Тудаўляне
Тудаўля́не — этнаграфічная група беларусаў[1] на захадзе былога Ржэўскага павету Цьвярской губэрні.
Тудаўляне | |
Колькасьць | ~45 000 (па стане на 1903 год) |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | Ржэўскі і часткова Зубцоўскі паветы |
Мовы | Тудаўлянскія гаворкі, расейская мова |
Рэлігія | праваслаўе |
Блізкія этнасы | беларусы |
У вузкім сэнсе — жыхары старажытных воласьцяў Стары Туд, Малады Туд і Туд-Скаваратынь паабапал ракі Туд, правага прытока Волгі. У шырокім сэнсе назва «тудаўляне» ўжывалася этнографамі XIX стагодзьдзя для абазначэньня ўсяго беларускамоўнага насельніцтва правабярэжжа Верхняй Волгі.
Гісторыя
рэдагавацьУ VII—IX стагодзьдзях гэты рэгіён, вядомы паводле «Аповесьці мінулых часоў» як Акоўскі лес, быў заселены смаленскімі крывічамі, у XIII—XIV стагодзьдзях уваходзіў у склад Таропецкага і Ржэўскага княстваў. Зь першай трэці XIV стагодзьдзя тут праходзіла мяжа ВКЛ з Маскоўскім і Цьвярскім княствамі, былі пабудаваныя «гради литовстии: Селук, Осечен, Горышин, Рясна, Сижка, Туд», якія часта пераходзілі з рук у рукі. Тудаўляне канчаткова засталіся па-за межамі ВКЛ пасьля ўдакладненьня мяжы паводле Палянаўскага міра 1634 году, але з прычыны адноснай ізаляванасьці краю (лясістасьць складала каля 3/4 тэрыторыі) доўгі час захоўвалі адметна беларускія рысы: мову, абрады («бабіна каша» ды іншыя), гульні («каралі», «проса»). Адрозьніваліся ад суседняга вялікарускага насельніцтва і насовамі — верхнім расхінным адзеньнем зь белага даматканага палатна, адкуль паходзіла іх мянушка «белакафтаншчына». Ужываліся і іншыя мянушкі — «Польшча», «шаплякі» (паколькі беларускія гукі «дз», «ц», мяккі «с» падаваліся вялікарускаму насельніцтву шапялявымі). У тудаўлянаў не існавала якой-небудзь саманазвы, хаця яны і ўсьведамлялі сваё адрозьненьне ад уласна расейцаў. У 1903 годзе тудаўлянаў дасьледаваў этнограф Яўхім Карскі, які вызначаў іх колькасьць у 45 тыс., у 1925—1926 гадох яны падрабязна вывучаліся Н. Грынковай. У XX стагодзьдзі адрозьненьні тудаўлянаў ад суседняга расейскага насельніцтва практычна сьцёрліся, хаця асобныя моўныя і іншыя рысы, уласьцівыя беларусам, адзначаліся ржэўскім краязнаўцам І. Вішняковым яшчэ ў сярэдзіне 1960-х гадоў.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.mediafire.com/?jgmzymde1wt(недаступная спасылка)
Літаратура
рэдагаваць- Алесь Белы // . — Мн.: .
- Квашнин-Самарин Н. Д. Исследование по истории княжеств Ржевского и Фоминского. Тверь, 1887.
- Успенский В. Н. Литовские пограничные городки. Тверь, 1892.
- Попов В. М. Замечания о сев.-смоленских и ржевских говорах // Изв. ОРЯС. Т. 18, кн. 3. СПб., 1913.
- Гринкова Н. П. Говор тудовлян Ржевского у. // Изв. ОРЯС. Т. 21. Л., 1926.
- Белы А. «Краіна вытокаў» // Спадчына. 1993. № 3.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Арыгінальны артыкул(недаступная спасылка)