Камянец-Падольскі
Камяне́ц-Падо́льскі (па-ўкраінску: Кам’янець-Подільський) — горад у Хмяльніцкай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Камянец-Падольскага раёну, адзін з найбольш старажытных гарадоў краю.
Камянец-Падольскі лац. Kamianiec-Padolski | |||||
укр. Кам’янець-Подільський | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1374 | ||||
Горад з: | 1374 | ||||
Магдэбурскае права: | 1374 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Хмяльніцкая | ||||
Раён: | Камянец-Падольскі | ||||
Мэр: | Міхайла Сімашкевіч[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 360 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 100 025 чал. (2007) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 3849 | ||||
Паштовыя індэксы: | 32300—32318 | ||||
КОАТУУ: | 6810400000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°40′50″ пн. ш. 26°34′50″ у. д. / 48.68056° пн. ш. 26.58056° у. д.Каардынаты: 48°40′50″ пн. ш. 26°34′50″ у. д. / 48.68056° пн. ш. 26.58056° у. д. | ||||
Камянец-Падольскі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://kam-pod.gov.ua |
Разьмяшчаецца ў цэнтры Валына-Падольскага ўзвышша (48° 25' паўночнай шыраты, 26° 32' усходняй даўгаты) за 101 км ад Хмяльніцкага. Праз горад працякае рака Смотрыч, ствараючы скалістым каньёнам свайго рэчышча амега-вобразную завесу. На тэрыторыі ўтворанага каньёнам паўвострава разьмешчаны Стары горад — старажытны гісторыка-культурны комплекс. Стары горад складаецца са старадаўніх архітэктурных пабудоваў, якія адлюстроўваюць культуры народаў, што пражывалі тут у розныя часы.
Сярэдняя гадавая тэмпэратура ў горадзе +9 °C., а для паравін году: зіма −3°, вясна +6°, лета +20°, восень +10°. Пераважныя вятры NW і W.
Гістарычны агляд
рэдагавацьГорад заснаваны як крэпасьць, якая мае важнае геапалітычнае становішча на мяжы хрысьціянскай і мусульманскай культураў, скрыжаваньні сухапутных і водных маршрутаў. Горад уваходзіў у склад Кіеўскай Русі, у XIII—XIV стагодзьдзях — Галіцка-Валынскага княства, затым быў заваяваны татара-манголамі. З другой паловы XIV стагодзьдзя далучаны да Літвы; з 1430 году — да Польскага Каралеўства, з 1463 году — цэнтар Падольскага ваяводзтва, пераўтвораны ў крэпасьць.
У сярэднія стагодзьдзі Камянец быў рамесным і гандлёвым цэнтрам, па сваім разьвіцьці стаяў у адным шэрагу з такімі гарадамі, як Львоў і Кіеў. У 1672 годзе захоплены Турэччынай, але ў 1699 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. У 1793 годзе, пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, разам з усёй правабярэжнай Украінай адышоў да Расейскай імпэрыі (1795—1797 гадах цэнтар Падольскага намесьніцтва, у 1797—1917 гадах — Падольскай губэрні). У 1918—1921 гадах — галоўны цэнтар фармаваньня войскаў і дысьлякацыі ваеннага кіраўніцтва Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, апошняя апора абаронцаў Украінскай незалежнасьці. Пры савецкай уладзе — буйны прамысловы горад. З 1991 году — у складзе Ўкраіны. Маецца нацыянальны ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1918 годзе.
Дэмаграфічны рост насельніцтва
рэдагаваць1390 — 2000 | 1912 — 50 500 | 1986 — 100 000 |
1570 — 4500 | 1921 — 26 600 | 1989 — 102 200 |
1630 — 12 000 | 1926 — 31 000 | 1990 — 103 000 |
1699 — 1400 | 1939 — 36 400 | 1991 — 105 000 |
1840 — 14 700 | 1944 — 11 000 | 2001 — 99 610 |
1862 — 18 900 | 1959 — 40 300 | 2003 — 99 929 |
1892 — 36 662 | 1966 — 50 000 | 2004 — 99 540 |
1893 — 36 951 | 1970 — 57 000 | 2005 — 99 398 |
1897 — 35 934 | 1976 — 77 000 | 2007 — 100 025 |
1903 — 40 000 | 1979 — 84 000 | 2014 — 102 254 |
Вонкавыя транспартныя камунікацыі
рэдагавацьПатрапіць у горад з Кіева прасьцей за ўсё па трасе Н03 (А269), якая праходзіць праз Жытомір, Стараканстантынаў і Хмяльніцкі, а з боку заходняй Украіны — зь Тарнопалю спачатку па М12 (А267) да Хмяльніцкага, а затым па Н03 (А269). Альтэрнатыўны, ня самы хуткі для аўтастопу, але цікавы шлях зь Тарнопалю пралягае праз Чарткоў і Скалу-Падольскую, трасы M 19 і А268. Па чыгунцы да Камянца дабрацца можна прыгарадным цягніком з Хмяльніцкага ці прамым пасажырскім, а таксама хуткім з Кіева.
Гасьцініцы, харчаваньне, транспарт
рэдагавацьУ горадзе вялікая колькасьць маленькіх прыватных гатэляў. Можна таксама пасяліцца на здымнай кватэры ці паблізу ў Жванцы. Грамадзкі транспарт — аўтобусы і маршрутныя таксі. Выклік таксі па тэлефоне бясплатны. Са шматлікіх кафэ варта адзначыць «Монтэ-Крыста», «Сіці Блюз», «Афрадыта» і «Пад брамаю», разьмешчанае на абрывістым беразе ракі з выглядам на Замак.
Славутасьці
рэдагавацьКамянец-Падольскі — адзін з найстаражытных гарадоў Украіны. Дзякуючы ўнікальнаму спалучэньню гісторыка-архітэктурнай, горадабудаўнічай спадчыны, ляндшафту каньёна рэкі Смотрыч, «Стары горад» абвешчаны дзяржаўным гісторыка-архітэктурным запаведнікам. Колькасьць помнікаў архітэктуры XI—XIX стагодзьдзяў налічвае каля 200 будынкаў і збудаваньняў. Магутныя абарончыя ўмацаваньні «Старога горада», крэпасьць і прыгонны мост, злучэньне культавых збудаваньняў розных рэлігіяў пакідаюць непаўторнае ўражаньне. Улічваючы багатая архітэктурна-гістарычная спадчына «Старога горада», нацыянальнай камісіяй Украіны па справах ЮНЭСКО ў траўні 1994 году было рэкамэндавана ўключыць яго кандыдатам у рэестар сусьветнай культурнай спадчыны.
Самая вялікая каштоўнасьць — практычна цалкам захаваны гістарычны цэнтар без украпваньняў архітэктуры XX стагодзьдзя. Галоўная гарадзкая славутасьць — старадаўняя крэпасьць, першыя пабудовы якой адносяцца да XI—XII стагодзьдзяў, а асноўныя ўмацаваньні — да XVI—XVII стагодзьдзяў. Абарончыя ўмацаваньні ў Камянцы-Падольскім лічацца ўзорам найлепшых фартыфікацыяў Усходняй Эўропы.
Таксама варта наведаць Катэдральны касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVI—XVIII стагодзьдзі) і турэцкі мінарэт побач зь ім, Францысканскі касьцёл (XIV—XVIII стагодзьдзі), гарадзкую Ратушу (XIV—XIX стагодзьдзі), армянскую Нікалаеўскую царкву (XIV стагодзьдзе). Дзейнічаюць дзьве выстаўныя залі, музэі этнаграфіі (Замкавая, 1), гістарычны (Іяана-Папярэдніцкая, 2), мастацкі (Пятніцкая, 11). Можна наведаць батанічны сад. Стары цэнтар знаходзіцца на паўвостраве, акружаным каньёнам, па дне якога працякае рака Смотрыч, прыток Днястру. Стары горад злучаны з цэнтральнай часткай гораду Наваплянавым мостам. Абрывістыя скалістыя берагі ракі Смотрычу прыцягваюць у Камянец альпіністаў.
Мясцовыя сьвяты і фэсты
рэдагаваць- Адкрыцьцё турыстычнага сэзону
- Тэхнапарк Каменнага пэрыяду
- Дзень гораду «Камянец старажытны сэрца Падольля»
- Аквадром
- Terra Heroica
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьКамянец-Падольскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Камянец-Падольскі гістарычны сайт
- Сайт гарадзкой мэрыі
- Камянец-Падольскі сайт
- Прыродны запаведнік «Падольскія Тоўтры»
- Замкі і храмы Камянец-Падольскага раёну
- Савецкая тапаграфічная мапа 1:100,000