоку ракі Вусьці разьмяшчаецца на Валынска-Падольскім ўзвышшы і ўяўляе плято з адзнакамі 385,5—215 м, моцна падзеленае далінамі рэчак і ярамі (шчыльнасьць сеткі складае 1—1,25 км на 1 км² паверхні). Сярэдняя й ніжняя часткі вадазбору ляжаць на значна забалочанай нізіннай раўніне Палесься, адметнай плоскім рэльефам зь пясковымі пагоркамі.

Карысныя выкапні

рэдагаваць

Асноўныя выкапні: крэйдавыя пяскі, мэргелі, вапнякі й крэйда, што сустракаюцца ў выглядзе выступаў у далінах рэчак.

Гаспадарчая дзейнасьць

рэдагаваць

Рака ў вярхоўі выкарыстоўваецца, як крыніца гідраэнэргіі і для разьвядзеньня рыбы. Ад места Давыд-Гарадок да вусьця рака суднаходная на працягу 291 км. Значная частка басэйну разараная (больш за 60%). Заплыўныя лугі часткова разараныя, акультураныя або знаходзяцца пад выпасамі, што вядзе да іх дэградацыі, а таксама змыву пры паводках у рэчышча значных дамешкаў — арганічных, бактэрыяльных і цьвёрдага сьцёку.

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 124.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 124.
  • Гидроэкологическое состояние бассейна Горыни в районе Хмельницкой АЭС / Под ред. В.К. Хильчевского – Киев: Ника–центр, 2011. — 176 с.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць