Беларусы Сібіры
Белару́сы Сібі́ры, таксама Белару́сы Сыбі́ру[1][a], або Беларусы Сыбіры[2] — беларуская дыяспара ў Сібіры.
Беларусы Сібіры | |
Рэгіёны пражываньня | Расея, Сыбір |
---|---|
Мовы | Беларуская, расейская мова, трасянка |
Рэлігіі | Праваслаўе, каталіцтва |
Вышлыя зь Беларусі зьявіліся ва Ўсходняй Сібіры ў складзе першых экспэдыцыяў казакоў і першапраходцаў. Па дадзеных Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 года, у Іркуцкай вобласьці пражывае 7929 беларусаў (гл. таксама Беларусы Іркуччыны). У Іркуцку дзейнічае рэгіянальная грамадзкая арганізацыя Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага[3].
Гісторыя
рэдагавацьМінуўшчына
рэдагавацьУ другой палове XVI і XVII стагодзьдзяў паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай неаднаразова ўзьнікалі ўзброеныя канфлікты. Палонных беларусаў (ліцьвінаў) нярэдка адпраўлялі ў Сыбір у якасьці служылых людзей, таму сярод першапраходцаў і будаўнікоў першых сыбірскіх местаў была досыць вялікая колькасьць продкаў сучасных беларусаў.
Многія ліцьвіны, што трапілі ў Сыбір былі найбольш адукаванай праслойкай ейнага насельніцтва. Значная іх частка на Радзіме належала да саслоўя служылай шляхты. Дзякуючы гэтаму яны прымалі актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці першых сыбірскіх местаў і астрогаў, выконвалі адказныя дзяржаўныя даручэньні.
Пасьля Нацыянальнага Вызваленчага Паўстаньня 1863—1864 гадоў маскавіты вывезьлі шмат беларусаў у Сыбір. Сярод іх былі й тыя, хто актыўна падтрымаў дзеяньні лідэра нацыянальна-вызваленчага руху, нацыянальнага героя Беларусі — Кастуся Каліноўскага. У Іркуцк быў сасланы адзін зь ягоных найбліжэйшых памочнікаў, стрыечны брат Юзаф Каліноўскі. Гэтая хваля ссыльных зь Беларусі падарыла Сыбіры некалькі выбітных навукоўцаў[4].
Цяпершчына
рэдагавацьУ 1994 годзе ствараецца культурна-асьветніцкае таварыства «беларусы Сыбіры», якое ўзначаліў Уладзімір Васільевіч Галуза. Грамадзтва стала адным ініцыятараў стварэньня Асацыяцыі нацыянальна-культурных аўтаноміяў і нацыянальных арґанізацыяў места й вобласьці, а Ўладзімір Васільевіч Галуза — ейным першым кіраўніком.
Пасьля прыняцьця Закона «Аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі» ў 1997 годзе ствараецца Навасыбірская мясцовая нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў, якая праз два гады пераўтворыцца ў Навасыбірскую рэґіянальную нацыянальна-культурную аўтаномію беларусаў. У 1999 адкрываецца «Беларускі культурны цэнтар». У 2001 годзе ствараецца грамадзкая арґанізацыя «Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар у імя сьвятой Эўфрасіньні Полацкай»[5]
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле некаторых крыніцаў Сыбір — мужчынскага роду, паводле іншых — жаночага, з-за гэтага ёсьць два варыянты канчаткаў: -у для мужчынскага роду, -ы — для жаночага
Крыніцы
рэдагаваць- ^ У Родным склоне — Сыбіру
- ^ У Родным склоне — Сыбіры
- ^ [1], «Іркіпэдыя»
- ^ [2], «Іркіпэдыя»
- ^ [3], «VN.RU»