Беларусы ў Вялікабрытаніі
Белару́сы ў Вялікабрыта́ніі — беларусы, якія пражываюць у Злучаным Каралеўстве, і брытанцы беларускага паходжаньня. Паводле зьвестак перапісу насельніцтва Вялікабрытаніі 2001 году, у Вялікабрытаніі пражывала 1154 чалавекі беларускага паходжаньня. Паводле зьвестак перапісу 2011 году, у Ангельшчыне пражывае 4031 чалавек беларускага паходжаньня, ва Ўэйлзе — 102, у Шатляндыі — 211 і 62 у Паўночнай Ірляндыі. У цяперашні час арґанізаванае грамадзкае жыцьцё існуе толькі ў Лёндане.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле дасьледніцы Натальлі Хардзіжэнкі, першая значная хваля іміграцыі зь Беларусі ў Вялікабрытанію адбылася ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя.
Іншая значная хваля прыйшла пасьля Другой сусьветнай вайны. Вялікая колькасьць зь іх — былыя беларускія вайскоўцы польскае арміі Андэрса. Паводле ацэнак, пасьля вайны ў Вялікабрытанію прыбыло ад дзесяці да дванаццаці тысячаў беларусаў. Значная колькасьць зь іх пазьней эмігравала ў іншыя краіны (у асноўным у ЗША, Канаду й Аўстралію). Многія беларусы, якія перасяліліся ў Вялікабрытанію ў гэты пэрыяд, былі зарэгістраваныя альбо лічыліся палякамі, нягледзячы на тое, што былі этнічнымі ўсходнімі славянамі. Гэта было зьвязана з тым, што Беларусь яшчэ не лічылася незалежнай краінай, і таму беларуская этнічная група аналягічным чынам ня ўлічвалася ў статыстыцы.
Тэрміналёгія
рэдагавацьБеларусы ці беларускі былі прадметам навуковых дасьледаваньняў і публікацыяў у журналістыцы як асобная этнічная група ў Злучаным Каралеўстве.
Супольнасьць
рэдагавацьУ беларускай рэлігійнай місыі ў Лёндане, Манчэстэры й Брэдфардзе існавалі беларускія грамадзкія цэнтры, а таксама некалькі рэлігійных цэнтраў. Беларуская школа для хлопчыкаў імя сьвятога Кірылы Тураўскага дзейнічала ў Лёндане ў 1960-х і 1970-х гадах. Гэтая школа была зноў адкрыта ў 2015 годзе, а заняткі для дзяцей і дарослых праводзяцца па суботах і нядзелях. Англа-Беларускае таварыства было заснавана ў 1954 годзе для садзейнічаньня кантактам паміж беларускай дыяспарай і брытанскім істэблішмэнтам. У Вялікабрытаніі існуе некалькі іншых беларускіх арґанізацыяў, уключаючы асацыяцыю беларусаў у Вялікабрытаніі, Англа-Беларускае таварыства й прафэсыйны зьвяз беларусаў у Вялікабрытаніі. Беларуская каталіцкая місыя была заснавана ў 1946 годзе. Акрамя сваёй рэлігійнай дзейнасьці, яна ўнесла свой уклад у розныя сьвецкія ініцыятывы Беларускай абшчыны ў Вялікабрытаніі, уключаючы беларускую бібліятэку й музэй Францішка Скарыны.