Бяроза (горад)
Бяро́за (да 1945 году — Бяро́за Карту́ская) — места ў Беларусі, на рацэ Ясельдзе. Адміністрацыйны цэнтар Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 29 441 чалавек[1]. Знаходзіцца за 102 км на паўночны ўсход ад Берасьця, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картуская (лінія Берасьце — Баранавічы); на аўтамабільнай дарозе Кобрынь — Баранавічы.
Бяроза | |||||
трансьліт. Biaroza | |||||
![]() Адноўленая брама і руіны кляштару картузаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1477 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Бярозаўскі | ||||
Плошча: | 43,3 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 29 441 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 679,93 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1643 | ||||
Паштовы індэкс: | 225210 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′59″ пн. ш. 24°58′57″ у. д. / 52.53306° пн. ш. 24.9825° у. д.Каардынаты: 52°31′59″ пн. ш. 24°58′57″ у. д. / 52.53306° пн. ш. 24.9825° у. д. | ||||
Бяроза на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Бяроза | |||||
![]() | |||||
http://bereza.gov.by/ |
Бяроза Картуская — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваўся адзіны на абшарах Вялікага Княства Літоўскага кляштарны комплекс картузаў, колішні нэкропаль чарэйска-ружанскай лініі роду Сапегаў, помнік архітэктуры XVII ст., часткова зруйнаваны расейскімі і савецкімі ўладамі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаецца царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік архітэктуры XVIIII ст., часткова зруйнаваны Маскоўскім патрыярхатам. У 1934—1939 гадох, за польскім часам, у мястэчку дзейнічаў канцэнтрацыйны лягер для палітычных зьняволеных.
ГісторыяРэдагаваць
- Асноўны артыкул: Гісторыя Бярозы
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Першы вядомы пісьмовы ўпамін пра Бярозу датуецца 1477 годам, калі Ян Гамшэй з сваёй жонкай Барбарай заснавалі тут касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. Вёска ўваходзіла ў склад Сялецкай воласьці Берасьцейскага павету[2]. На мяжы XV—XVI стагодзьдзяў Бяроза стала асяродкам гандлю. Вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў дазвол М. Гамшэю на правядзеньне ў мястэчку штотыднёвых таргоў зь пятніцы да суботы.
У пачатку XVII стагодзьдзя Ян Паўлавіч Гамшэй прадаў Бярозу Ляву Сапегу, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага. У 1614 годзе маёнтак набыў харунжы Марцін Німіра. У 1617 годзе Леў Сапега выкупіў паселішча ў М. Німіры.
Леў Сапега фундаваў у Бярозе новы касьцёл, якому ў 1620 годзе надаў чатыры валокі ў вёсцы Левашкі, замацаваныя паўторна ў 1632 годзе. 9 ліпеня 1629 году ён выдаў жыдам ліст на свабоднае пражываньне ў мястэчку Бярозе. У гэтым лісьце Л. Сапега дазволіў збудаваць школу «ў гэтым мястэчку Бярозе, у якім, збудаваўшы школу, маглі б спакойна праводзіць свае набажэнствы»[a]. Побач зь юдэйскім малітоўным домам і касьцёлам у Бярозе існавала царква. Першыя зьвесткі пра яе зьмяшчаюцца ў дакумэнце 1618 году, у якім апісваюцца межы зямель касьцёла, а таксама ідзе гаворка пра землі «рускага папа з царквы».
Па сьмерці Л. Сапегі ў 1633 годзе Бяроза, згодна з тэстамэнтам, перайшла да яго старэйшага сына Яна Сапегі, маршалка Вялікага Княства Літоўскага, па сьмерці апошняга — да ягонага брата Казімера Льва Сапегі. К. Л. Сапега фундаваў некалькі касьцёлаў і кляштараў, сярод якіх быў картускі кляштар у Бярозе. Закладка першага нарожнага каменя зь вялікай урачыстасьцю адбылася ў 1648 годзе, дзе прысутнічалі сам заснавальнік, а таксама біскуп луцкі Андрэй Гембінскі і рымскі нунцыюш ксёндз Ян дэ Торэс. Значэньне і статус Бярозы пад кіраўніцтвам картузаў не зьмянілася. Уладу ў мястэчку, згодна з загадам пракурора картузіі, выконваў кляштарны ўраднік.
У 1679 годзе кляштар атрымаў ад караля і вялікага князя Яна Сабескага прывілей на кірмаш у сьвята Адшуканьня Сьвятога Крыжа (паводле паданьня, кляштар заснавалі на месцы ў пушчы, дзе Леў Сапега знайшоў драўляны крыж у часе паляваньня), што спрыяла больш шырокім гандлёвым магчымасьцям мястэчка. Апроч кірмашу на Сьвятую Тройцу, у Бярозе Картускай адбываліся таргі ў дзень праваслаўнага Прычашчэньня.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў канцы красавіка 1706 году каля Бярозы Картускай адбылася сутычка паміж расейскім і швэдзкімі войскамі. Апошнія па пераходзе Ясельды занялі мястэчка і кляштар, якіх спалілі і разрабавалі. Швэды захапілі некалькі манахаў з кляштару, за якіх потым плацілі выкуп.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бяроза Картуская апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 году Гарадзенскай губэрні. У 1-й палове XIX ст. у мястэчку штогод праводзіліся 8 кірмашоў, працавалі 36 крамаў, 2 гарбарныя і суконная мануфактуры.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады зачынілі кляштар картузаў за ўдзел манахаў у паўстаньнях 1794 і 1831 гадоў. Інфраструктура кляштару, разам зь мястэчкам, перайшла да Кіраваньня Дзяржаўнай маёмасьці Гарадзенскай губэрні. У пэрыяд 1860—1870-х гадоў паводле пастановы расейскіх уладаў значную частка будынкаў кляштару разабралі. Цэгла пайшла на пабудову вайсковых кашараў і царквы Маскоўскага патрыярхату ў Бярозе Картускай, медзяныя лісты з касьцёла — у Горадню на дах царквы Аляксандра Неўскага.
На 1833 год у Бярозе Картускай было 200 драўляных будынкаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 5 цагляных і 1070 драўляных будынкаў, працавалі мужчынская і жаночая народныя вучэльні, фэльчарскі пункт, аптэка. Хуткаму росту мястэчку паспрыяла будаваньне Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1916 годзе Бярозу Картускую занялі нямецкія войскі.
- Старая графіка Бярозы Картускай
Найноўшы часРэдагаваць
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бяроза Картуская абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3].
14 лютага 1919 году Бярозу Картускую заняла польскае войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) яна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1934 годзе ў мурах былых расейскіх кашараў польскія ўлады зладзілі вязьніцу для палітычных зьняволеных — украінскіх нацыяналістаў з ОУН і камуністаў. У лягеры, якім кіраваў паліцэйскі інспэктар з Познані Ян Ґрэфнэр, трымалася да 800 вязьняў.
У 1939 годзе Бяроза Картуская ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну і атрымала статус места[4].
22 чэрвеня 1941 году, у першы дзень вайны з СССР Бярозу занялі войскі Трэцяга Райху. За часамі нямецкай акупацыі тут існавала жыдоўскае гета. Нацысты забілі больш за 8 тыс. чал. У ваколіцах Бярозы дзейнічалі партызанскія аддзелы пад камандаю дэсантаваных з Расеі дывэрсантаў. У ліпені 1944 году места заняла Чырвоная армія.
У 1995 годзе каля Бярозы беларускія сілы супрацьпаветранай абароны зьбілі паветраны шар з двума амэрыканскімі аэранаўтамі — удзельнікамі міжнароднай авіярэгаты.
- Мястэчка на старых здымках
Касьцёл па руйнаваньні расейскімі ўладамі, 1906 г.
Вуліца Царкоўная. Царква па маскоўскай перабудове, 1915 г.
НасельніцтваРэдагаваць
ДэмаграфіяРэдагаваць

- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 584 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 28, мяшчанаў-юдэяў 161, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 389[5]; 1833 год — 1,2 тыс. чал.; 1878 год — 2507 чал. (1121 муж. і 1386 жан.)[6]; 1897 год — 6,2 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1931 год — 4,5 тыс. чал.[7]; 23 чэрвеня 1940 году — 4,5 тыс. чал.[8]; 1959 год — 5,6 тыс. чал.; 1968 год — 7,5 тыс. чал.[9]; 1992 год — 26 тыс. чал.[4]; 1995 год — 30,5 тыс. чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 29,5 тыс. чал.; 2009 год — 29 357 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 29 408 чал.[12]; 2017 год — 29 451 чал.[13]; 2018 год — 29 441 чал.[1]
АдукацыяРэдагаваць
У Бярозе працуюць 3 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 7 дашкольных установаў.
МэдыцынаРэдагаваць
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.
КультураРэдагаваць
Дзейнічаюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.
Зь Бярозы паходзіць рок-гурт BN — пераможца конкурсу «Басовішча».
ЗабудоваРэдагаваць
Вуліцы і пляцыРэдагаваць
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
17 верасьня вуліца | Гмінная вуліца (частка) Біскупская вуліца (частка) |
|
Камсамольскі сквэр | Рынак пляц | |
Кастрычніцкая вуліца | Тыльная вуліца | |
Кірава вуліца | Шырокая вуліца[14] | Юзэфа Пілсудзкага вуліца |
Леніна вуліца | Берасьцейскі тракт Берасьцейская шаша |
Тадэвуша Касьцюшкі вуліца |
Максіма Горкага вуліца | Кутніцкая вуліца | |
Першамайская вуліца | Татарская вуліца | |
Пушкіна вуліца | Кляштарная вуліца | |
Савецкая вуліца | Царкоўная вуліца (частка) Зьдзітаўская вуліца (частка) |
|
Сьвярдлова вуліца | Сялецкая вуліца | |
Чырвонаармейская вуліца | Пружанская вуліца[b] |
ЭканомікаРэдагаваць
Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Бярозы |
---|
|
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
ІнфраструктураРэдагаваць
Дзейнічае Бярозаўскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Ясельда». Працуе дом паляўнічага «Смалярка»[15].
СлавутасьціРэдагаваць
- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар картузаў (1648—1689; руіны)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1772; пацярпела ад маскоўскай перабудовы сьпярша ў 1867 годзе, потым — у 2003 годзе)
Страчаная спадчынаРэдагаваць
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1933)
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква (1618)
ГалерэяРэдагаваць
- Краявіды Бярозы
- Краявіды Бярозы
АсобыРэдагаваць
- Мікола Дубоўскі (1933—2013) — беларускі пісьменьнік[16][c]
- Якуб Кляцкін (1882—1948) — філёзаф
- Кадзя Маладоўскі (1894—1975) — паэтка, пісала на ідыш
- Міхась Пашкевіч (нар. 1986) — грамадзянскі актывіст
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 5. Акты Брестского и Гродненского гродских судов с присовокуплением привилегий на землевладение в Брестской и Кобринской экономиях. — Вильна, 1871. С. 142—143. [1]
- ^ Плян Бярозы 1934 году
- ^ Нарадзіўся ў вёсцы Самойлавічах, якая ў наш час стала часткаю места Бярозы
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Грынявецкі В. Бяроза // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 364.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ а б Сяленя Я. Бяроза // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 170.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
- ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 141.
- ^ Енциклопедія Українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; Гол. ред. проф., д-р В.Кубійович. — Париж; Нью-Йорк; Львів: «Молоде життя», 1991-2003.Т.1: Абаза Микола — Голов’янко Зиновій. — Львів, 1991-2003. Репринтне видання 1955-1984 років видавництва «Молоде життя». (укр.)
- ^ История, Березовский районный исполнительный комитет
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ БЭ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 409.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Rewieńska W. Bereza Kartuska. Wybrane rozdziały z antropogeografii miasteczka. Wilna, 1934.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.
- ^ Вядомыя ўраджэнцы, Сайт вёскі Самойлавічаў
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Бяроза (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Бяроза, Radzima.org
- Бярозаўскі райвыканкам — афіцыйная старонка
- Краязнаўчы блог Бярозы Картускай
- Гістарычная Брама — заходнепалескі гістарычны часопіс
- Бярозаўскія жыды, jewishgen.org
- Бяроза на польскай мапе 1930 году
- Тапаграфічная мапа Бярозы (Польшча, 1930)
- Схема забудовы Бярозы да 1942 году частка 1, частка 2 паводле l993 «Memorial Book of Kartuz Bereza»
- Сучасная мапа Бярозы(рас.)
- Фатаграфіі на «Глёбусе Беларусі»
- Дарашкевіч Ю. Бяроза, Наша Ніва, 30 ліпеня 2008 г.