Лунінец
Луніне́ц[2] — места ў Беларусі, у міжрэччы Прыпяці і Цны. Адміністрацыйны цэнтар Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 24 816 чалавек[1]. Знаходзіцца за 240 км на ўсход ад Берасьця. Вузел чыгунак на Берасьце, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтамабільных шляхоў.
Лунінец лац. Łuniniec | |||||
Чыгуначная станцыя | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1449 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Лунінецкі | ||||
Плошча: | 55 км² | ||||
Вышыня: | 139 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 24 816 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 451,2 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1647 | ||||
Паштовыя індэксы: | 225642 (43, 44) | ||||
СААТА: | 1247501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°14′55″ пн. ш. 26°48′13″ у. д. / 52.24861° пн. ш. 26.80361° у. д.Каардынаты: 52°14′55″ пн. ш. 26°48′13″ у. д. / 52.24861° пн. ш. 26.80361° у. д. | ||||
± Лунінец | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.luninets.brest.by/ |
Назва
рэдагавацьНа думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім «Лунінец» мае зьвязак зь сялом Лунінам і азначае «малы Лунін». Тым часам назва старажытнага сяла паходзіць ад прозьвішча Лунь[3].
Існуе нявызначанасьць з націскам у назьве: Луніне́ц і Лу́нінец[2].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Лунінец (пад назвай Малы Лулін) як шляхецкае ўладаньне датуецца 1449 годам. У 1471 годзе сяло Лулінец маёнтку Ішкальдзі знаходзілася ў валоданьні Неміровічаў.
У 1552 годзе ўдава Я. П. Неміровіча Ганна Сапяжанка перадала Лунінец свайму прыёмнаму сыну ваяводу полацкаму Станіславу Давойне. На 1561 год маёнтак Луненец (Лунінец) знаходзіўся ў валоданьні Станіслава Станіслававіча Давойны — ваяводы полацкага і дзяржаўцы дрыскага, узятага ў маскоўскі палон у 1563 годзе. З гэтай прычыны вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў апекуном усіх ягоных маёнткаў Станіслава Андрэевіча Давойну, старосту пінскага і кобрынскага. Пад 1571 годам упамінаецца сяло Лунінец Малы, у складзе Палескай воласьці маёнтку Ішкальдзі Наваградзкага павету, уладаньне Станіслава Станіслававіча Давойны, 53 дымы. Пад 1580 годам — двор Лунінец Малы, які быў цэнтрам маёнтку, уладаньнем князя Паўла Друцкага-Любецкага. Апошні разам зь іншымі маёнткамі прадаў Лунінец Мальхеру Сноўскаму Граўжыскаму, кашталяну віцебскаму, і ягонай жонцы Барбары Клачкоўне. На 1581 год Лунінец Малы быў у валоданьні Станіслававай Давойнавай — княгіні Барбары Саламярэцкай. Пад 1586 годам маёнтак Малы Лунінец быў супольным уладаньнеме князёўны Барбары Саламярэцкай і князя Паўла Друцкага-Любецкага, каралеўскага двараніна. На 1588 год сяло Лунінец (Лулінец) было ў валоданьні Мальхеравай Сноўскай, Граўжавай — Барбары Клачкоўны — кашталянавай віцебскай, якая перадала яго Мікалаевай Нарутовічавай — Барбары Купцаўне — земскай падскарбінай і пісаравай вялікай літоўскай. У гэты час у сяле існавалі панскі палац, царква, стадола, 75 дымоў[4] сялянаў-даньнікаў на чале з старцам і сем сялянаў-агароднікаў. Пад 1595 годам упамінаецца Малы Лунінец як сяло і маёнтак, уласнасьць Мікалаевай Нарушовічавай — Барбары Кунцавічоўны.
У 1617 годзе Якуб Кунцэвіч разам з сынам Мікалаем прадалі Лунінец і Дзяцелавічы Канстанціну Долмату. У 1622 годзе К. Б. Далмат перадаў Лунінец Дзятлавіцкаму манастыру[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лунінец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце[5] Менскай губэрні. На 1795 год тут было 75 двароў. У 1842 годзе маёнткі Дзятлавіцкага манастыра, у тым ліку Лунінец, перайшлі да расейскіх уладаў, а жыхароў перавялі ў катэгорыю дзяржаўных сялянаў.
У 1880-я гады будаваньне Палескіх чыгунак паспрыяла разьвіцьцю Лунінцу, які ператварыўся ў буйны чыгуначны вузел з вакзалам, дэпо і поштай. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лунінцы было 586 будынкаў, у тым ліку 4 камяніцы; існавалі царква, юдэйскі малітоўны дом, народная і чыгуначная вучэльні, чыгуначны лекарскі прыёмны пакой, хлебазапасны магазын, 19 крамаў, заезны двор, тры харчэўні, чатыры піцейныя ўстановы. У 1911—1912 гадох у мястэчку працаваў настаўнікам Якуб Колас.
За часамі Першай сусьветнай вайны Лунінец трапіў у прыфрантавую паласу, а ў 1918 годзе яго занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лунінец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, дзеяў рэгістрацыйны пункт тавараў Беларускай цэнтральнай гандлёвай палаты[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Лунінец увайшоў у склад Беларускай ССР[7]. У 1919—1920 гадох места займалі польскія войскі, бальшавікі, дзеялі аддзелы Булак-Булаховіча. У гэты час тут жыў вядомы авіяканструктар Павал Сухі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лунінец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус места і стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Лунінец увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 10 ліпеня 1941 да 10 ліпеня 1944 году Лунінец знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У гэты час у навакольлі места дзеяла партызанская брыгада імя Кірава. У 1970-я гады ў Лунінцы збудавалі найбольшы ў Эўропе завод электрарухавікоў (цяпер «Палесьсеэлектрамаш»), рамонтна-мэханічны завод.
-
Старая царква, 1928 г.
-
Царква-мураўёўка, 1930 г.
-
Касьцёл, 1930 г.
-
Вуліца Чыгуначная, 1930 г.
-
Вуліца Садовая, 1939 г.
-
Вуліца Вакзальная, 1918 г.
-
Чыгуначная станцыя, 1918 г.
-
Чыгуначная станцыя, да 1900 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 624 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1884 год — 355 чал.; 1897 год — 3185 чал. (1674 муж. і 1493 жан.), у тым ліку праваслаўных 2512, юдэяў 293[8]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 8267 чал.; 1972 год — 14,2 тыс. чал.[9]; 1989 год — 23,2 тыс. чал.; 1996 год — 24,3 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 23,9 тыс. чал.; 2008 год — 24,2 тыс. чал.; 2009 год — 23 608 чал.[10] (перапіс); 2015 год — 24 220 чал.[11]; 2016 год — 24 412 чал.[12]; 2017 год — 24 712 чал.[13]; 2018 год — 24 816 чал.[1]
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
17 верасьня вуліца | Кажан-Гарадоцкая вуліца[14] | 25 лістапада вуліца[15] |
50 год Кастрычніка вуліца | Земскі бульвар[14] Банкавая вуліца[15] |
Младзяноўскага вуліца (1928—1939)[15] |
Гагарына вуліца | Царкоўная вуліца | Незалежнасьці алея (частка, ад Старасельскай) 84-га Палку палескіх стральцоў (частка, ад Старасельскай; 1928—1939) |
Даватара вуліца | Пустая вуліца | |
Леніна плошча | Гандлёвая вуліца Рынак пляц |
|
Мэліярацыйная вуліца | Фабрычны завулак Польная вуліца |
|
Панцялеева вуліца | Старасельскі завулак[16] | |
Піянэрская вуліца | Рынкавы завулак[16] | Юзэфа Панятоўскага вуліца (1928—1939)[15] |
Паркавая вуліца | Могілкавая вуліца[17] | |
Савецкая вуліца | Садовая вуліца[14] | Юзэфа Пілсудзкага вуліца[15] |
Сялянская вуліца | Брадзілаўская вуліца Брадзілаўка вуліца |
|
Фрунзэ вуліца | Крывы завулак[16] Садовая вуліца (частка за бібліятэкай)[15] |
|
Чырвонай арміі вуліца | Лягова вуліца[14] | Легіёнаў вуліца (1928—1939)[15] |
Чырвоная вуліца | Старасельская вуліца (частка) Шырокапясковая вуліца або Шырокая Пясковая вуліца (частка) |
Генэрала Пярацкага вуліца (частка, адпаведная Шырокапясковай; 1934—1939)[18] Бярнацкага вуліца (частка, адпаведная Старасельскай; 1938—1939) |
Якуба Коласа вуліца | Балотная вуліца Завальная вуліца[19] |
З урбананімічнай спадчыны Лунінца да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Акружная, Адама Міцкевіча, Віленская, Гомельская, Лясная, Палеская, Прыпяцкая (раней Школьны завулак[18] ), Смаленская, Сянная[15], Фабрычная, завулікі Глухі, Ліпавы, Малы і Сухі, на Залесьсі — вуліца Баханова, завулкі Вязкі, Кароткі і Мокры[14].
Мясцовасьці
рэдагавацьГістарычная мясцовасьць Лунінцу — прадмесьце Залесьсе.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Слоніма |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьДзее Лунінецкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Юбілейная».
Славутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Язэпа (1931)
- Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (1912—1921)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сынагога
- Царква (XVIII ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл
-
Касьцёл з боку апсыды
-
Царква-мураўёўка
-
Царква-мураўёўка
-
Старая камяніца
-
Старая камяніца
-
Старая камяніца
-
Могілкі
Асобы
рэдагаваць- Мікалай Калінковіч (1950—1990) — беларускі пісьменьнік, гісторык
- Аляксандар Петрушэўскі (1898—1976) — генэрал-палкоўнік, Герой Савецкага Саюзу
- Платон Ціхановіч (1838—1922) — аўтар «Беларускай граматыкі»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 194.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 213.
- ^ а б ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 221.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 830
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лунінецкага р-на. — Мн.: Беларусь, 1995.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б в г д Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 33.
- ^ а б в г д е ё ж Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 35.
- ^ а б в Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 31.
- ^ Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 30.
- ^ а б Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 37.
- ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Брестчина. — Минск, 2009.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лунінецкага р-на. — Мн.: Беларусь, 1995. — 716 с.: іл. ISBN 985-01-0029-X.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛунінец — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў