Кракаў
Кра́каў (па-польску: Kraków, па-нямецку: Krakau; поўная афіцыйная назва Сталічны Каралеўскі горад Кракаў, па-польску: Stołeczne Królewskie Miasto Kraków) — горад на поўдні Польшчы, на левым беразе Віслы, якая становіцца адгэтуль суднаходнай і ў якую ўпадае ў гэтым месцы Рудава. Насельніцтва 767 348 чалавек (на 31 сьнежня 2017 году)[1], у аглямэрацыі 1,2 мільёны чалавек — другі паводле колькасьці насельніцтва горад краіны. Адміністрацыйны цэнтар Малапольскага ваяводзтва. Да 1795 году зьяўляўся сталіцай Польшчы, а таксама месцам каранацыі шэрагу польскіх каралёў. Адлегласьць па прамой да Менску — 657 км, да Варшавы — 252 км[2].
Кракаў лац. Krakaŭ | |||||
польск. Kraków | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | невядома | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Прэзыдэнт места: | Аляксандр Мішальскі[d] | ||||
Плошча: | 326,85 км² | ||||
Вышыня: | 219 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 767 348 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2347,71 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 12 | ||||
Паштовы індэкс: | 30-001 | ||||
Нумарны знак: | KR | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°3′41″ пн. ш. 19°56′14″ у. д. / 50.06139° пн. ш. 19.93722° у. д.Каардынаты: 50°3′41″ пн. ш. 19°56′14″ у. д. / 50.06139° пн. ш. 19.93722° у. д. | ||||
Кракаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.krakow.pl/ |
Назва
рэдагавацьВерагодна, назва паходзіць ад кельцкіх плямёнаў, якія раней засялялі тутэйшы рэгіён[3]. Існуе шэраг легендаў пра заснаваньне і наданьне імені гораду, напрыклад большасьць польскіх і чэскіх паданьняў кажуць пра існаваньне гераічнага князя Крака, які заснаваў горад і даў яму сваё імя[4].
Геаграфія
рэдагавацьАдміністрацыйны падзел
рэдагавацьУ XIV стагодзьдзі ў Кракаве было 22 вуліцы, у 1866 годзе ў горадзе і прыгарадах — 113, у 1880 г. — 135, у 1909 г. — 161, у 1926 г. — 457 вуліцаў. Самая старая вуліца ў Кракаве — гэта вуліца Канонікаў, якая вядзе да замкавай гары.
З 27 сакавіка 1991 году Кракаў падзелены на 18 муніцыпальных раёнаў. Да гэтага выкарыстоўваўся падзел 1951-1973 гадоў, які падзяляў горад на 6 адміністрацыйных раёнаў: Стары горад, Зьвежынец, Клепаж, Грэгужкі, Падгор'е, Новая Гута.
Назвы раёнаў паходзяць ад назваў фальваркаў і вёсак, якія сёньня ўвайшлі ў склад гораду.
Клімат
рэдагавацьмесяц | I | II | III | IV | V | VI | VII | VIII | IX | X | XI | XII | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
самая высокая дзённая тэмпэратура (°C) | +1,0 | +2,9 | +7,8 | +13,5 | +19,2 | +21,7 | +23,4 | +23,4 | +18,5 | +13,5 | +6,4 | +2,4 | |
самая нізкая начная тэмпэратура (°C) | -5,5 | -4,2 | -0,9 | +3,1 | +8,0 | +11,1 | +12,7 | +12,3 | +8,8 | +4,3 | -0,2 | -3,5 | |
атмасфэрныя ападкі (мм) | 34,7 | 29,7 | 35,1 | 50,1 | 73,7 | 94,0 | 81,3 | 76,2 | 59,9 | 49,4 | 40,3 | 37,9 | |
колькасьць дажджавых дзён | 15 | 14 | 14 | 14 | 14 | 15 | 15 | 13 | 12 | 12 | 15 | 16 | |
крыніца: Światowa Organizacja Meteorologiczna |
Гісторыя
рэдагавацьУ складзе Польшчы
рэдагавацьГарадзішча на Вавэльскім узвышшы вядома з Х стагодзьдзя. Недзе паміж 955 і 965 гадамі Кракаў трапляе ў залежнасьць ад чэскай дынастыі Пшэмыслаў. У 965 годзе згадваецца арабскім падарожнікам Ібрагімам ібн Якубам, што зьяўляецца першай згадкай Кракава ў гістарычных крыніцах. У 987-989 гадоў увайшоў у склад дзяржавы Пястаў. У 1000 годзе тут засядае япіскап. Падчас панаваньня Казімера I, горад стаў галоўнай княскай рэзыдэнцыяй. У 1241 г. амаль цалкам разбураны татарскім нашэсьцем, але выгаднае геаграфічнае становішча дапамагло гораду хутка аднавіцца, і ўжо ў 1257 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права.
У 1320 г. у вавэльскай базіліцы адбылася каранацыя Ўладыслава Лакетыка. Такім чынам да 1734 году Кракаў стаў месцам каранацыі ўсіх польскіх каралёў. У якасьці сталіцы адной з наймацнейшых эўрапейскіх дзяржаваў горад разбудоўваўся ў розных кірунках. У XV стагодзьдзі горад прывабліваў і замежнікаў, у прыватнасьці, немцаў з Франконіі: тут жылі і працавалі друкары Каспар Штраўбэ і Ёган Галер, гуманіст Конрад Цэльтыс, скульптар Файт Штос. У гэты час у горадзе было пабудавана шмат гатычных і рэнэсансных будынкаў, у тым ліку замкавы комплекс на гары Вавэль. Гэта таксама быў час росквіту Кракаўскага ўнівэрсытэту. У канцы XV стагодзьдзя ў ім навучаўся і Мікалай Капэрнік.
Пасьля заключэньня Люблінскай уніі і ўтварэньня Рэчы Паспалітай на некаторы час горад страціў сталічны статус. Пераемніццай стала Варшава, якая знаходзілася прыкладна ў геаграфічным цэнтры новаўтворанай краіны.
З заняпадам Рэчы Паспалітай пачаўся заняпад і Кракава. З-за недахопу грошаў моцна цярпелі абарончыя фартыфікацыі, што дазволіла зь лёгкасьцю захапіць і зруйнаваць горад швэдам, падчас «швэдзкага патопу». Цалкам у XVIII стагодзьдзі горад захоплівалі швэды, аўстрыйцы, прусакі і расейцы. У 1778 годзе насельніцтва гораду складала 8 894 чалавекі[5].
Аўстрыйская імпэрыя
рэдагавацьУ 1794 годзе горад стаў цэнтрам вызваленчага паўстаньня Т. Касьцюшкі, параза якога прывяла да Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Такім чынам горад апынуўся ў складзе Аўстрыі і ўваходзіў у склад Варшаўскага княства, як цэнтар дэпартамэнту.
У 1815—1846 гадой Кракаў быў маленькай, але фармальна незалежнай дзяржавай, апошнім месцам прытулку польскай дзяржаўнасьці. Менавіта тады пачынаецца маштабная перабудова гораду, якая моцна паўплывала на яго сучасны выгляд. Узброенае паўстаньне ў 1846 годзе прывяло да ўводу ў горад аўстрыйскіх войскаў і ўсталяваньня тут аўстрыйскай улады да 1918 году.
Польская Рэспубліка
рэдагавацьПасьля здабыцьця палякамі незалежнасьці і ўтварэньня Польскай Рэспублікі ў 1918 г. Кракаў стаў адным з галоўных гарадоў краіны. Тут у Вавэльскім замку разьмясьцілася рэзыдэнцыя прэзыдэнта. З пачаткам Другой Сусьветнай вайны, горадам авалодалі нямецкія акупанты, якія вывезьлі за час акупацыі (1939—1945 гг.) вялікае мноства помнікаў мастацтва, якія захоўваліся ў горадзе на працягу многіх стагодзьдзяў. Частка зь іх, пасьля вайны так і не вярнулася ў горад. За час вайны, габрэйскае насельніцтва было амаль поўнасьцю зьнішчана, але Кракаў заставаўся адным зь нямногіх гарадоў, насельніцтва якога істотна ня зьменшылася з адыходам немцаў.
Пасьля вайны Кракаў пачаў хутка адбудоўваца і рэканструявацца. Вялікая колькасьць помнікаў архітэктуры дазволіла гораду звацца адным з найпрыгажэйшых местаў сьвету. У 2000 годзе гораду наданы тытул «Культурная сталіца Эўропы», у 2007 годзе — «Наймоднейшы горад сьвету» і г.д.
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць насельніцтва гораду на працягу апошніх трох стагодзьдзяў.
Максымальная колькасьць насельніцтва была дасягнута ў 2017 годзе і склала 767 348 жыхароў.
Культура
рэдагавацьТэатры
рэдагаваць- Кракаўскі тэатар сцэны STU
- Кракаўскі тэатар ляляк
- Стары тэатар імя Мадзяеўскай
- Кракаўскі тэатар імя Славацкага
- Народны кракаўскі тэатар
Музэі
рэдагаваць- Нацыянальны музэй
- Музэй Чартарыйскіх
- Музэй польскай авіяцыі
- Дом Яна Матэйкі
- Цэнтар японскага мастацтва і тэхнікі «Manggha»
- Каралеўскі замак Вавэль
- Архэалягічны музэй у Кракаве
- Гістарычны музэй у Кракаве
- Музэй Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Этнаграфічны музэй у Кракаве
- Музэй гісторыі фатаграфіі ў Кракаве
Гістарычны цэнтар
рэдагавацьГістарычны цэнтар Кракава | |
---|---|
Krakow's Historic Centre* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Выгляд на цэнтар Кракава з Вавэлям | |
Краіна | Польшча |
Тып | Культурны |
Крытэры | IV |
Спасылка | 29 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1978 (2-я сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Гістарычны цэнтар Кракава (Стары горад, Вавэль і Казімеж) быў уключаны ў 1978 у першы Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Разьмешчаны ля падножжа каралеўскага замку Вавэль. Амаль адразу тут знаходзяцца самы вялікі ў Эўропе рынкавы пляц і мноства гістарычных жылых дамоў, палацаў і касьцёлаў з пышнымі інтэр’ерамі. Дадатковым сьведчаньнем цікавай гісторыі гораду зьяўляюцца рэшткі ўмацаваньняў XIV стагодзьдзя, сярэднявечнае селішча Казімеж са старажытнымі сынагогамі ў паўднёвай частцы гораду, Ягелонскі ўнівэрсытэт і гатычная катэдра з магільным склепам польскіх каралёў.
Асноўныя культурна-гістарычныя помнікі:
- Галоўны Рынак
- Каралеўскі замак і Катэдра
- Касьцёл Сьв. Марыі (XIII стагодзьдзе)
- Касьцёл Сьв. Ганны (з магілай Капэрніка)
- Каралеўскі шлях
- Базыліка Божага Цела
- Базыліка Сьвятога арханёла Міхаіла
- Дом Ляндаў
Паркі і ахова навакольнага асяродзьдзя
рэдагавацьУ Кракаве налічваецца каля 40 паркаў, агульнай плошчай 318,5 га (па стане на 2002 год), 5 прыродаахоўных зонаў, агульнай плошчай 48,6 га. Да Ягелонскага ўнівэрсытэту належыць батанічны сад. У 1889 годзе быў заснаваны Парк імя Ёрдана, названы так пазьней у гонар польскага лекара Гэнрыка Ёрдана, які ладзіў тут адукацыйныя праграмы па гісторыі для дзяцей і падлеткаў.
Нягледзячы на вялікую колькасьць паркаў, Кракаў зьяўляецца найбольш забруджаным горадам Польшчы, сярод гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тысячаў чалавек. З гэтай прычыны штогод памірае каля 1 400 жыхароў гораду. Паводле дасьледваньняў Мэдычнага факультэту Ягелонскага ўнівэрсытэту, сярэдні паказчык IQ кракаўскіх дзетак ніжэйшы за IQ дзетак з экалягічна чыстых гарадоў на 3,8%[6]. Каб палепшыць экалягічную сытуацыю ў горадзе, сэймік Малапольскага ваяводзтва прыняў наступныя меры: з 2014 году ў новабудоўлях больш не ўсталёўваецца вугальнае ацяпленьне; у іншых 13 350 жылых будынках вырашана замяніць вугальныя печы. Акрамя таго, цяпер горад абслугоўваюць электрааўтобусы і аўтобусы на звадкаваным газе, мадэрнізуецца чыгунка, будуюцца новыя лініі трамваю і роварныя дарожкі[7].
Транспарт
рэдагавацьАўтадарогі
рэдагавацьАўтамагістраль А4 злучае Кракаў з Заходняй Эўропай і з украінскай граніцай. З поўначы на поўдзень Польшчы праз Кракаў праходзіць хуткасная дарога S7, а дарога DK7 злучае горад з курортам Закапанэ.
Чыгунка
рэдагавацьЗ вакзалу Кракаў-Галоўны чыгункай можна трапіць у Гданьск, Варшаву, Познань, Уроцлаў, Прагу, Будапэшт, Вену, Браціславу і праз Пшэмысьль — на Ўкраіну.
Аэрапорт
рэдагавацьАэрапорт Кракаў-Баліцэ зьяўляецца другім паводле велічыні аэрапортам Польшчы і злучае Кракаў з Чыкага, Франкфуртам-на-Майне, Лёнданам, Венай, Бэрлінам, Стакгольмам, Капэнгагенам, Осьлё, Парыжам, Брусэлем, Мілянам, Гамбургам, Мюнхэнам, Штутгартам, Дусэльдорфам, Базэлем і іншымі гарадамі[8].
Грамадзкі транспарт
рэдагавацьУ Кракаве добра разьвіты грамадзкі траспарт, які складаецца з аўтобусных і трамвайных лініяў. Са сьнежня 2008 году дзейнічае хуткасны трамвай.
Сыстэма супольнага выкарыстаньня ровараў
рэдагавацьЗ восені 2016 году найстарэйшая ў Польшчы сыстэма супольнага выкарыстаньня ровараў была мадэрнізавана і цяпер, пад назвай Wavelo налічвае 1 500 ровараў і 150 станцыяў пракату ровараў.
Адукацыя
рэдагавацьНа працягу стагодзьдзяў Кракаў зьяўляецца важным адукацыйным цэнтрам Польшчы. У горадзе налічваецца 11 Вышэйшых навучальных установаў, у якіх працуе 10 тысячаў супрацоўнікаў і навучаецца 51 тысяча студэнтаў, а разам з астатнімі навучальнымі ўстановамі гораду, колькасьць студэнтаў складае 210 тысячаў[9]. Сярод найбольш значных навучальных установаў Кракава ёсьць наступныя:
- Ягелонскі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1364 годзе
- Кракаўскі палітэхнічны ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1945 годзе
- Кракаўская акадэмія мастацтваў, заснаваная ў 1818 годзе
- Кракаўская музычная акадэмія
- Кракаўскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт
- Кракаўскі эканамічны ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1882 годзе
- Кракаўская акадэмія фізычнага выхаваньня
- Кракаўскі пэдагагічны ўнівэрсытэт
- Дзяржаўная вышэйшая тэатральная школа
- Папскі ўнівэрсытэт Яна Паўла II
Эканоміка
рэдагавацьКракаў належыць да найбольш разьвітых у эканамічным пляне гарадоў Польшчы. 60% жыхароў гораду маладзейшыя за 45 гадоў, тады як па ўсёй краіне гэты паказчык — 46%. На 2005 год колькасьць беспрацоўных у Кракаве складала 6,9%, тады як у сярэднім па ўсёй Польшчы на 10% больш[10]. У 2015 годзе адсотак беспрацоўных стаў яшчэ ніжэйшым: 4,8%[11].
У эканоміку гораду інвэстуюць і замежныя прадпрыемствы, такія як HVB, Deutsche Bank, Allianz SE, Volvo, Motorola. У горадзе ёсьць таксама крамы такіх замежных гандлёвых гігантаў як Metro, Tesco, Carrefour, IKEA.
Важную ролю ў эканоміцы Кракава грае таксама турызм. У 2012 годзе горад наведала амаль 9 мільёнаў турыстаў[12].
Асобы
рэдагаваць- Тадэвуш Ісаковіч-Залескі — гісторык каталіцтва, ксёндз
- Ян Павал II — рымскі папа, першы пантыфік-славянін
- Стэфан Банах
- Тадэвуш Голуй, польскі пісьменьнік
- Марцін Залескі
- Тадэвуш Касьцюшка (1746—1817), палітычны і ваенны дзеяч, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1794 году
- Ян Матэйка
- Анджэй Мунк
- Ежы Штур, актор тэатру і кіно
- Віслава Шымборска (1923 — 2012) — паэтка, эсэістка, літаратурны крытык, перакладніца. Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1996 г.)
- Казімер Гадлоўскі (1934 — 1995) — польскі архэоляг-славіст.
Гарады-сябры
рэдагавацьГалерэя
рэдагаваць-
Выгляд на Кракаў у паўночным кірунку. На пярэднім пляне: Вавэль з замкам і катэдрай.
-
Пляц Яна Матэйкі
-
Сукеньніца
-
Старая Ратуша
-
Катэдра
-
У двары Вавэльскага замку
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ GUS – Baza Demografia: Wyniki badań bieżących: Stan i struktura ludności: Ludność: 2017: Ludność stan w dniu 30 VI: Ludność według płci i miast: Małopolskie (пол.)
- ^ Адлегласьці паміж гарадамі
- ^ V. Polak. Krok-Krak // Časopis pro moderní filologii. — 1940. — № 26, с. 341-346.
- ^ Krakowskie ABC
- ^ Anton Friedrich Büsching: Magazin für die neue Historie und Geographie. 16. Band, Halle 1782, S. 12
- ^ Łyczko P. Uchwała Sejmiku Województwa Małopolskiegookreślająca rodzajepalow dopuszczonych do stosowania na obszarze Gminy Miejskiej Kraków (пол.) Архіўная копія ад 25 лістапада 2016 г.
- ^ http://www.radiokrakow.pl/rozmowy/wojciech-kozak-nie-ma-wegla-zlej-jakosci-sa-tylko-odpowiednie-warunki-spalania-dla-kazdego-wegla/
- ^ Kraków Airport
- ^ Why study in Krakow? (анг.)
- ^ RYNEK PRACY (пол.)
- ^ https://web.archive.org/web/20151027202803/http://stat.gov.pl/obszary-tematyczne/rynek-pracy/bezrobocie-rejestrowane/liczba-bezrobotnych-zarejestrowanych-oraz-stopa-bezrobocia-wedlug-wojewodztw-podregionow-i-powiatow-stan-w-koncu-sierpnia-2015-r-,2,36.html (пол.)
- ^ Kraków odwiedzi 9 mln turystów w 2012 roku (пол.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (пол.)
- www.e-krakow.pl — сайт места