Алехна Судзімонтавіч
Алехна Судзімонтавіч (Алехна Кміта[1]; ? — паміж 13 жніўня 1490 і 1 сакавіка 1491) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1448—1477), намесьнік полацкі (1463—1477), ваявода віленскі (з 1477) і адначасна канцлер вялікі літоўскі (з 1478)[2].
![]() Герб «Пагоня» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1491 |
Бацькі | Судзімонт Доргевіч |
Жонка | Ядвіга з Манівідаў |
Дзеці | Соф’я, Ядвіга, Аляксандра, Ганна |
Валодаў маёнткамі Докшыцы, Прусавічы, Далькевічы, Вольберавічы, Гнязьдзілава, Запоньне, Нябышына, Палачаны, Лужаны, Занарач.
БіяграфіяРэдагаваць
Зь літоўскага баярскага роду, сын Судзімонта Доргевіча, старосты крэўскага і прыхільніка Жыгімонта Кейстутавіча. З тае прычыны, што ягоныя продкі не атрымалі герб у 1-й палове XV стагодзьдзя, карыстаўся «Пагоняй».
Упершыню згадваецца пад 1446 годам, калі атрымаў розныя маёнткі ў ваколіцах Горадні і Наваградку. У 1449—1453 гадах был падкоморыем вялікага князя Казімера, якому абавязаны сваім кар’ерным ўзростам. У 1458—1459 гадах быў намесьнікам гарадзенскім.
Ажаніўся зь Ядвігай, дачкой Івашкі Манівіда. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Соф’я, жонка Аляксандра Гальшанскага
- Ядвіга, жонка сьпярша маршалка гаспадарскага Станіслава Мантоўта, потым кашталяна троцкага Станіслава Кезгайлы
- Аляксандра, жонка кракаўскага мечніка Мікалая Тэнчынскага (першы мяшаны шлюб літоўскай і польскай магнатэрыі)[2]
- Ганна, манашка-францішканка
Часам сярод дачок згадваюцца[2] віленскія манашкі Дарота і Сьвятохна, што аднак ня мае пераканаўчага пацьверджаньня ў гістарычных крыніцах[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Wiњniewski J. Osadnictwo wschodniej Biaіostocczyzny: geneza, rozwуj oraz zrуїnicowanie i przemiany etniczne(недаступная спасылка) // «Acta Baltico-Slavica» T. XI, 1977. S. 7—78.
- ^ а б в Пазднякоў В. Алехна Судзімонтавіч // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 219.
- ^ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii. — Warszawa: «DiG», 2011. S. 127—136.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.