Ганна Сурмач
Ганна Сурмач (нар. 4 ліпеня 1947, Пацавічы) — беларуская грамадзкая дзяячка і гісторык.
Ганна Сурмач | |
Дата нараджэньня | 4 ліпеня 1947 (76 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, грамадзкая дзяячка, культурніцкая дзяячка, архівістка |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія Рэдагаваць
Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1970 годзе. Супрацоўнічыла зь Дзяржаўным архівам Менскай вобласьці з 1970 па 1973. Была інспэктарам архіўнага аддзелу Менскага аблвыканкама (1973-1977) і загадчыцай аддзелу камплектаваньня дзяржархіву Менскай вобласьці (1977-1982). Ад 1982 па 1993 гг. ўзначальвала Цэнтральны дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва Беларусі. Зь ліпеня 1993 году старшыня Рады грамадзкай арганізацыі — Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына.[1]
Ад 1999 году спадарыня Ганна жыве за мяжой. Працавала на Радыё «Свабода», кіравала суполкай “Скарына” ў Чэхіі, а ў 2007 годзе была абрана старшынёй Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА) і рэдактарам газэты «Беларус».[2] Уваходзіць у склад прэзыдыюм Рады БНР.[3]