Вялікія Лукі
Вялі́кія Лу́кі (па-расейску: Великие Луки) — горад абласнога падпарадкаваньня ў паўднёва-ўсходняй частцы Пскоўскай вобласьці Расеі, зьяўляецца цэнтрам Вялікалуцкага раёну, але не ўваходзіць у ягоны склад. Праз горад працякае рака Ловаць (упадае ў возера Ільмень)[2]. Насельніцтва складае 90 922 жыхароў (2020).
Вялікія Лукі | |||||
рас. Великие Луки | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1166 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Пскоўская вобласьць | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 100 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 81153 | ||||
Паштовы індэкс: | 182100–182115 | ||||
Нумарны знак: | 60 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°21′0″ пн. ш. 30°31′0″ у. д. / 56.35° пн. ш. 30.51667° у. д.Каардынаты: 56°21′0″ пн. ш. 30°31′0″ у. д. / 56.35° пн. ш. 30.51667° у. д. | ||||
Вялікія Лукі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://vluki.reg60.ru/ |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню згадваецца ў Наўгародзкім летапісе пад 1166 годам. Частка Наўгародзкай рэспублікі. У 1167 годзе спалены смаленскім князем Раманам Расьціславічам і ягоным братам Мсьціславам. У 1198 пацярпеў ад полацкага княства. У 1211 годзе пабудаваная крэпасьць[2]. Да 1406 году меў назву Лукі. У 1478 годзе ўвайшоў у склад Рускай дзяржавы. У 1580 годзе ў выніку аблогі ўзяты арміяй польскага караля Стэфана Баторыя, але паводле Ям-Запольскага міра 1582 году вернуты Рускай дзяржаве. У 1611 годзе быў цалкам разбураны швэдзкімі войскамі[3]. Падчас Другой сусьветнай вайны быў моцна разбураны, адноўлены пасьля вайны.
Транспарт
рэдагавацьБуйны чыгуначны вузел[4] Акцябрскай чыгункі[5]. У 1900 годзе праз Вялікія Лукі прайшла лінія Маскоўска-Віндава-Рыбінскай чыгункі. У 1901 годзе адчыненая чыгуначная станцыя. У 1907 годзе праз Вялікія Лукі прайшла лінія Мікалаеўскай чыгункі. Празь Вялікія Лукі праходзяць чыгуначныя лініі Рыга-Масква, і Балагова-Полацак[2]. Аэрапорт «Вялікія Лукі» разьмешчаны ў вёсцы Максімава, адчынены ў 1928 годзе, эксплюатаваўся да 1993 году[6].
Адукацыя і культура
рэдагавацьВялікалукская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (заснаваная ў 1957 годзе як сельскагаспадарчы інстытут)[7], філіял Пецярбургскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту шляхоў камунікацый Імпэратара Аляксандра I (адчынены ў 1964 годзе[8]). Вялікалукская дзяржаўная акадэмія фізычнай культуры і спорту (адчыненая ў 1970 годзе)[9].
У горадзе працуе краязнаўчы музэй (адчынены ў 1919 годзе). Драматычны тэатар (1919). Помнікі Канстанціну Ракасоўскаму, Аляксандру Матросаву.
Прамысловасьць
рэдагавацьУ горадзе разьмешчаныя машынабудаўнічыя прадпрыемствы, якія выпускаюць электрабытавыя прылады, акумулятары і інш. Агульны ўнёсак прадпрыемстваў Вялікіх Лукаў у аб'ём вытворчасьці Пскоўскай вобласьці скаладае амаль 40 %[10]. У 1944 годзе заснаваны Вялікалукскі завод мэханічных вырабаў, які першапачаткова выпускаў будаўнічыя і сталярныя інструманты[11]. Ад 1953 году працуе Вялікалукскі завод «Лесхозмаш»[12]. У 1957 годзе заснаваны радыёзавод, які выпускаў радыё- і высакавольтную апаратуру[13] (зачынены ў 2010 годзе[14]). У 1960 годзе заснаваны вялікалукскі завод «Рэастат», які выпускае нізкавольтную пускарэгулюючую апаратуру[15]. Працуе АТ «Вялікалукскі вопытны машынабудаўнічы завод» (вытворчасьць грузапад'ёмнага абсталяваньня)[16]. У 1998 годзе заснаваны Вопытны завод «Мікрон», які вырабляе гандлёвае абсталяваньне[17]. Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Насельніцтва
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ https://pskovstat.gks.ru/storage/mediabank/NAS230403_1.htm
- ^ а б в г д Великие Луки // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ а б Velikiye Luki. Encyclopædia Britannica, inc. (19 жніўня 2011). Праверана 15 жніўня 2019 г.
- ^ а б Вялікія Лукі // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С.388.
- ^ Структура ОАО "РЖД" (рас.). ОАО "РЖД". Праверана 15 жніўня 2019 г.
- ^ Аэропорт Великие Луки (рас.). AVIADO.RU – Портал об авиации и дешевые авиабилеты. Праверана 15 жніўня 2019 г.
- ^ Основные сведения о ВГСХА (рас.). Великолукская ГСХА. Праверана 15 жніўня 2019 г.
- ^ Основные сведения (рас.). Великолукский филиал ПГУПС. Праверана 15 жніўня 2019 г.
- ^ История (рас.). Великолукская Государственная Академия Физической Культуры. Праверана 15 жніўня 2019 г.
- ^ Промышленность (рас.). Город Великие Луки. Архіўная копія ад 19 жніўня 2011 г.
- ^ История завода. ВЕЛМАШ-С (рас.) Праверана 15 жніўня 2019 г.
- ^ О компании (рас.). АО "Великолукский завод Лесхозмаш". Праверана 15 жніўня 2019 г.
- ^ Великолукский Завод Радиоприбор (рас.) Архіўная копія ад 23 лютага 2007 г.
- ^ ООО "Великолукский Завод "Радиоприбор" (рас.) Праверана 15 жніўня 2019 г.
- ^ История (рас.). Силовые машины — завод Реостат. Праверана 15 жніўня 2019 г.
- ^ Великолукский Опытный Машиностроительный завод (рас.) Праверана 15 жніўня 2019 г.
- ^ История (рас.). Микрон. Праверана 15 жніўня 2019 г.
- ^ ВЕЛИКИЕ ЛУКИ // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016); https://web.archive.org/web/20190815220819/https://bigenc.ru/geography/text/1904833 Дата обращения: 16.08.2019
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВялікія Лукі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў