Віцебскае ваяводзтва

Ві́цебскае ваяво́дзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 24,6 тыс. км². Сталіца — места Віцебск. Найбольшыя месты: Быхаў, Ворша, Вяліж, Магілёў і Шклоў.

Віцебскае ваяводзтва
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Дата ўтварэньня 1503
Дата скасаваньня 1772
Ваяводы Ваяводы віцебскія
Кашталяны Кашталяны віцебскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 24,6 тыс. км²
Час існаваньня 15081772
Месцазнаходжаньне Віцебскага ваяводзтва
Віцебскае ваяводзтва на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя Рэдагаваць

У 1503 годзе намесьнікі Віцебскай зямлі пачалі карыстацца тытулам ваяводы[1]. У 1508 годзе Віцебскае намесьніцтва (колішняе Віцебскае княства) атрымала статус ваяводзтва[2].

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ваяводзтва ўтварылася наноў, складалася зь Віцебскага і Аршанскага паветаў. У 1582 годзе ў ягоны склад вярнулася Вяліская воласьць. У 1662 годзе зь Менскага ваяводзтва ў склад Аршанскага павету перавялі Барысаўскае староства.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Віцебскага ваяводзтва ліцьвінамі: «Степанка Борисов… в роспросе сказал: родом де он литвин[b], родился в Белой Руси в Борисове городе… а отец де у него жив в Литве» (1621 год)[4], «…Давыдко Кученин в роспросе сказался: родом литвин белорусец Витепского повету» (1627 год)[5], «…в роспросе Микитка [Берников] сказался: родом литвин-белорусец ис Копыси, мещанский сын»[6], «…Федорка в роспросе сказала: <…>, что он [ее муж] родом литвин и в Литве в Шклове племени у него много»[7] (усе 1629 год), «…в роспросе сказались: Игнашко Григорьев, родом он литвин Оршанского повету» (1636 год)[8], «…[Федька Оксенов] в роспросе сказался: родом литвин, белорусец, Дубровенского повету» (1645 год)[9], «Никитка Семенов… в роспросе сказался родом литвин Могилевского уезда села Господова» (1649 год)[10], «…в роспросе один человек сказал: Гришкою зовут, Степанов сын, прозвище Новиков, родом он де литвин, Шкловского повету» (1684 год)[11], «…в распросе своем сказал: зовут его Сенькою Тихонов сын, родом литвин, города Витебска крестьянский сын деревни Гавриленки» (1684—1685 гады)[12] ды іншыя.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) большая частка ваяводзтва апынулася ў Расейскай імпэрыі, у складзе Вялікага Княства Літоўскага засталася толькі рэшта Аршанскага павету (трапіла пад расейскую ўладу з другім падзелам). У 1794 годзе пасаду ваяводы віцебскага скасавалі.

Сымболіка Рэдагаваць

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «рыцар у срэбных латах з срэбным шчытом з выяваю залатога шасьціканцовага крыжа, які заносіць на галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатымі ўзбраеньнем, збруяй і вачамі, сядло таксама залатое»[13]. Паводле іншага апісаньня: «Пагоня або муж на белым кані, узбраеньне жоўтае, у чырвоным полі; пагоня зьвернутая ў правы бок, коньнік трымае ў правай руцэ паднесены меч, у левай — шчыт з падвойным крыжом»[14].

Ваяводзкая харугва была зялёнага колеру[15] з выяваю гербу Пагоні ў белым полі[16][17].

Геаграфія Рэдагаваць

На поўначы межавала з Пскоўскай зямлёю (пазьней з Маскоўскай дзяржавай, Расейскай імпэрыяй), на ўсходзе — з Смаленскім і Амсьціслаўскім ваяводзтвамі, на поўдні — зь Менскім паветам Менскага ваяводзтва, на захадзе — зь Менскім і Полацкім ваяводзтвамі.

Тэрыторыю ваяводзтва надвая падзяляла рака Дзьвіна, на паўднёвым усходзе працякаў Дняпро[18].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэдагаваць

Ваяводзтва падзялялася на два паветы: Віцебскі і Аршанскі.

Назва Цэнтар Плошча Староствы
Віцебскі павет Віцебск ? Віцебскае (гродавае)
Азярышчанскае
Вяліскае
Сураскае
Ўсьвяцкае
Аршанскі павет Ворша ? Аршанскае (гродавае)
Барысаўскае
Вяляціцкае
Любашанскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Віцебску. Павятовыя соймікі праходзілі ў Віцебску і Воршы, тамака ж месьціліся земскія, падкаморскія і гродзкія суды, склікалася паспалітае рушаньне.

Віцебская і аршанская шляхта абірала чатырох паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама чатырох дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Дэмаграфія Рэдагаваць

У сярэдзіне XVII ст. Віцебскае ваяводзтва налічвала 77 635 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 543 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 172 тыс. чал.[19]

Ураднікі Рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: ваяводы віцебскія і кашталяны віцебскія

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Віцебскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Згодна з прывілеем вялікага князя Аляксандра, пацьвержаным Жыгімонтам Старым, ваявода віцебскі прызначаўся толькі са згоды мясцовай шляхты.

Згодна зь Люблінскай уніяй (1569 год) ваявода віцебскі паводле значнасьці займаў 25 месца: па плоцкім і перад мазавецкім; кашталян — 20 месца: па плоцкім і перад чэрскім[18].

Заўвагі Рэдагаваць

  1. ^ ст.-бел. Воеводство Витебское; лац. Palatinatus Vitebsciensis, польск. Województwo witebskie
  2. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «бо сей Андрэй родам ліцьвін, сын Гердзенеў, літоўскага князя» (Цьвярскі летапіс 1306 году); «литвин родом» пра Даўмонта Пскоўскага («Пролог», напісаны ў Пскове ў канцы XIV ст.[3]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ Насевіч В. Віцебскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 451.
  2. ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 36.
  3. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 200.
  4. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 171.
  5. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 94.
  6. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 103.
  7. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 294.
  8. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 131.
  9. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 191.
  10. ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 3. — СПб., 1861. С. 63.
  11. ^ Полное собрание законов Российской империи, с 1649 года. Т. 2. — СПб., 1830. С. 589.
  12. ^ Труды… Тульской Губернской Учетной Архивной Комиссии. Кн. 1. — Тула, 1915. С. 556.
  13. ^ Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском. HERALDICUMПраверана 13 кастрычніка 2010 г.
  14. ^ Łabuński J. Województwo witebskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 639.
  15. ^ Насевіч В. Гэты сцяг пачынаўся так… // Чырвоная Змена. № 42 (13900), 20 красавіка 1995 г.
  16. ^ Насевіч В. Віцебскае ваяводства // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 318.
  17. ^ Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Менск: РІВШ БДУ, 1999.
  18. ^ а б Jelski A. Województwo witebskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 341.
  19. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.

Літаратура Рэдагаваць