Павал Урбан
Павал Урбан (псэўд. Паўлюк Вазёрны, Паўла Урбан; нар. 27 сакавіка 1924, в. Закаліўе Лепельскага раёну — 2 лютага 2011[1]) — беларускі гісторык, актыўны дзяяч эміграцыі. Кандыдат гістарычных навук.
Павал Урбан | |
Дата нараджэньня | 27 сакавіка 1924 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Закаліўе Лепельскага раёну |
Дата сьмерці | 2 лютага 2011 (86 гадоў) |
Месца сьмерці | Мюнхэн |
Месца вучобы | Лювэнскі ўнівэрсытэт |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | Інстытут вывучэньня СССР у Мюнхэне. (1956—1974) Радыё Свабода (1974—1989) |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
У Другую сусьветную вайну браў удзел у беларускім нацыянальным жыцьці, служыў у беларускай паліцыі, БКА. Зь лета 1944 году на эміграцыі.
З 1950 году — у Бэльгіі, скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту. Абараніў дысэртацыю «Вялікае Княства Літоўскае за часамі вялікага князя Аляксандра (1492—1506)». У 1955—1974[2] працаваў у Інстытуце вывучэньня СССР (Мюнхэн), быў скарбнікам і адміністратарам выдавецтва «Бацькаўшчына». У 1974—1989 — супрацоўнік беларускай рэдакцыі радыё «Свабода».
Рыхтаваў матэрыялы і пісаў артыкулы для часопіса «Запісы БІНІМ», газэты «Бацькаўшчына», Беларускай рэдакцыі радыё «Свабода» ў Мюнхэне[3].
ПрацыРэдагаваць
У 1972 годзе выдаў кнігу «У сьвятле гістарычных фактаў», дзе паказаў, што брашура Л. Абэцэдарскага «В свете неопровержимых фактов» (1969), носіць шавіністычна-расейскі характар і зьяўляецца сьвядомым абкраданьнем гісторыі беларускага народу[4], там жа вялікую ўвагу вылучыў крытыцы мэтадалёгіі гісторыі ў тагачаснай гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.
У 2001 годзе ў Менску выйшла праца П. Урбана «Старажытныя ліцьвіны: Мова. Паходжаньне. Этнічная прыналежнасьць» (2-е выданьне — 2003), прысьвечаная дасьледаваньню этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвінаў і гістарычнага тэрміну «Літва».
ТворыРэдагаваць
- Сучасныя палітычныя тэндэнцыі ў савецкай гістарычнай навуцы Беларусі // Беларускі зборнік. München, 1957. С. 40—63.
- The Twentieth Party Congress and the National Question // «Belorussian review» № 4. Munich, 1957;
- Belorussian Opposition to the Soviet Regime // «Belorussian review» № 6. Munich, 1958;
- The Belorussian Soviet Socialist Republic: A Brief Historical Outline, 1959;
- Стан вывучэньня гісторыі Беларусі ў БССР // «Запісы» № 1(7). Мюнхэн, 1962. С. 203—225;
- Кастусь Каліноўскі й «Мужыцкая Праўда» // «Запісы» № 2(8). Мюнхэн, 1963. С. 37—73;
- Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага й гістарычны тэрмін «Літва» // «Запісы» № 3(9). Мюнхэн, 1964. С. 35—90;
- У святле гістарычных фактаў. Мюнхэн-Нью-Ёрк, 1972.
- Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў. Менск, 1994;
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — 2-е выд.. — Менск: Тэхналёгія, 2003. — 216 с. — ISBN 978-985-458-076-8
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Памёр беларускі эміграцыйны гісторык Павал Урбан // Радыё Свабода, 2 лютага 2011.
- ^ Урбан Павал // Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. — Менск: БГА, 2002.
- ^ Міхась Лебедзь. Навуковыя набыткі эмігрантаў: Дзейнасць беларускай эміграцыі на ніве навукі ў ФРГ у 1965—1990 гадах // «Новы Час» № 14 (19), 2003.
- ^ Алесь Смалянчук. Феномен беларускай савецкай гістарыяграфіі // «Гістарычны Альманах». Том 10, 2004.
ЛітаратураРэдагаваць
- Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. — Менск: БГА, 2002.
- Міхась Лебедзь. Навуковыя набыткі эмігрантаў: Дзейнасць беларускай эміграцыі на ніве навукі ў ФРГ у 1965—1990 гадах // «Новы Час» № 14 (19), 2003.