Аляксандар Казімер Сапега
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аляксандар Сапега.
Алякса́ндар Казіме́р Сапе́га (13 траўня 1624, Мацееў на Валыні — 22 траўня 1671, Вільня) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Каралеўскі сакратар (з 1647), канонік віленскі (з 1649) і варшаўскі (з 1651), біскуп-суфраган віленскі (з 1655), рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі (1657—1659), біскуп жамойцкі (1659—1667) і віленскі (з 1668)[2].
![]() Аляксандар Казімер Сапега. Невядомы мастак, XVII ст. | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 траўня 1624 Лукаў, Валынскае ваяводзтва, Малапольская правінцыя, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая |
Памёр | 22 траўня 1671 Вільня, Рэч Паспалітая |
Пахаваны | Касьцёл Сьвятых Станіслава й Уладыслава |
Род | Сапегі |
Бацькі | Фрыдэрык Сапега Эва з Скашэўскіх |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар |
БіяграфіяРэдагаваць
З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Фрыдэрыка, падкаморага ўладзімерскага, і Эвы з Скашэўскіх. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казімера і Крыштапа Францішка.
Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любліне, Віленскай езуіцкай акадэміі, Калегіюме Навадворскага ў Кракаве, з 1638 году ў Кракаўскай Акадэміі. Як каралеўскі сакратар з 1647 году працягваў навучаньне ў галіне кананічнага права ў Падуі (1647), Балёньні (1648), Рыме (1649) і Парыжы.
14 траўня 1650 году стаў прэпазытам віленскага капітулу. 17 ліпеня таго ж году атрымаў капланскія пасьвячэньні. У кастрычніку 1650 году ўвайшоў у біскупскі суд.
Улетку 1659 году як каралеўскі пасланец улагодзіў жаўнерскі бунт у літоўскім войску. На сойме 1662 году ўвайшоў у склад вайскова-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў Паўла Сапегу й Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У 1666 годзе ўзначаліў па сьмерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.
12 красавіка 1671 году перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца ў наш час. Пахавалі біскупа ў касьцёле сьвятога Станіслава ў Вільні[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік
- ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 548.
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 191.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.