Кейстут
Кейстут (1297 — 15 жніўня 1382) — вялікі князь літоўскі (1381 — 15 жніўня 1382), князь троцкі і гарадзенскі (1341—1345). Сын Гедзіміна ад другога шлюбу з полацкай князёўнай Вольгай, малодшы брат Альгерда.
Кейстут | |
![]() | |
Кейстут (уяўны партрэт) | |
Вялікі князь літоўскі | |
1381 — 1382 | |
Папярэднік | Ягайла |
Наступнік | Ягайла |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1297 , |
Памёр | 15 жніўня 1382, Крэва |
Нашчадкі |
Ад 1-га шлюбу: Патрыкей, Войшвіл, Войдат, Бутаўт-Генрык Ад Біруты: Вітаўт, Жыгімонт, Таўцівіл |
Дынастыя | Гедзімінавічы |
Жонка | Бірута |
Бацька | Гедзімін |
ІмяРэдагаваць
У гістарычных крыніцах сустракаюцца наступныя варыянты імя вялікага князя: Кестуть (1342, 1371), Кестутей (1345), Кистютий (1352), Кестуть (от Кестутя) (1355), Kinstut rex (1356, 1382)
БіяграфіяРэдагаваць
У 1330-я гады, у час панаваньня бацькі быў князем у Троках. У склад ягонага княства ўваходзілі Горадня, Падляшша і частка Жамойці, якую яшчэ не захапілі крыжакі. Вёў пасьпяховае змаганьне з рыцарамі Тэўтонскага ордэна[1].
Па сьмерці Гедзіміна (зіма 1341 году) і старэйшага брата Манівіда (1342 год) Нарымонт, відаць, ня меў уладных амбіцыяў. Тым часам вонкавае становішча Вялікага Княства Літоўскім было складаным, Ордэн рыхтаваў вялікую вайсковую выправу. Альгерд з Кейстутам былі найстарэйшымі пасьля Нарымонта сярод Гедзімінавічаў, а ў Вільні ж сядзеў наймалодшы сын Гедзіміна — Яўнут, малады і няздольны да ўлады, з сваёй маці Леанідыяй (Еўнай). У 1345 годзе Леанідыя памёрла, Альгерд і Кейстут надумалі ўзяць ўладу. Кейстут з Трокаў з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута, па гэтым паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на дзьве паловы, Альгерд быў уладаром ва ўсходняй палове і меў тытул вялікага князя, Кейстут быў уладаром у заходняй палове і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы маючыя там удзелы. Яны спачатку дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі. У 1352 годзе Кейстут атрымаў да сваіх уладаньняў яшчэ й Берасьцейскую зямлю. Але потым, відаць, умовы дамовы паміж братамі зьмяніліся, бо Альгерд не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.
Па сьмерці Альгерда, яго спадчыньнікам быў Ягайла, але Кейстут, відаць, як старэйшы лічыў сабе вялікім князям, а Ягайла жадаў захаваць тыя ўмовы, што былі паміж яго бацькам Альгердам і Кейстутам. Ягайла склаў з Ордэнам змову супраць Кейстута, але змову выкрылі, Ягайлу арыштавалі і зьняволілі ў Полацку. Аднак празь нейкі час яго вызвалілі пад абяцаньне прызнаньня вярхоўнай улады Кейстута. Неўзабаве Ягайла зноў склаў змову з Ордэнам, яму падманам удалася паланіць і спачатку зьняволіць Кейстута ў Крэўскім замку. Пазьней Кейстута задушылі на загад Ягайлы[2][3].
ПячаткіРэдагаваць
Пячаткамі Кейстута з лацінскімі надпісамі змацоўваецца грамата да торунскіх купцоў 1353 году[4]. Таксама вядомы пячаткі тыпу «ПЕЧАТ» з выявай дзіды і крыжа (пазьней такія выявы сустракаюцца на пячатках Вітаўта). А. Ільін датуе іх сярэдзінай XIV ст. і адносіць да пячатак Кейстута[5]. Таксама вядомае апісаньне пячаткі Кейстута з дамовы Альгерда і Кейстута з польскім каралём Казімерам у 1366 годзе: у полі ваяр зь мечам і тарчай, вакол выявы надпіс: «СЕ ПЕЧАТЬ КИИСТУТИЯ»[6].
НашчадкіРэдагаваць
Ад 1-га шлюбу з рускай князёўнай
- Патрыкей (Patirg)
- «Waysewist», «Wezewilte, nobilis satrapa», «Waysewilt» — невядома ці ён сын Кейстута насамрэч і як дакладна звалі гэта чалавека — Вайсьвізт/Вайсьвільт ці Ўсевалад. Загінуў ў 1370 годзе.
- Войдат
- Бутаўт-Генрык — разам з старэйшымі братамі склаў няўдалую змову супраць бацькі, зьбег, жыў пры двары імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі.
Ад 2-га шлюбу зь Бірутай
ГалерэяРэдагаваць
Уяўныя партрэтыРэдагаваць
- Уяўныя партрэты вялікага князя Кейстута
Тарасевіч А., 1675 г.
З. Глогер, 1900 г.
У мастацтвеРэдагаваць
- Вялікі князь Кейстут у мастацтве
Перамовы Кейстута і Ягайлы (уверсе), забойства Кейстута (унізе). Мініятура летапіснага зводу XVI ст.
Забойства Кейстута. М. Э. Андрыёлі, 1882
Папярэднік Альгерд |
Вялікі князь літоўскі 1377—1382 |
Наступнік Ягайла |
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Грыцкевіч А. Кейстут // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 86.
- ^ Грыцкевіч А. Кейстут // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 87.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 50.
- ^ Арыгінальны тэкст граматы
- ^ Ильин А. А. Классификация русских удельных монет. Вып.1. — Л., 1940.
- ^ Gumowski M. Pieczecie Ksiazat Litewskich. // Ateneum Wilenskie. R. VII. Z. 3—4, 1930. S. 702—703.
ЛітаратураРэдагаваць
- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Максім Каўняровіч, «Дзяржава волатаў. Альгерд і Кейстут — гаспадары Вялікага Княства Літоўскага», Беларускае Радыё Рацыя, 2021 г.