Калюмны
Калю́мны — герб, адзін зь дзяржаўных сымбаляў Вялікага Княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе.
Калюмны лац. Kalumny | |
Герб Калюмны | |
Апісаньне | |
---|---|
Першыя згадкі | XIV ст. |
Выкарыстаньне | Вялікае Княства Літоўскае |
Калюмны з азначэньнем «Пячаць Полацкая» зьмяшчаліся на вялікай пячаці маскоўскага гаспадара Івана IV Тырана і меркавана ўжываліся як геральдычны сымбаль Полацку ў 1463—1583 гадох (зь перапынкамі)[1].
Паходжаньне
рэдагавацьНяма адназначнасьці пра паходжаньне Калюмнаў. На падставе візуальнага падабенства частка гісторыкаў выводзіць іх ад знакаў Рурыкавічаў, так званых «трызубцаў»[2]. Відаць, сьпярша Калюмны былі гербавым знакам Полацкага княства, разам з далучэньнем якога яны перайшлі да Вялікага Княства Літоўскага[3][4].
Паводле пазьнейшай легенды, герб Калюмны прывёз з сабою з Рыму мітычны Палямон. За ім гэтым гербам пачаў карыстацца літоўскі княскі род, які памянёная легенда назвала нашчадкамі мітычнага князя — Палямонавічамі.
Гісторыя
рэдагавацьПачатак выкарыстаньня Калюмнаў ў якасьці дзяржаўнага сымбалю зьвязваюць з пэрыядам княжаньня Гедзіміна, таму гэты герб атрымаў таксама назву Слупы Гедзіміна. Калюмны ўпершыню сустракаюцца на манэтах Вялікага Княства Літоўскага па 1386—1420 гадох.
У Грунвальдзкай бітве (1410 год) з 40 харугваў Вялікага Княства Літоўскага 10 былі з выявай Калюмнаў (паводле Яна Длугаша, такім знакам Вітаўт пазначаў коней). Дасьледнікі лічаць гэтыя харугвы надворнымі, якімі Вітаўт кіраваў як вялікі князь. Выкарыстаньне срэбных Калюмнаў на чырвоных сьцягах сьведчыць, што гэта былі вайсковыя і геральдычныя знакі[5].
Зьяўленьне гербу Калюмнаў на манэтах і яго выкарыстаньне поруч з Пагоняй зьвязваюць з тым, што такім чынам падкрэсьліваўся высокі статус Полацкага княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Пры гэтым калі Пагоня ўвасабляла Літву, то Калюмны — Русь. Аднак у такім значэньні герб Калюмны перастаў выкарыстоўвацца з згасаньнем дынастыі Ягайлавічаў. Пазьней сустракаюцца толькі адзінкавыя матэрыяльныя помнікі, дзе Калюмны — шляхецкі герб[3].
Галерэя
рэдагавацьXV стагодзьдзе
рэдагаваць-
1416 г.
-
З Armorial Lyncenich. ~1435
-
Герб Троцкага княства, ~1435 г.
-
На тарчы Пагоні.~1435
-
~1445 г.
-
На тарчы Пагоні, ~1445 г.
-
1460—1464 гг.
-
На тарчы Пагоні, 1475—1499 гг.
XVI стагодзьдзе
рэдагаваць-
«Пячаць Полацкая», XVI ст.
-
1555 г.
-
1575 г.
-
1578 г.
XVII стагодзьдзе
рэдагаваць-
Герб Троцкага ваяводзтва, 1616 г.
-
Пячаць Уладзіслава Вазы, 1638 г.
-
Герб Сымона Самуэля Сангушкі, 1639 г.
-
З гарматы Жыгімонта Аўгуста, 1651 г.
-
Пячаць Яна Казімера, 1659 г.
-
З прывілею Міхала Карыбута Вішнявецкага, 1669 г.
-
Пячаць Яна Сабескага, 1678 г.
-
З Armorial universel
XVIII стагодзьдзе
рэдагаваць-
Герб Сапегаў, 1709 г.
-
Пячаць Аўгуста Моцнага, 1718 г.
-
Герб Сапегаў, 1724 г.
-
Пячаць Аўгуста Саса, 1736 г.
-
Пячаць Аўгуста Саса, 1738 г.
-
З генэалёгіі Радзівілаў, 1742 г.
-
Пячаць Станіслава Аўгуста Панятоўскага, 1768 г.
-
Пячаць 1-га палку пярэдняй варты ВКЛ, 1794 г.
XIX стагодзьдзе
рэдагаваць-
1844 г.
-
1856 г.
-
1872 г.
-
З Замкавай царквы ў Кодні, 1885 г.
-
Б. Стажынскі, Пасля 1875 г.
-
Б. Стажынскі
-
Гербы Гедзіміна. Б. Стажынскі
-
Герб Альдоны. Б. Стажынскі
XXI стагодзьдзе
рэдагаваць-
Эмблема палку «Пагоня»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Трофимов А. И. Ранний герб Полоцка // Гербовед. № 37, 1999. С. 108, 112.
- ^ Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 38.
- ^ а б Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 21.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 42.
- ^ Шаланда А. Таямнічы свет беларускіх гербаў. — Менск, 2014. С. 67.
Літаратура
рэдагаваць- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2